• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Свежая рыба

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Свежая рыба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1978, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Свежая рыба

Свежая рыба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свежая рыба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Свежая рыба? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Свежая рыба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свежая рыба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не, тут мне не падрыхтавацца.

Прашу Тосю даварыць абед, бяру партфель і выходжу. На падворку бялеюць там-сям лісткі Косцевай паперы, яе хапае дзецям усяго двара на караблікі і самалёцікі.

Пасярод нашага двара — альтанка, абвітая гарошкам. У альтанцы — у сініх плашчах і саламяных капелюшах — мужчыны ляскаюць костачкамі даміно. Пад сцяной на лаўцы грэюцца на сонцы суседкі. Машчуся непадалёк ад іх, паглыбляюся ў кніжку.

Абрыўкі размоў адной і другой кампаніі далятаюць да мяне.

— Дзе быў вечарам, Нікіціч?

— Дуплет!.. Учора?

— Ага!

— У гасцях.

— Ну і як?

— О, далі мы там!

— У мяне муж такі харошы, такі харошы, мы так добра з ім жывём, так ладзім...

— Пуста!

— ...Што хачу, тое сабе і куплю...

— Мі-іма!

— Мі-іма!

— І я!..

— ...Хачу сукенку — куплю сукенку, хачу дзве — куплю дзве, хачу футра — будзе футра...

— Канец, здавай!

Ігракі ажыўляюцца, уздыхаюць. Нехта з лёскатам перамешвае костачкі. Цяпер чуваць толькі жанчын.

— А мой захварэў. Няма горшай бяды, як хворы мужык у доме. Скардзіцца, уздыхае, крэкча, каб толькі звярнуць на сябе ўвагу. То таго не хоча, то сяго, а дасі — у рот не бярэ! Паспрабуй скажы, што ў яго — нічога сур'ёзнага!

— Я свайго ў такім выпадку кладу на ложак.

— Гэтак і я раблю. Яшчэ мой любіць, каб класці сілай, нават упіраецца. Пакладу, пастаўлю градуснік, а там — трыццаць сем і дзве дзесятых! Бедны, які ён тады засмучаны! Угаворваю, што грып з такой тэмпературай якраз найгоршы. Супакойваецца тады. Ухутаю, як дзіця,— спі! Сяджу і зубы загаворваю: «Нічоога, хутка паправішся...» Ох, такі тады даверлівы, пацешны, ціхі — смех і гора!

— Але ці даглядае ён вас?

— Э-э! Толькі тады, калі ў яго няўдачы па службе...

— Во-во!

У нядзелю гэтыя жанчыны з мужамі панадзяваюць габардзінавыя паліто, прыбяруць дзяцей, пабяруцца за рукі і чынна пойдуць на самую людную вуліцу шпацыраваць. Дзеці вырываюцца, мацяркі трымаюць іх і роблена ўсміхаюцца знаёмым. Я бачу наскрозь сэнс такіх рытуалаў. А сама люблю паходы ў лес, на поле. Але, калі Косця піша дома і ў нядзелю, а я, самотная, спатыкаю на вуліцы гэтыя прыкладна-паказальныя сем'і, то часам бывае вельмі сумна і прыкра. Вось і цяпер мяне кранае штосьці, як бы зайздрасць.

— Яшчэ раз дуплет! — зноў заладзілі ігракі.

— Прыемна, калі добра жывеш з мужам,— пазяхае з сумам другая жанчына.

— Салям алейкум, трымай тройку!

...А мне трэ дошку на кухню раздабыць...— пазяхае трэцяя суседка.— О-оэх!..

— Алейкум салям, шэсць!

— Міма!

— ...Паліцу трэба зрабіць на посуд... Хадзіла ўчора ў домакіраўніцтва, а там сказалі — няма! Тады я сказала: не дасце — напішу самой Валянціне Церашковай, будзеце тады ведаць!

— Гатова!

— Чорт! Рыба!

— Цяпер раздавай ты!.. Дык мы там пяць бутэлек віна, тры каньяку выжлукцілі!..

— Ну і далі-і!

Божа!

Яны з пароды людзей, якія на рабоце толькі і лічаць свой стаж, каб хутчэй пайсці на так званы адпачынак. І вось, адпачываюць!.. Які далёкі ад гэтага Косця!

Няўжо і мой незнаёмец па натуры такі? Я ж яго зусім-зусім не ведаю!

Бр-р-р! — калоціць мяне ўсю.

Я чагосьці трывожуся.

З дома вылятае Віця. Я забылася сказаць, ён толькі гэтымі днямі навучыўся вымаўляць «р» і з радасным смакаваннем паўтарае яго дзе трэба і не трэба. Ён мяне не бачыць і зацягвае на ўвесь падворак:

— Давайте, космонавты, закурррым перред старртом, ведь у нас оста-алось четырррнадцать минут! Врррагу не сдается наш горрдый «Варрряг», прррощай, Антони-ина Петррровна!.. Толік, даць табе жалезнага шоўку?

— Нясі!

— Не, ты хадзі сюды! Ён у мяне пад ганкам ляжыць, я туды не падлезу адзін!

Хочацца зноў абняць сына. А ўрокі? Не, не падрыхтавацца мне тут. Дома адна Марынка з Косцем, вяртаюся да іх.

4

Косця, вядома, нават не заўважае, што я вярнулася са двара. Саджуся ля дачкі, мужа, каб набрацца ў іх рабочага настрою і ўраз закончваю паўрочныя планы. Абедаць яшчэ рана. Што рабіць?

— Пабачыў бы, што на двары робіцца,— асцярожна загаворваю да мужа.— Ты адзін толькі не любіш

кампаніі, сяброў...

— Я ў такім узросце, калі мне патрэбны толькі аднадумцы! — буркае ён са злосцю, не перапыняючы работы.

Яго нічым не возьмеш.

Успамінаю пахвальбу суседкі. Я ж не горшая! Іду да шафы, перабіраю сваю вопратку. Спыняюся на ваўнянай сукенцы. Дарагі матэрыял купіў з першай кандыдацкай зарплаты Косця, а я шыла не ў майстэрні, а ў прыватнай швачкі.

Дастаю сукенку, нацягваю яе. Падыходжу да люстэрка. Цудоўна! Сама сабе ў ёй падабаюся.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свежая рыба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свежая рыба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свежая рыба»

Обсуждение, отзывы о книге «Свежая рыба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.