Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

*

У крытыка можна было б спытацца:

— Чаму такая неадпаведнасць? У вашай кнізе пра Ікса аж пяцьдзесят старонак, а пра Ігрэка толькі семнаццаць?..

Ён мог бы адказаць:

— У першым выпадку трэба значна даўжэй даводзіць, што мой аб’ект даследавання — добры пісьменнік.

*

Няўжо гэта абавязкова — усаджваючы ў літаратурнае карыта і свой лыч, спачатку кашкануць ім суседа справа ці злева, а то і таго і другога? Хаця карыта гэтае аж надта доўгае, шырокае... Падумалася так, калі чытаў яшчэ адно маладжавае інтэрв’ю з уступна-недарэчнымі і проста хамскімі «заўвагамі» пра тых, хто піша інакш, чым ён, ці не тое, што ён, прыгрэты першым, больш уяўным поспехам.

*

Новае моднае слова ў некаторых крытыкаў: «духоўнасць». Адзін з іх, ці не найменш духоўны, у выступленні сваім з трыбуны столькі разоў прадалдоніў пра гэта, што хоць ты яму духоўную семінарыю адкрывай. З большым акладам.

Дубаваты, самаўпэўнены, ён робіць гадавы агляд літаратуры, часта паўтараючы: «Гэтага я не прымаю.

Гэта я прымаю...» Так часта паўтарае, што аж спытаць хочацца: «Слухай, хлопец, а хто ж ты такі? І што, калі іменна ты не прымаеш?..»

*

Наша любімае «ў цэлым». Можна і так: у цэлым накрыўся дзіравым плашчом.

*

Выпускніца вясковай вячэрняй школы вучыцца на філфаку,— там, куды знатнаму сваяку лягчэй было яе ўладзіць. Дзеўка бойкая, што ўжо і чарку ведае, і кавалераў. На першым курсе экзамен па рускай літаратуры.

Выцягнула білет: «Поэма М. Ю. Лермонтова «Демон». Ціхі жах... Ды тут ёй раптам пашанцавала: адной студэнтцы стала дрэнна, і гэтая, з білетам, кінулася ёй па ваду. На калідоры гарачым шэптам спыталася:

— Які гэта, дзевачкі, дэман? Той, што Мазепа?

— Ды не! Гэта той, што лятаў!

Няўжо і яны ўваходзяць у тыя мільёны з вышэйшай асветай, якімі мы даволі часта казыраем?

*

Спявала ў хоры, лічыла сябе красуняй, ужо не спявае, але прыгожай лічыць сябе і цяпер, ужо растаўсцелая безнадзейна. На юбілеі мужа вырашыла ўсіх гасцей-мужчын узнагародзіць сваім пацалункам. Увесь стол абышла. Хочаш не хочаш, але ж госць — трымайся...

*

Пажылы народны артыст не захацеў больш выступаць па радыё пасля таго, калі ў адной перадачы, дзе яны выступалі разам з маладзейшым, толькі заслужаным, яму, народнаму, заплацілі «за гаварэнне» тыя самыя дзесяць рублёў, што заслужанаму за імітацыю сабачага брэху.

*

Сціпласць некаторых паэтэс: «А потым пра гэта напісаўся верш». Узяў ды сам напісаўся, нейкая сіла вышэйшая цераз яе.

*

Апоўдні, папрацаваўшы, лёг пачытаць. Устаў ён сёння вельмі рана, і сон марыў, марыў яго, пакуль не змарыў. Чалавек то чытаў, то драмаў, то зноў чытаў, чапляючыся за тыя самыя абзацы, перачытваючы ўжо чытанае і не зусім разумеючы яго. Калі ж, нарэшце, падрамаў і прачнуўся, дачытаў той артыкул, вярнуўшыся амаль да пачатку яго, і стала смешна, бо жыва ўявілася, што гэта ён лез, караскаўся на высокі, шчыльны плот і ўсё абсоўваўся па штакецінах, а ўсё лез...

*

«Я вось цябе так хвалю, а галава не закружыцца?»

«Яна ўжо кружыцца ў мяне патроху ў іншы бок — назад...»

*

Пакінутая мужам, відаць, каб і гэтым заспакоіць неяк сваю крыўду, жанчына весела расказвае пра дробязную акуратнасць «гэтага чалавека»:

— Няма таго, каб узяць ды проста гузік прышыць, калі гэта трэба, або ўжо мне сказаць. Дык не, ён спачатку ў сваім блакноціку акуратна запіша: «Прышыць гузік!..»

Сяды-тады гэта мне ўспамінаецца ў дачыненні да самога сябе. Замест таго каб проста браць таго быка за рогі, я доўга, здалёк прыцэльваюся, прымяркоўваюся да тэмы, запісваю, перазапісваю... І сяды-тады ўспамінаю той запіс пра гузік.

1980-1983

Нястомнасць

"Схіляю галаву перад сваёю вуліцай",— гаворыць стары чалавек, былы падпольшчык.

У гады акупацыі ён, у гэты бок вырваўшыся з акружэння,— маскоўскі апалчэнец, а перад гэтым даволі высокі адказны работнік,— дзеля легальнага існавання працаваў шаўцом, якім раней ніколі не быў. У бацькоўскім драўляным доміку, на ўскраіннай драўлянай мінскай вуліцы. Латку якую там прышываў, набойку набіваў, а як што больш, дык сувязная адносіла да сапраўднага шаўца, таксама свайго чалавека.

I людзі-суседзі не выдалі — амаль за тры гады. Можна i пакланіцца.

Расказвае таварыш i смяецца, што i сёння яшчэ, праз трыццаць шэсць год пасля вызвалення, калі яго часамі спыніць на пераездзе цягнік, ён, па прывычцы падпольшчыка, пачынае лічыць вагоны. Пасажырскія, таварныя, платформы... Нібы яшчэ ўсё трэба яму перадаваць звесткі пра варожы рух на гэтым чыгуначным вузле.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x