Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1995, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

-- Ну, бяры любую! -- зьвярнуўся да Рыгора.

-- Адкуль гэта ўсё?! -- стаяла невырашальнае пытаньне перад Рыгорам. Зірнуў у неба. -- Пэўна-ж не адтуль?!..

* * *

Дзень, два ціха. Мацей Матузок ня вылазе з хаты. «Сэрца! Вырваць сэрца і кінуць ім, кінуць у вочы: бярыце, ежце!» Трэці дзень: на ўсіх сходах, у раённым друку: «Вылазка ворага... З’агітаваны кулакамі, Мацей Матузок із Загібелек, чалавек зь бядняцкага асяродзьдзя, кінуўся ў бойку з калгасьнікамі, не дапускаючы іх да былое свае нівы! Не шкадаваць ворага! Павесьці змаганьне па ўсяму фронту... Ліквідаваць кулакоў і іх агентаў, хто-б яны ні былі ў мінулым...»

Сяляне шуганулі ў калгасы...

Увечары да Мацея прыйшоў Рыгор. Ён занепакоены. Рухі ягоныя рашучыя, словы моцныя. Сячэ із пляча! «Задушаць! Згноіцца душа, толькі гледзячы на гэта... Усё папрадам, пакіну і ўцякаць буду! У места, а калі не, дык хоць у тую Сыбэрыю!.. Чорту ў зубы! Не магу глядзець на ўсё гэта -- на ўсю гэтую ману...» Выпроствае свае рукі -- даўгія, жылістыя: «Во, вырвацца з гэтага пекла!.. Мазалямі ўсюды можна пракарміцца...»

Маўчыць Матузок. «Добра яму казаць! -- думае. -- Ён ды жонка -- усяго таго клопату! Абодвы працаваць могуць. А тутака за сталом поўна хлебаедаў...» Матузок схіляе галаву, глядзіць у вакно, за якім, як-бы ў сьне, разьлягліся шырака балоты, лысеюць пясчаныя градкі. Адтуль чуецца балбатаньне цецярукоў, курлыканьне журавоў. Вочы Матузка міргаюць, і зь іх выкатваецца сьляза. «Не, не магу я пакінуць гэтага! -- шэпча. -- От тэй бусел, што стаіць на адной назе на балоце, кожную восень адлятае, а ўвесну зноў прылятае. А я-ж ня бусел! Як-жа я магу пакінуць назаўсёды тое мейсца, дзе нарадзіўся?!»

Пад восень Рыгор выехаў.

Прыехаў каморнік. Для тых, хто не пісаўся ў калгас, зямлю адмераў у Дубнікох на закінутых аблогах. Старшыня сельсавету выклікае Матузка да сябе.

-- Ты мусіш выбрацца адсюль! І як мага хутчэй. Усё пад калгас адышло. Праз тыдзень на тым мейсцы, дзе ты сядзіш, будуць пастаўлены будовы для калгаснай жывёлы...

Матузок яму не пярэчыў, але й перабірацца ня стаў. Тут сядзелі ягоныя дзяды й прадзеды, будзе сядзець і ён аж да самае сьмерці. Закону такога няма, каб адбіраць у хлебароба зямлю. Сядзіць у хаце, пазірае ў вакно... Рана зажывала, але ў галаве нешта круціла, калола, быццам цьвіком. І думкі -- неадчэпныя, пагрозьлівыя. Рвуцца мазгі, туманіцца зрок... Выйдзе за гумно, пастаіць, паглядзіць у балацяную далеч, паслухае курлыканьне журавоў, граньне на тоненькіх дудачках кулікоў. Тады стане быццам крыху лепей, але як толькі вернецца ў хату, зноў пачынае круціць у мазгох... «Калі скончацца гэтыя пакуты, дый ці скончацца!? Закрыліся-б лепей ужо вочы!»

Раніцой да дома падышла гурба калгасьнікаў.

-- Ну, Мацей, уцякай, браце, пакуль на галаву дошкі не паляцелі! Будзем разьбіраць тваю дзядоўскую спадчыну!

Сэрца Мацея плача, але сам ён маўчыць.

І Дзяніс лезе на дах. Ляцяць дошкі. Рыпяць кроквы. Мацей глядзіць некуды ўдалеч, каб ня бачыць і ня чуць, што робіцца наўкола. А людзі снуюць узад і ўперад -- чуецца крык, рогат, грукат... Грузяцца хурманкі...

Старшыня сельсавету зноў падыходзіць да Матузка.

-- Ты ня злуй! Што-ж тут злаваць -- новыя часы, новыя парадкі!.. Ня хочаш у калгас, мусіш вызваліць мейсца! Дапаможам табе перабрацца, і за гэта скажы дзякуй! Партыя загадала...

-- Дзякуй табе й тваёй партыі ў шапку!..

-- Ну, от, пачынаеш лаяцца! Што-ж тут лаяцца!? Калгасы -- справа не абыякая! Пасядзіш пад тымі Дубнікамі з годзік, дый шапку тую яшчэ зьдзенеш: прыміце, калі ласка, раба божага Мацея Матузка да кумпаніі... Ашукаўся быў!

Мацей падымаецца і зноў ідзе ў гумно, каб нічога ня бачыць і ня чуць. Садзіцца там на старую падгніўшую калоду й глядзіць удалеч, дзе сінее сьцяна пушчаў за балотам. А словы старшыні стаяць у галаве, і сэрца, здаецца яму, зараз вырвецца з грудзей. «Ашукаўся быў!? Шапку зьдзенеш! Бярозавай кары й па-за калгасам можна знайсьці!» -- шэпча.

Ганна знайшла яго тут.

-- Хадзі, там нешта пра цябе добрае напісана, кажуць людзі!

Дзяцюк чытае раённы лісток «Шлях камуны». Зноў тое самае. «Бядняк, але зарваўся, упёрся!.. Калгасьнікі пастанавілі дапамагчы яму -- перавозяць усю ягоную гаспадарку на новае мейсца за свой кошт...»

Дах хаты разбураны. Бяруцца за зруб. Ганна выносіць з хаты астатнія рэчы. Дзяжу беражна ставіць на зялёную мураўку. Накрывае кажухом, каб не сапсулася цеста, і садзіцца. Мацею ўспамінаецца тое лета, прыемнае, ціхае... Коні скачуць па вуліцы, вязуць Ганну -- на той самай дзяжы -- да двара Матузка. Грае музыка. Дружкі сьпяваюць шлюбныя песьні. Маці Мацея выходзіць на ганак спаткаць нявестку. Ад варотаў да ганку раскручана трубка палатна. Мацей бярэць Ганну подручкі й вядзець яе па палатну ў хату -- у новую, яшчэ пахнучую жывіцай... «Ці тая клямка была тады ўжо на дзьвярох, ці я прыладзіў яе пазьней? -- думае Мацей. -- Ганак то так, праз два гады пасьля вясельля дабудаваў... І палец тады быў дужа пакалечыў...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Мікола Лупсякоў
libcat.ru: книга без обложки
Мікола Гамолка
Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
неизвестен Автор
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Остап Соколюк - Вийти з кола
Остап Соколюк
Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.