Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1995, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

-- Што вас прыгнала так позна да мяне?

Богуш убачыў крэсла й сеў -- дух занімала ў яго.

-- Скажыце, што-ж гэта робіцца? -- і пачаў апавядаць сваю бяду.

-- Можаце не казаць -- усё ведама...

-- Але што-ж гэта такое? Дзеля чаго? Зь якой мэтай?

Настаўнік прайшоўся па пакою, стаў перад Богушам, паклаўшы рукі ў кішэні. Задумаўся.

-- Я баюся, што вы мяне не зразумееце, -- заўважыў.

-- Пастараюся. Кажыце!

-- Перш-наперш: што гэта такое? Тэрор! Зьдзек прайдзісьветаў з сумленных людзей. Другое: дзеля чаго? Каб умацаваць сваё хісткае становішча, бо апынуліся ў сьляпым завулку...

-- Для мяне не зразумела, як можна ўмацаваць сваё становішча, рабуючы народ?

-- Справа вось у чым: існуе догма, што сацыялізм, а тым больш камунізм, адкідае ўсялякую хворму прыватнай уласнасьці. Усё павінна быць нічыім, агульным...

-- Не разумею! Як гэта нічыім, агульным!? Нехта-ж мусіць сачыць за парадкам. Раскрадуць! І хто-ж тады стане дбаць пра што-кольвек, калі ўсё нічыё?

-- От-жа гэтыя самыя Хвёдаркі ды Янукі...

-- Дык-жа ня будзе чаго ўжо рабаваць!

-- А цяпер дзеля якой мэты? Бачыце, гэтую догму выпрацаваў Карла Маркс...

-- Каб ён здох той Макс...

-- Ды ён ужо даўно ў магіле, -- усьміхнуўся настаўнік. -- Але паводле гэтае догмы, сацыялізм і камунізм прышчэпяцца толькі ў высака індустрыяльных краінах...

-- Разумею...

-- Дзе амаль усе людзі работнікі, а ня ўласьнікі. Тым часам, Расея ня ёсьць высака індустрыяльная, а якраз адсталая. Вось-жа ў імя гэтае догмы й робіцца ўсё гэта: перш-наперш, атабраць у людзей усякую ўласнасьць, заняволіць іх і панаваць, бо іначай трэба адмовіцца ад улады...

-- Улада, праўда, спакушае, і чым больш улады, тым больш зла... І я цяпер бачу, што усё тое, што гаварылася раней і гаворыцца цяпер ад імя савецкае ўлады, ёсьць проста брахня, ашуканства!

-- Як хочаце назавіце...

-- Але ў мяне тутака іншае пытаньне: людзі ўсьцяж гарнуліся ад горшага да лепшага, а цяпер, выходзіць, наадварот, трэба гарнуцца ад лепшага да горшага... Канец сьвету надыходзіць, ці што?!

Настаўнік быў даўно пад падозраньнем, і пасьля справы Скуратка яго арыштавалі. Але Богуша, як ён і меркаваў, ня краталі. Ён ужо й зусім павесялеў. «От, дзякаваць Богу, як той казаў: бяз зла ня бывае дабра...»

І раптам прыбегла ад Зенькі дзяўчына.

-- Тата казаў, каб вы ведалі...

Гаспадар і гаспадыня кінуліся тое-сёе хаваць, але было ўжо запозна: каля дзьвярэй зьявіліся Янук, Юзік і сам Сукенік, галава раёну.

-- Ну, усё скончана! -- толькі і мог вымавіць Богуш. -- Ідуць вязаць! І бязуладна апусьціўся на лаўку. Раптам пацягнуўся рукой да сякеры, якая тырчэла перад вачыма за лаўкай. «Я-ж вас, нягоднікаў!» -- прамовіў, сашчэрыўшы зубы. Богушыха да яго:

-- Ня губі дзяцей! Ня губі дзяцей! -- і засланіла сабой сякеру.

Богуш застагнаў, пазіраючы наўкола.

Калі ў хату ўвайшлі ўсе ўтрох, Богушыха заўважыла:

-- Дзяжу падымаў мой стары, дык засопся...

Сукенік, як стары знаёмы (раней скупляў па вёсках лён, ільняное семя, шчаціньне), цынічна прамовіў:

-- Ну, як маешся, старэча? (Добра ўмеў размаўляць па-нашаму).

-- Якая справа вас прынесла да нас? -- не хаваючы злосьці, з натугай прамовіў Богуш.

-- Усялякія справы бываюць -- і прыемныя й няпрыемныя, -- адказаў лагодна. -- Так ужо павялося на сьвеце... Але трэба-ж неяк жыць!? Цяпер у нас справа няпрыемная...

Адчыніў свой тоўсты партфэль і пачаў павольна застругваць аловак. Потым паклаў на стол аркуш паперы. Убачыў на шасьце вязанкі цыбулі й давай гаманіць пра цыбулю. «Якая яна ў вас добрая! І дзе яна такая расла? Цяпер на рынку нічога ня купіш, хоць зубы кладзі на паліцу. Як ты думаеш, Макар, хто ў гэтым павінен?» Янук і Юзік рагаталі. «Ну, досыць! На басьнях далёка не заедзеш». І пачаў чытаць паперу, водзячы алоўкам па радкох. У ёй і быў лёс Богушавых. Цэлая куча розных злачынстваў, пра якія Богуш, каб не пачуў ад Сукеніка, так і ня ведаў-бы аж да самай сьмерці. Пасьля, спаслаўшыся на рэзалюцыі пленумаў і зьездаў, заключыў:

-- Пазбаўляецца ўсяе маёмасьці... Падлягае высылцы... Дазваляецца ўзяць із сабой толькі тое, што можна панесьці з сваёй сям’ёй...

Богуш, зьбялелы, цяжка дыхаючы, сядзеў нярухома. Юльяш і Агатка ўголас заплакалі.

-- А дзеткі, а родныя, а нашто-ж я вас парадзіла! -- залемантавала Богушыха.

І тады раптам Богуш зноў ірвануўся да сякеры, але Янук загарадзіў яму дарогу.

-- Куды, шалапут!

Некаторы час Богуш глядзеў на яго налітымі крывёй вачыма. Але пасьля неяк скурчыўся, зьмізарнеў і асеў...

* * *

Зенька ўсё падрыхтаваў. Як толькі зьявіўся Юльяш, яны селі й паехалі... За засьценкам адразу пачынаўся лес. У ім было так ціха й прыгожа! Мяккі сьнег камамі ляжаў на лапніку хвояў і лашчыў позірк. Але на сэрцы дзіцяці быў смутак: мо’ ў гэты час памірае бацька? Мо’ яго забівае Янук? Мо’ над заплаканай маці стаіць з палкай Юзік? Мо’ ўжо і Агатку забіваюць? Хай-бы лепш заставаўся пры іх! Хай-бы ўсіх разам, калі гэтакі наш лёс! Хай бяз лішніх мукаў -- у адну магілу! А Раіна-б паплакала... паплакала... ды нічога... было-б лягчэй, чым бачыць сваімі вачыма... А потым і забылася-б... забылася-б...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Мікола Лупсякоў
libcat.ru: книга без обложки
Мікола Гамолка
Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
неизвестен Автор
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Остап Соколюк - Вийти з кола
Остап Соколюк
Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x