• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Свежая рыба

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Свежая рыба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1978, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Свежая рыба

Свежая рыба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свежая рыба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Свежая рыба? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Свежая рыба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свежая рыба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Косця, паглядзі, можна так ісці ў школу?

— Што? — узнімае ён здзіўленыя вочы, нібы першы раз мяне бачыць.

— Ці можна ў гэтай сукенцы ісці да вучняў?

— А чаму не? — дзівіцца.— Якая розніца?!

Да яго нічога не дайшло, людзі!

Успамінаю, як калісьці чакала прымерак, з якім дрыжаннем і заміраннем сэрца выглядвала яго з работы, каб ён мяне ўбачыў у новым уборы. Зноў робіцца прыкра.

— А я некалі з-за цябе стала нават модамі цікавіцца! — кажу з крыўдай.

— Не выдумляй!

— Праўд...— давіць мяне нейкі камяк.

— Чаго ты прыбядняешся, чаму так з-за мя-не-е? — злуе.— Хіба ты не жанчына?

Збіраюцца слёзы — вось-вось заплачу.

— Ну-у, пачала ўжо! — Косця нездаволена ўстае, пачынае суцяшаць: — Ты для мяне ва ўсіх уборах прыгожая!..

Тут адчыняюцца дзверы, і ўваходзіць Галя, з якой мы, дзецьмі, былі ў эвакуацыі.

— Добры дзень, Старкевічы! — кажа збянтэжаная. Яна заўсёды баіцца Косці.— Ты куды так выфранцілася ў будні дзень?

— У нас сёння мерапрыемства ў школе...— хлушу.— Пойдзем адгэтуль, пагутарым сабе...

Вяду яе ў спальню, зачыняемся, і сяброўка расказвае пра сваё жыццё. Потым бярэ кніжкі, выходзіць. * і і

Тося нясе на стол талеркі, хлеб. Клічу дзяцей. Косця шчоўкае замком машынкі, заўважае:

— Твая Галя нейкая бясколерная...

У вайну яна засталася калекай. Але не хочацца расказваць сапраўдную прычыну, як і наогул не хочацца з ім гаварыць. Толькі кажу:

— Ціхая, сціплая настаўніца.

— Во, во!

— А чаму табе гэта не падабаецца?

— Калі мне гавораць пра каго, што ён ціхі і сціплы, то вельмі ж хочацца дадаць: і бяздарны! Сціпласць найчасцей прытворства! У здаровых і нармальных людзей сціпласць — напэўна, прытворства!

— Тады мы не здаровыя і ненармальныя.

— Іра, навошта прыбядняешся! І ты ж любіш Чапаевых, Гагарыных. А хіба пра іх можна сказаць сціплы, ціхі, падумай! Хіба ты закахалася б у ціхага, сціплага? Прызнавайся па-чэснаму! Мы ж разам з табой вучыліся. Штосьці не памятаю, каб у інстытуце табе падабаліся ціхоні ды сціплыя...

І што яму такое сказаць?

— ...Мы па прыродзе рэвалюцыянеры і любім людзей дзёрзкіх, смелых, якія ўмеюць пастаяць за сябе і за другіх... Нездарма тваю Галю і замуж ніхто не бярэ! Пажыві з такой пару месяцаў — павесішся ад нудоты!

Мяне тут узрывае:

— А ці ты ведаеш, што ў яе няма па лытку правай нагі?

— Што ты вярзеш?

— Што чуеш!

— Ну-у?!

— Вось табе і ну!

— Не, праўду кажаш? — паціху ўжо з жалем пытаецца ён.

— Гэтак не жартуюць.

— А-яй-яй! Ніколі не падумаў бы!

— Яшчэ хвалішся, што назіральны... Ці не геройства дзесяць гадоў працаваць у школе і хаваць пратэз ад настаўнікаў ды вучняў? Не яе віна, што ніхто не бярэ!

Косця ўсё лыпае ад здзіўлення вачыма.

— Упартасці і геройства ў адной гэтай жанчыны больш, чым ва ўсіх тваіх кандыдатах, калі нават скласці разам! — крычу я з перакананнем.

— Мабыць, і праўда... Здаюся...

Адчуваю вялікую палёгку, што яму дапякла.

5

Пасля абеду выпраўляю Марынку ў школу і адпраўляюся сама. Памалу супакойваюся. Штосьці мела ўспомніць цікавае і прыемнае. Вось-вось улоўліваю нітку запаветнай таямніцы, але не паспяваю ўлавіць — мая школа.

На парозе будынка спатыкае мяне змрочны дырэктар:

— Вашы выхаванцы зноў сёння натварылі: запусцілі джаз на ўвесь пакой, што сцены задрыжалі! Настаўніца малявання вымушана была пакінуць клас!

Я маўчу.

— Разберацеся — што там?! — кажа начальства.— Учора з піянерважатай быў скандал, сёння вось з ё-ою... Вечна з вашым класам не дзякуй богу!..

Устрывожана імчуся па калідоры.

Вучні насцярожана ветлівыя. Адчуваю, яны нешта ведаюць і таму па-змоўніцку на мяне глядзяць. Допыт рабіць? Не, вытрываю. Пачну ўрок, раскажуць самі.

— Ірына Іванаўна, а ў Янусіка глядзіце што...— асцярожна кажа стараста.

На парце малюсенькі, з папяросны карабок, радыёпрыёмнік на транзістарах. «Ах, дык ву-унь з-за чаго ўцякла ты з класа, вунь чаго збаялася!»

Вучням надта хочацца пахваліцца дзіўнай навінкай, яны хочуць, каб нехта раздзяліў іхняе захапленне і радасць. А хіба мне, дарослай, часамі гэтага не хочацца? Трэба быць драўляным, каб спакойна да гэтага адносіцца. Падыходжу да Янусіка. Клас насцярожваецца.

— Пакажы, пакажы, Коля!

Трыццаць грудзей уздыхаюць з палёгкай, столькі ж пар вачэй глядзяць на мяне з удзячнасцю.

— Во-о, Ірына Іванаўна, тут уключацель, гэты гузічак!.. А то — хвалі!..

Дзве мінуты захапляемся цудам тэхнікі, тады пачынаю ўрок. Дзяцей нібы хто падмяніў. Уважліва слухаюць і аддана глядзяць у вочы. Адчуваю іхні ўздым і паслушэнства, радуюся за сябе...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свежая рыба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свежая рыба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свежая рыба»

Обсуждение, отзывы о книге «Свежая рыба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.