Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1995, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Богуш ні то сядзеў, ні то ляжаў у перадку вазка, час ад часу мацаючы вусы й бараду і скідаючы зь іх смочкі намёрзшага лёду. Быў спакойны. Убачыўшы Раіну і Юльяша, узварухнуўся, але ня было відаць, каб занепакоіўся. Ня стаў ні пра што распытваць, толькі заўважыў, што забыўся спусьціць із ланцуга Бобіка -- бедны, пэўна, сядзіць ды вые!..

-- Ты, Раіна, аддай яго якому-небудзь добраму гаспадару -- Бобік верны сябра!

У ціхай роспачы Раіна нахілілася да ягонага твару, падстаўляючы свой лоб для бацькаўскага пацалунку.

-- Ну, што-ж, усё скончана, і няма пра што гаманіць...

-- Ня трэба, тата, пасядзім моўчкі.

-- Вось што я хочу сказаць толькі: ня ворагі мы, а хлебаробы! З таго, што зараз надумана там, навярху, нічога добрага ня выйдзе! Праца й толькі карысная й разумная праца робіць чалавека шчасьлівым і здаровым! Але праца ня з прымусу, а па сваёй добрай волі, тая, што ідзе ад свайго ўласнага нутра. Кожны чалавек -- сам па сабе: і па працы, і па вопрацы, і па гамонцы, і па розуму, і навет па тым, як ён ідзе, што есьць, як сьпіць... Самая маленькая дробязь і тая будзе рабіцца адным гэтак, а другім іначай. На фабрыцы, у войску й то кожны работнік і кожны вой розныя... А тут хочуць зрабіць вялікую гаспадарку, дзе раней працавала па адзіночцы сотня або тысяча людзей, і каб усім было пароўну, і каб ніхто ня быў пакрыўджаны, і каб быў добры посьпех у працы?! Перамелюць народ, дый годзе! Доўга думаў я над гэтым! Той наш нацдэм Прышчэпа разумна разважаў: «Што-ж, кожная сям’я гаспадара ёсьць калгас. Неразумна ламаць сем’і, заганяючы іх у адзін вялікі калгас». А гэтыя камісары -- проста хэўра галадранцаў, злачынцаў ды людзей, якія не разумеюць нас, хлебаробаў, або проста хочуць пажывіцца з нашае працы, атрымаўшы пасады ў калгасах.

-- Дзеткі мае! -- адгукнулася аслаблым голасам Богушыха. -- Як-жа вы цяперацькі будзеце безь мяне?

-- Мама, ня трэба! І так разрываецца сэрца! Можа, як-небудзь скончыцца гэтае ліха, і зноў будзем разам...

-- Будзем, будзем! Усе апынімся некалі там, -- заўважыў Богуш. -- Але там ужо ня трэ’ будзе думаць ні пра што...

Вагонаў усё не падавалі. Адціснутыя ахоўнікамі ад фурманак сваякі і знаёмыя, што прыйшлі ў астатні раз сказаць сваё шчырае «бывайце!», стаялі групкамі наводдаль. Маўчалі. Усіх гнебіла адна й тая-ж думка, адна й тая-ж цяжкая роспач, скруха.

-- Сэрца разрываецца! -- стагналі некаторыя. -- Сэрца разрываецца! Хай-бы лепш усім нам праваліцца ў якое прадоньне!

Зенька не выпускаў із зубоў піпкі, ціснуў яе зубамі, грыз, пыхкаў ёю, хоць у ёй ужо нічога й ня было.

Раіса глытала гарачыя сьлёзы. Юльяш і Агатка ўчапіліся ў крысо ейнага кажушка, быццам баючыся, што яна ад іх уцячэць; дрыжэлі, сморгалі прастуджанымі насамі; усхліпвалі, калі да іхнае сьведамасьці даходзіў трагізм з бацькамі...

Было ўжо блізка раніцы, калі, стукаючы буфарамі, паравік падсунуў да станцыі чараду пустых таваровых вагонаў. Ахоўнікі ўзялі стрэльбы напагатоў, і пачулася сухая каманда:

-- Уставаць! Пакідаць вазы! Станавіцца па тры -- мужчыны асобна, жанчыны асобна! Малых браць жанчынам! Фурманам апекавацца коньмі! Гатова?

-- Гатова!

Маўклівай, прыгнебенай, зьнясіленай масай людзі заварушыліся і пасунуліся ў напрамку да вагонаў, ахопленыя з усіх бакоў вартай. Сьнег рыпеў і енчыў пад іхнымі нагамі... І ў гэты мамэнт аднекуль зь цемры пачуўся страшэнны й надрыўны крык, б’ючы, як электрыкай, у мозг тым, хто яго чуў:

-- Ка-ты! Ка-ты! Вырадкі! Няма на вас кары божай! Згіньце вы із сваёй камунай! Ж ы в е Б е л а р у с ь!

... Усё сьціхла, замерла ў жудаснай цемры.

1941-1971

На межах

Сьвет памуціўся ў ягоных вачох: лес, поле, хаты й самі людзі -- усё здавалася нейкім іншым, не такім, як раней, шэрым, панурым і няпрыветлівым. Сьцяўшы зубы й сьціснуўшы кулакі -- моцна, аж да болю, аж пазногці ўпіліся ў далоні, шурпатыя, патрэсканыя ад працы, з шэрымі вужлакамі мазалёў, -- ён стаяў за варотамі свайго двара й сачыў, куды яны паедуць?

Мінуў Дзяніс Галуза на пары коняў, з плугам на возе, самы завадаты «іхны»... «Зладзюжка! Снапкі з чужога поля падбіраў! Цяперака ў брыгадзірах -- ловіць рыбку ў мутнай вадзе!..» За ім праехаў Антон Балабон -- «хітрунок, падлізьнік, боты чысьціў і штаны падцягваў пры патрэбе, бывала, пану -- іхны сучасны важны агіцірнік!.. Усюды ўпхнецца із сваім язычком, вільне ўправа, вільне ўлева! Цюцічка! Стань на лапкі, дам салодкі кавалачак!» За Антосем тыркацелі: Сымон, Паўлюк, Гіляр, Рыгор -- усе дванаццаць -- «дванаццаць юдаў»... «І Рыгор там?! Ня можа быць? -- прыглядаецца: -- так, Рыгор!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Мікола Лупсякоў
libcat.ru: книга без обложки
Мікола Гамолка
Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
неизвестен Автор
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Остап Соколюк - Вийти з кола
Остап Соколюк
Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.