Максім Клімковіч - Мяжа па даляглядзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Клімковіч - Мяжа па даляглядзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа па даляглядзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа па даляглядзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна вылучаецца дэтэктыўны раман «Сцэнарый смерці», дзе праглядваецца сучаснасць, аднак і тут аўтар не мяняе сваёй манеры пісаць «пад старадаўнасць»... 

Мяжа па даляглядзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа па даляглядзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— На жаль, нельга,— сказаў я,— застаецца чакаць і разбірацца самім.

— Шкада,— Тэрэза ўстала,— я пайду, здаецца, усё.

— Хвілінку,— Сак таксама ўстаў,— успомні, калі мы з Марцінам кінуліся з лазні ў кабінет шукаць Гражыну і потым вярнуліся ў гасцёўню, ці вісела на крэсле Гражыніна торбачка?

— Не памятаю, мне было не да таго.

Я хацеў спытаць, ці заходзіла Гражына ў гасцёўню перад тым, як выйсці на вуліцу, але Сак апярэдзіў мяне:

— Дзякуй за размову, пакліч, будзь ласкава, Кяльміцкаса, адно хай трошкі счакае.

— Калі ласка,— Тэрэза з палёгкай уздыхнула і выйшла.

— Як мяркуеш,— спытаў Сак,— яна казала праўду?

— Праўду, але не ўсю, здаецца, яна ведае больш. Адно акно ў лазні і сапраўды няшчыльна зачынена, я глядзеў. Так зачыняць з сярэдзіны не сталі б. Дастаткова было легка прыціснуць рукой, шыба добра заходзіла, але калі цягнуць за раму да сябе з вуліцы, то там няма за што ўхапіцца. А другое акно было забіта цвіком, апісанне супадае з яе словамі.

— Пачакай тут, пайду пераканаюся, відаць з таго акна дзверы ў прылазнік ці не. Я скора,— Сак выбег з пакоя.

Калі Тэрэза кажа праўду і кажа, што ў басейне не было нажа, пачаў разважаць я, то застаецца адзін варыянт: той, хто заходзіў у прылазнік, і есць забойца. Даўгалевіч заснуў. Нож у сэрца, крок назад, нож паляцеў у басейн, потым крадком па сходах, пакратаў клямку — ці ў пакоі Гражына, і да сябе ў пакой. Але нашто кратаць? І нашто забіваць? Кяльміцкас ці Маршанскі?

А можа, і Тэрэза? Зайшла ў лазню, забіла, прачыніла акно, каб потым ускосна давесці, нібыта была на дварэ пад час забойства. У Гражыны пачала ўдаваць, што змерзла, каб не кідалася ў вочы, як калоцяцца ў яе рукі. Тады становіцца на месца клямка. Тэрэза падкрадаецца да дзвярэй, кратае клямку, чакае і потым шчоўкае ў філёнгу: «Гражына». Вось і гатовы міфічны забойца, які прайшоў калідорам і схаваўся ў сваім пакоі. Да таго ж увязана па часе з тым, хто нібыта заходзіў у прылазнік. Адно незразумела — за што Тэрэза магла забіць Даўгалевіча?

За жаніцьбу на Марыі Маршанскай? Лухта — забіла б год дваццаць таму, і не яго, а Марыю. Можа, яна прапанавала ажаніцца цяпер, а ён адмовіўся? Але, відаць, такая размова ў іх ужо адбылася значна раней — ледзь не адразу пасля Марыінай смерці, а не праз два гады. Вось тут бы і прыдаўся дзённік. Калі яго сапраўды ўзяла Тэрэза, то яна не будзе знішчаць — рэліквія вялікага кахання. Хутчэй грунтоўна схавае. Але чаму адразу зайшла да Гражыны, а потым увесь час была паміж людзей. Ды і не можа літаратар нішчыць чужы рукапіс — прафесійнае. Але калі літаратар — жанчына?

А калі пракруціць варыянт з Гражынай? Ад яе сышла Тэрэза, Гражына ўзяла нож, забіла Даўгалевіча, а каб мець тлумачэнне на выпадак, калі б хто спрабаваў да яе ўвайсці за гэты час, прыдумвае гісторыю з клямкай і замкнёным пакоем.

Тэрэза зачыняе акно, а з прылазніка заходзіць Гражына з нажом, забівае і паспявае вярнуцца да Тэрэзінага прыходу. Але зноў — з-за чаго забіваць? Каб Даўгалевіч нікому не расказаў, што аўтограф верша не ягоны твор? Калі яна выдумала такі фінт з вершам — то кахала дзядзьку Вадзіміра, напэўна, а значыцца, не магла забіць. І наадварот. Ды ўжо, ва ўсялякім разе, не расказвала б мне аб сваіх планах.

Аднак Сак злавіў яе на дзіўным учынку ў кабінеце. Гэта довад «за» і «супраць» — яна дзесяць разоў магла ўкрасці гэты дзённік паміж тым, як забіла і вярнулася да сябе. Да таго ж Даўгалевіч нічога пра яе, відаць, у дзённік і не запісваў. Яны знаёмыя не так даўно, а аўтограф ён зрабіў і адразу пайшоў у лазню. За стол болей, відаць, не садзіўся. Аўтограф верша — апошняе напісанае ягонай рукой.

Не супадае. Гражыне на карысць, каб быў дзённік, там абавязкова знойдуцца падставы вінаваціць каго іншага. Адно толькі — калі Даўгалевіч, моцна п'яны, падаўся з лазні, зайшоў у кабінет, зрабіў запіс аб тым, як мы з Гражынай былі ў яго і прасілі аўтограф, узяў бутэльку віна і вярнуўся. А Гражына зайшла ў кабінет, прачытала запіс, спаліла дзённік у гэтым каміне, а потым забіла Даўгалевіча, каб нікому не паспеў расказаць. Толькі як яна здолела даведацца аб запісе, калі той не быў яшчэ зроблены, загадзя ўкрала нож і разрадзіла акумулятар рацыі?

Не ведаю, да чаго дайшлі б мае развагі, але ў кабінет вярнуўся Сак, ён цяжка дыхаў:

— Ведаеш, з таго акна цудоўна відаць дзверы ў прылазнік, праўда, зазірнуць і ўбачыць лаву, на якой сядзеў Даўгалевіч, практычна немагчыма — трэба залезці на цокаль і ўсунуць галаву ў акно. Але галоўнае — яна зманіла наконт дзвярэй і хутчэй за ўсе дачакалася, пакуль забойца зайшоў у лазню. Нават пры зачыненым акне можна разгледзець праз шкло, што адбываецца перад дзвярыма. Калі яна бачыла забойцу, то ей есць сэнс хаваць гэта ад нас у адным толькі выпадку: калі забойца — Маршанскі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа па даляглядзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа па даляглядзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мяжа па даляглядзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа па даляглядзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x