Максім Клімковіч - Мяжа па даляглядзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Клімковіч - Мяжа па даляглядзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа па даляглядзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа па даляглядзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна вылучаецца дэтэктыўны раман «Сцэнарый смерці», дзе праглядваецца сучаснасць, аднак і тут аўтар не мяняе сваёй манеры пісаць «пад старадаўнасць»... 

Мяжа па даляглядзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа па даляглядзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарэшце Сак спыніў песню і азірнуўся:

— Чакайце, а Вадзімір што, яшчэ не пераапрануўся?

— У кабінеце яго няма, там дзверы адчыненыя,— сказала Гражына і паправіла рэмень ад торбачкі.

— Відаць, заснуў у лазні,— Кяльміцкас паглядзеў на гадзіннік,— паўгадзіны ўжо спіць.

Маршанскі зацята маўчаў.

— Пайду пабуджу, час за стол сядаць,— Эдмундас накіраваўся ў лазню.

З хвіліну яго не было, і раптам пачуўся крык:

— Сюды! Сюды! Ён нежывы! Забілі!

Я нават не зразумеў, як паспеў выскачыць на калідор і як апынуўся ў лазні. За сталом быў нябожчык — дзядзька Вадзімір. Ён прыхінуўся да сцяны, нежывыя вочы нерухома глядзелі ў столь, на грудзях з нажавой раны скрозь белую прасціну праступіла і ўжо спяклася кроў.

Я адчуваў за спінай прысутнасць другіх гасцей.

— Глядзіце!— раптам крыкнуў Кяльміцкас.— Паляўнічы нож у басейне! Той, што знік.

— У басейне? — Сак выпусціў нябожчыкаву руку і азірнуўся.

Запала маўчанне. Я зачаравана глядзеў на гостры, нават з выгляду паляўнічы нож, які ляжаў на дне басейна, і фізічна адчуваў, як лёгка ён можа ўвайсці ў цела.

Першым ачомаўся Сак. Ён рэзка выпрастаўся і агледзеў прысутных. У ягоных вачах дрыжалі слёзы.

— Каго няма? — закрычаў ён. — Каго няма? Зірні, Марцін.

Я азірнуўся — не было Гражыны. Сак адсунуў Маршанскага і ў два скачкі дасягнуў сходаў на мансарду. Я кінуўся за ім. На падлозе перад кабінетам змяілася баа.

Дзверы ў Даўгалевічаў кабінет былі адчынены. Перад сакрэтнікам стаяла Гражына. Маленькую, перапэцканую тушшу для век насоўку яна прыціскала да вачэй. Упершыню я бачыў яе без баа і торбачкі. Усе шуфляды стаялі на падлозе, начынне акуратным стосам ляжала побач. Ампірныя абрысы секрэтэра ў строга геаметрычных правалах-пустках глядзеліся недарэчна.

— Што ты тут робіш? — Сак падскочыў, схапіў Гражыну за руку. Маленькая насоўка ўпала на падлогу.

— Пусці! — Гражына тарганулася, але трымаў Мікола моцна.

— Пусці,— няголасна сказаў я,— што ты да яе маеш?

Сак завагаўся, але расціснуў пальцы.

— Што ты тут рабіла? У паперах чаго шукала?

Гражына раптам прыціснулася да сцяны і расплакалася.

Яна намагалася нешта сказаць, але плач нішчыў словы.

— Дзённік дзе?! — знянацку крыкнуў Сак. — Дзённік дзядзькі Вадзіміра! Па яго прыйшла? — і зноў падскочыў да Гражыны.

— Яго... — але новы прыступ плачу прымусіў Гражыну затрымаць дыханне. Яна з усяе сілы адштурхнула Сака і забілася ў кут.

— Адчапіся,— я крануў яго за плячо,— хай дзяўчына супакоіцца.

— А, і гэты туды ж, абараніць надумаўся. А хто яна такая — ты ведаеш? Ты ж яе сюды прыцягнуў. Цяпер за яе і адказвай. Што ей тут трэба? Мо гэта яна забіла, а зараз прыйшла дзённік знішчыць? Бо нешта ж перад згубай дзядзька Вадзімір туды запісаў. Не проста ж так яму нож усадзілі. Талент, ведаеш, колькі людзей ненавідзіць. Нічога, я з імі яшчэ разбяруся.

— Ты што, усур'ёз? Яна магла забіць?

— А хто? Ты? Ці, можа, я? Падумай.

— Ва ўсякім разе не яна.

— Мне лепш відаць,— Сак трохі адышоў,— не я яе сюды прыцягнуў з вуліцы, і не я з ёю спаў. Падумай, ты ж не кінуўся нішчыць дзённік і ніхто не кінуўся, а яна.

— Дзенніка тут ужо не было,— нечакана спакойна сказала Гражына,— я адразу падумала пра дзённік, ледзь толькі пачула, што Даўгалевіч забіты, і кінулася, каб уратаваць запісы, але дзенніка ўжо не было.

— Ты ўсе прагледзела? — спытаў я.

— Усе, бачыш, адныя рукапісы, папера. Нехта яго ўзяў.

— Забойца,— Сак не міргаючы глядзеў Гражыне ў вочы,— яго ўзяў забойца.

— Не ведаю,— Гражына адвяла позірк,— нехта ўзяў.

Сак быў заступіў Гражыне дарогу, але тая і не памкнулася прайсці, толькі дэманстратыўна абсунула прыпол сваёй лёгкай напаўпразрыстай сукенкі, што хавала адно толькі колер цела, і скрыжавала пустыя рукі.

— Тварам да сцяны, рукі за галаву? — спытала яна.

— Не цяпер, і так бачу, што нічога не хаваеш.— Сак зрабіў крок ад дзвярэй. — Цяпер спускайся на ніз і чакай у гасцёўні, збіраемся там, я яшчэ разбяруся з табой.

— Толькі спачатку я выйду з дома да возера — змыць макіяж. Ці гэта будзе разглядацца як спроба ўцёкаў з-пад канвою? — Гражына выйшла на калідор, падхапіла баа.

Я нагнаў яе:

— Цябе правесці? Ці, можа, лепш змыеш на кухні?

— Не варта. На кухні гатуюць ежу, а не мыюцца,— і яна зноў расплакалася.

— Ты ей верыш? — падышоў да мяне Сак.

— Мяркую, што ты не верыш і мне.

— Ты адзіны, каму я магу верыць.

— Чаму? Не такія мы ўжо і сябры.

— Сяброўства ні да чаго. Мы ўсе тут сябры. Але ты быў са мною ў гасцёўні, калі нехта з іх забіў дзядзьку Вадзіміра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа па даляглядзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа па даляглядзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мяжа па даляглядзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа па даляглядзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x