Аляксей Карпюк - Свежая рыба

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Свежая рыба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свежая рыба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свежая рыба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.

Свежая рыба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свежая рыба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі Верка служыла ў Беластоку, вось гэтая кватэра была для яе прыстанішчам, домам...

Разбірала злосць на сябе. Стала шкода сыру і масла, што ляжалі на брудным стале, якія хутка гэтыя пачвары будуць жэрці.

РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ

1

Яшчэ летась з гродзенскага лагера выводзілі немцы палонных ачышчаць вайсковыя склады. На савецкіх складах ляжалі дзесяткі тысяч пар валёнкаў. Палонныя вывалаквалі іх на двор, скідвалі ў горбу, аблівалі бензінам і падпальвалі.

Палілі палонныя навюткі абутак і дзівіліся — дзе славутая нямецкая прадбачлівасць, гаспадарлівасць? Яшчэ ж прыйдзе зіма!

Салдаты ўпэўнена ім заяўлялі:

— Шайзэ. Праз месяц вайна капут, усе мы цурык нах гаўзэ!

Надышлі халады. Вясковым старастам з камендатур прыйшоў загад: збіраць па хатах кажухі, валёнкі, воўну...

Фюрэр звярнуўся да салдат: цярпіце, у наступную зіму я вас ўсіх апрану ў стандартную цёплую вопратку. У газетах пад зваротам былі здымкі. Нямецкі салдат у пробным экземпляры такога адзення лезе ў спецыяльную камеру з марозам у сорак градусаў. На наступным здымку — салдат відзён праз ілюмінатар, ён у халадзільніку спіць. Далей — вылазіць ужо з камеры, смяецца, закурвае...

Нямецкія вартавыя з чыгункі зайшлі ў нашу хату пагрэцца. Доўга разглядалі фатаграфіі і цешыліся, нібы дзеці. Потым развялі дыскусію. Мы з Валодзькам са здзіўленнем пачулі:

— Бальшавікі, фэрфлюхтэ, знарок паддаваліся ў фінскую вайну, каб нас абдурыць!

Салдаты ўжо ні то абураліся, ні то захапляліся хітрасцю бальшавікоў. Ім у Валілах лётчык з эшалона гаварыў, што савецкі салдат — не французскі і не бельгійскі: ён табе не кіне ў час бамбёжкі зенітку, не пабяжыць у бомбасховішча.

Нечакана прыляцела вестка — за Смаленскам наша армія затрымала фашыстаў. І тут усіх людзей акрыліла такая ясная, простая і бясспрэчная ісціна: якая ж гэтая армія магутная, калі ёй нішто не значаць такія страты, і якія ж немцы дурні, што палілі валёнкі перад зімой, думалі — хутка вайне канец.

Пачаліся маразы. Немцаў з-пад Масквы паперлі. Нехта ў Страшава прынёс з Гарадка анекдот:

— Чулі? Гітлер паслаў у Францыю генералаў, каб тыя тэрмінова знайшлі план адступлення Напалеона з Расеі!

Па беластоцкай шашы на ўсход паваліла зноў нямецкае войска. Цяпер ужо не на машынах. Валаклося на фурах, ехала конна. Гэта былі старыя салдаты, захутаныя жаночымі лісінымі каўнярамі, хусткамі. Салдаты ішлі пад Маскву ратаваць сваіх. Яны не дамагаліся ўжо яек, масла і курэй, як летам, а былі шчаслівыя, калі дзядзька даваў ім кошык бульбы.

Людзі адышлі ад гіпнатычнага жаху. Ім як бы адкрыліся вочы. Спахапіліся: і раней не ўсё было кепска!

На аэрадромах згарэлі нашы самалёты? Бо на іх напалі знянацку.

Не было гаручага і снарадаў, таму пакідалі танкі і гарматы. А што было рабіць з мёртвым жалеззем?

Людзі пачалі з захапленнем успамінаць прыклады гераізму, якія ў агульным хаосе раней не заўважалі.

2

За Вераб'ямі, уздоўж рэчкі Свіслачы, ляжыць вёска Баброўнікі. У трагічныя дні адступлення па шашы апошнімі ішлі чатыры чырвонаармейцы з «максімам». Ад Баброўнікаў пачыналася голае поле — аж пад станцыю Бераставіцу, да вёскі Цецяроўкі. Дарога тут адна — цераз мост. Чырвонаармеец засеў на шашы з кулямётам прыкрываць адыход сяброў.

Паказаўся батальён немцаў. Салдаты з ранцамі, скаткамі, кацялкамі і біклажкамі, з закасанымі рукавамі крочылі ў калоне па трое і бяспечна спявалі.

Галава калоны была ўжо ад яго крокаў дваццаць — хопіць.

Баец націснуў гашэтку і не адымаў пальцаў ад яе, покуль не выкасіў батальён. Тады забраў кулямёт і ля Цецяроўкі дагнаў сваіх.

Засталіся пад Баброўнікамі ля шашы 64 бярозавыя крыжы з нямецкімі каскамі. Цэлыя могілкі зрабіў адзін чалавек, а параніў — у тры разы болей.

Адным словам, узнімаўся настрой, зараджалася надзея. Хацелася змагацца.

Злосць брала, што так мала можаш.

У лютым мяне, Валодзьку і бацьку арыштавалі. Адначасна немцы ўзялі многіх.

Я адразу заўважыў, што немцы арыштавалі нас не за сувязь з партызанамі. У такім выпадку забралі б яшчэ каго-небудзь з чыгункі. Большасць арыштаваных былі пажылыя сяляне з навакольных вёсак. Мы дзівіліся і гадалі: па чыім жа даносе мы селі?

Другі раз перайшоў дарогу Стральчук.

Будучы ўжо памочнікам шэфа гестапа баластоцкага бецырка, доктара Герберта Цымермана, цяпер Стральчук ездзіў па былых ачагах падпольнага руху і рабіў спісы польскіх камсамольцаў, камуністаў і іхніх сімпатыяў. Часамі нягоднік спісы складваў па памяці, таму сярод арыштаваных трапіліся людзі выпадковыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свежая рыба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свежая рыба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свежая рыба»

Обсуждение, отзывы о книге «Свежая рыба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x