Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...І нікуды не дзенешся ад таго, што — па Талстому — «стихи тогда лишь хороши, когда они очень хороши». Запісваю пасля добрага верша Барыса Алейніка «Память о матери».

...З усіх бакоў аднагодкі дый маладзейшыя нагадваюць, што ты ўжо стары.

Падумаў гэта, чытаючы верш Гафура Гуляма «К нам приезжайте погостить, друзья». Я пазнаёміўся з Гафурам у канцы сорак сёмага года, вяртаючыся з Таджыкістана. Тады яму было толькі... сорак чатыры. У Ташкенце ён прыйшоў у наш вагон і «в приливе нежных чувств» памяняўся з Ніліным галаўнымі ўборамі: даў госцю сваю цюбецейку, а забраў яго парыжскі капялюш. Павел Піліпавіч доўга стагнаў пасля ад такога абмену, а развітваючыся з Гафурам, запрашаў: «Будешь в Москве — милости прошу. Жена зарежет стакан чая»...

Добра гэта ў Гафура, па-ўсходняму:

Я растопил в чернильнице звезду,
чтоб написать лучистые стихи.
...Зульфія.

Госці таджыкскага з'езда пісьменнікаў, тады ж, у снежні сорак сёмага, пасля заключнага прыёму, у падораных нам халатах і цюбецейках, на досвітку, яшчэ не нагаварыўшыся, мы, некалькі мужчын, гулялі на садзе дачнага пасёлка, дзе жылі, і падышлі да акна таго доміка, дзе ўжо напэўна ж адпачывала яна, Зульфія. Нілін, Лукніцкі, Вялюгін, Кірэенка, я — мы затаіліся над дрэвам, а Барадзін пачаў, усходнім стылем, прасіцца:

— О Зульфия, о лучезарная звезда великолепного Ташкента! Яви свой светлый лик твоим рабам, открой!..

І далей, і больш. А яна на ўсё гэта спакойна адказвала з ашклёнай цемры:

— Сергей Петрович, идите, пожалуйста, спать.

А ёй было тады трыццаць два, і было гэта праз тры гады пасля трагічнай смерці яе мужа, Хаміда Алімджана, якому яна, аўдавеўшы, пісала гэтыя — сёння чытаю — словы:

Горжусь, что ты писал при мне.
Пусть каждая строка твоя
Давно завещана стране,
не первой слушала их я.

*

Учора ўвечары, у аўтобусе з Карэліч.

Салідны, відаць, талковы дзядзька з-пад Шчорсаў:

— Ну, няхай ужо мужчыны п'юць. А то ж і жэнскі персанал шатнуўся. Ды яшчэ як! Прыйшоў чалавек дахаты, а баба на печы нежывая. Адна бутэлька ляжыць каля яе пустая, а другая стаіць недапітая. Сем бабаў ужо адправілі ад алкаголю лячыцца. Адной зашылі ампулу.

Бог мой — якая культурнасць: і ў вёсцы ўжо ампулы, у жанчын!..

Вясёлая, дабрадушная Т., загадчыца сельмага, расказвае:

— ...Чувашку з арміі прывёз. Красівая, але неакуратная. І вельмі ж п'е. Іду я з работы, а яна сядзіць на лаўцы і галава ўжо целяпаецца. «Галя, хадзем дадому»,— кажу ёй, а яна як пачала мяне церабіць... Ой, і мужчына не кожны такое скажа! Бабы ёй: «Галя, ты на каго гэта?» — «На яе». І зноў мяне чысціць! А потым, як працверазілася, дык сустрэцца саромеецца, на чужы двор з вуліцы, калі я іду...

Маладзенькія хлопцы, студэнты. Ужо ў Карэлічах відно было, што п'яныя, а яшчэ і ў Міры, і ў Стоўбцах, і ў Дзяржынску выходзілі на прыпынках і прыносілі, што пападалася. Накрыўку тую зубамі здзярэ, набулькае шклянку, а то і з бутэлькі, вып'юць новую рату і ляжаць на задніх месцах моўчкі.

Успомніўся — каторы ўжо раз? — год сорак сёмы ці сорак восьмы, магазін у драўлянай развалюсе на камароўскай развілцы, якое ўжо даўно няма, гастраном ці, хутчэй, карчма. Праезджыя шафёры (тады гэта не так каралася), спыніўшыся калонай грузавікоў, п'юць гарэлку піўнымі кухлямі. Хлапчук, можа, і не шафёр яшчэ, а стажор, якому так хочацца і так нялёгка тут выглядаць дарослым. Паўкухля яшчэ педапіта, а ногі ўжо не стаяць, а вочы так расчулена, захоплена атарапелыя, толькі ўсміхаецца, слухаючы гром старэйшых.

Учарашнія хлапчукі — ужо з поўнай кваліфікацыяй...

Якое гэта шчасце — у каго цвярозы сын.

*

Калі ён заціхаў побач са мной, соладка пераходзячы на соннае дыханне, я ўпершыню пазваў яго Светлячком.

І ўспомніўся Сяржант [ 35 35 Былы заходнебеларускі падпольшчык, герой нарыса Я. Брыля «Партрэт старэйшага таварыша». ], высакародны Рафаіл Іванавіч — у такім жа становішчы дзеда-нянькі. Жыва ўявілася, як ён сказаў бы, смеючыся, пра сябе: што дзед заснуў раней за ўнука.

Скупое праяўленне радасці ў чалавека, які сумленна прайшоў жыццё, зведаў мноства пакут і нялёгкай працы.

А ён жа і памёр як адбываючы яшчэ адно выпрабаванне. Адзін у даччыной кватэры, на той час без унука (ці без унучкі, не памятаю),— стала дрэнна, устаў па лякарства, упаў... Так і знайшлі яго на падлозе, вярнуўшыся з працы — мёртвага.

Што ж, у апошні момант кожны allein [ 36 36 Адзін, самотны (нямец.). Намёк на раман Г. Фалады «Jeder stirbt für sich allein» — «Кожны памірае адзінока». ]

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x