Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён паглядзеў на неба. Яно было маўклівае, раўнадушнае. У такога неба заўсёды хопіць снягоў і дажджоў на ўсе зямныя пажары.

Каля маёнтка Мішка Сырамалот строіў свой атрад. Сцяпан Гаршкоў стаяў побач, і ў яго былі нейкія мёртвыя вочы, быццам іх засыпала халодным попелам з таго папялішча. Бацюта, згорбіўшыся, засунуўшы рукі ў кішэні ватоўкі, прайшоўся ўздоўж строю. Потым падышоў да Мішкі, спытаўся:

— Чаму Матруну адну пакінулі?

— Яна была не адна. З Лявонам Цмыгам. А ў Лявона была вінтоўка. І не думалі мы, Андрэй, што гэтыя гады днём палезуць.

— Не думалі... Біцца і ўдзень і ўночы будзем. — Бацюта гаварыў гэта і глядзеў на Гаршкова, у якога па шчоках перакочваліся каменныя жаўлакі.

Пасля абеду ў будынку былой валасной управы засядаў рэўком. Падняўся з-за стала Яўхім Сцепанюга, сказаў, сціснуўшы ў руцэ рудую аблезлую шапку:

— Дзвюх нашых душ ужо няма, хлопцы. Няўжо будзем чакаць, пакуль прыйдуць, як ваўкі з лесу, і ўсіх нас перадушаць? Трэба, Андрэй, — ён павярнуўся да Бацюты, — зброі ў горадзе папрасіць. Мала ў нас зброі. І яшчэ я так думаю: трэба сабраць сілу і прачасаць лес. Акрамя, як у лесе, няма ім дзе хавацца.

— У вёсках могуць хавацца. У радні, — асцярожна пакратаў сваю параненую сківіцу Рыгор Крыванос.

— Значыць, трэба трымаць на мушцы і лес, і вёску, — дадаў Бацюта.

Мінуў амаль тыдзень, як згарэў флігель, а ўсе хадзілі разгубленыя, прыгнечаныя, нават гаварылі неяк сцішана, не на поўны голас. А каб зноў пачаць рэпетыцыі, не было і гаворкі. Не да іх зараз, калі на месцы флігеля чорная абсмаленая лапіна, калі няма Матруны.

Антон пачаў адчуваць, што ён лішні. Раней кожны вечар спяшаўся ў маёнтак, чытаў хлопцам кніжкі, рабіў шчыты і латы, бо хацелі ж развучваць п'есу пра Спартака. Мішка, які меўся быць Спартаком, памагаў яму, нават словы, якія павінен быў гаварыць Спартак, разам прыдумвалі. А цяпер Мішка, сустрэўшы яго, адвёў убок вочы, сказаў:

— Пачакаць, брат, трэба... — І былі ў яго ў голасе няўпэўненасць і туга.

Але Антон не мог ужо без маёнтка, без хлопцаў. Ён баяўся адзіноты, горкі смак якой паспеў-такі зведаць. Пасля выпадку з дубком хлопцы пачалі цурацца яго. Быццам ён быў нейкі хворы ці злодзей. Іван Міхейчык і сёння глядзіць на яго, як на ворага. Ну ды гэта Іван. Лёўка Шэрман з кузні кажа пра такіх людзей, што заўсёды перабіраюць меру ў добрым і дрэнным: калі ўжо есці сала, дык каб аж па барадзе цякло. У Івана аж па барадзе цячэ злосць на яго, Антона. Але астатнія хлопцы даўно прызналі яго за свайго, і вось цяпер усё гэта зноў можна страціць.

Антон пайшоў да Сцяпана Гаршкова, папрасіў:

— Дай мне якую-небудзь работу.

— Работу? — Сцяпан глянуў на яго чорнымі сумнымі вачамі. — Пойдзеш лес пілаваць?

Кожны дзень, ледзь пачынала на ўсходзе чырванець неба, яны ехалі на карах у лес. Там валілі сосны, церабілі іх і везлі ў маёнтак. Антон абсівераў, прапах дымам і смалой, апаліў ля кастроў бровы. За дзень цела налівалася цяжкой санлівай стомай. Балелі рукі і плечы. Толькі ён не заўважаў гэтага. Ён быў разам з усімі, рабіў тое, што рабілі ўсе.

У лес бралі з сабой вінтоўкі. Нават калі пілавалі сасну, вінтоўкі віселі за плячыма. Але ніхто не спрабаваў напасці. Па ўсёй воласці было пакуль што спакойна.

Заставалася яшчэ нарыхтаваць з дзесятак кубоў. Памацнелі марозы. Ад ветру нямелі шчокі. Аднойчы Антон адбягаўся ад сасны, якая чамусьці пачала падаць не ў той бок, куды чакалі, і вывіхнуў нагу. Ледзь не плачучы, ён сеў на пень і глядзеў, як хлопцы працуюць без яго. Хлопцы спілавалі тры тоўстыя сасны, сцягнулі ў вялізны лоўж абсечанае голле, запалілі яго. Чырвонае полымя шуганула пад неба. Снег сіпеў, чарнеў, ператвараўся ў лёгкую пару. Хлопцы раздурэліся каля вогнішча. Кідаліся снежкамі, бораліся. Мікіта Сцепанюга нават спрабаваў скакаць цераз полымя, але Мішка строга сказаў яму:

— Штаны спаліш. А што ты будзеш за работнік без штаноў?

Антон бачыў, што Мішка і сам не супраць скокнуць, толькі пасада ягоная не дазваляе зрабіць гэта.

Між тым хлопцы паскідалі кажухі, рукаўкі, галёкалі, аж пошчак ішоў па лесе. Коні палахліва і здзіўлена глядзелі на сваіх гаспадароў. У іх сумных цёмных вачах адбівалася языкатае полымя.

— Збіраемся, хлопцы. Хопіць дурэць. — Сцяпан Гаршкоў заткнуў за пояс сякеру.

— Давайце закурым на дарогу, — прапанаваў Васіль Гаранок. Ён накінуў на плечы кажух, пачаў шукаць у кішэнях табаку.

— Аддай кажух, — раптам, пабялеўшы, сказаў Рыгор Заяц. — Ты не свой узяў. Твой жа не лаплены.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x