Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна адчувала, што стамілася за дзень. Во каб гэту Міхейчыкаву Яніну ўгаварыць — разам бы спарней працаваць было.

У гэты час на вуліцы нешта моцна ляснула. Матруна ўздрыгнула і падумала, што калісьці, як яна яшчэ дзяўчынкай пасвіла кароў, так шлёгаў бізуном пастух Антон Вавіцкі. Яна падышла да акна. Бялеў снег на двары. Чародка варон кружылася над дрэвамі. Лявон Цмыг апусціўся чамусьці на адно калена проста ў снег, цэліўся некуды з вінтоўкі. Вось руля вінтоўкі і Лявонава плячо рэзка ўздрыгнулі, калюча бліснула полымя. Лявон усхапіўся і цяжка пабег да флігеля. На ягонай галаве не было шапкі. Вінтоўка, якую ён трымаў за почапку, валачылася па снезе.

— Хавайся, Матруна! Бандыты! — крыкнуў Лявон, падбегшы да акна, і раптам паваліўся. На другім баку двара ўжо крута заварочваліся сані. З іх саскоквалі людзі.

Матруна не адчула страху. Толькі сум, невядомы раней, востры і дужа халодны сум, на імгненне працяў сэрца. Так шкода стала чагосьці, што аж слёзы закіпелі на вачах. Яна спачатку хуценька залезла на печ, схавалася за комінам. «Калі будуць страляць, кулі адскочуць ад коміна», — падумалася ёй. Але праз хвіліну яна была ўжо каля дзвярэй. Зачыніла дзверы на зашчэпку, азірнулася. На падлозе каля печы ляжала сякера, якой яна зусім нядаўна секла дровы. Матруна ўзяла ў рукі сякеру. Цяжкія хуткія крокі грымелі ўжо зусім побач. За сцяной застагнаў Лявон Цмыг.

— Ага, — дружна засмяяліся там, — прыпякло і табе, тхор бальшавіцкі!

Пачуліся ўдары па мяккаму, па жывому. Матруна прыхілілася шчакой да вушака, сціскаючы сякеру, і раптам нешта страпянулася ў яе пад сэрцам. Так, калі выцягваеш з рэчкі таптуху, трапечацца, б'ецца яшчэ нябачная ў вадзе рыба. Яна прыслухалася да сябе самой і ўсё зразумела. І яна зрабілася моцнай і смелай. «А Сцяпан яшчэ не ведае, што ў нас будзе дзіця», — падумала яна. Гэта была яе апошняя думка, бо ў тое ж імгненне ад страшнага ўдару лопнула жалезная зашчэпка, дзверы, пранізліва рыпнуўшы, адчыніліся. На парозе стаяў Баўтрук, худы, валасаты, з белым, як у мерцвяка, тварам. Ён, выскаліўшы зубы, крыкнуў:

— Падла! — Вырваў у Матруны з рук сякеру, наматаў на левую руку жаночыя валасы. Яна да касцей раздзірала яму шчокі. Баўтрук за валасы падцягнуў яе да стала, прыціснуў яе галаву да жоўтых дошак, што пахлі хлебам, цяжка ўдарыў сякерай. Потым ён, нібы апёкшыся, махаў рукой, усё стараўся скінуць з рукі страшны крывавы груз. Але мокрыя ад крыві валасы блыталіся ў пальцах, прыліпалі да іх.

А побач за сцяной, у тым пакойчыку флігеля, дзе жыў Гаршкоў з Матрунай, хрыпеў, выкочваючы вочы, Лявон Цмыг. Яго падвесілі пад бэльку галавой уніз, уваткнулі паміж пальцамі босых ног лучыну, запалілі.

— Дзе золата? Золата куды схавалі? — прыжмурваючы вочы, ціха пытаўся ў яго маленькі, як хлапчук, але шыракаплечы запольскі млынар Аўдзей Кардымон. Ад страшнага крыку ў Лявона, здавалася, разарвецца рот.

Праз якой паўгадзіны сані ўжо імчалі ў бок лесу па снежным цаліку. Храплі коні. З-пад палазоў блакітнымі іскрамі вылятаў снег. Весела скакала полымя па сухіх бярвеннях флігеля. Маёнтак не гарэў, бо першы яго паверх быў каменны, а другі драўляны, не паспелі абліць газай.

Антон даведаўся пра пажар і налёт бандытаў толькі назаўтра. Адразу ж прыйшоў у маёнтак і на месцы флігеля ўбачыў чорныя вуглі. На іх страшна было глядзець. Ішоў лёгкі снег, быццам нехта раскочваў па зямлі белыя палатняныя сувоі, каб схаваць папялішча. На двары маёнтка таўклося многа народу. Нават сем'ямі прыходзілі людзі, каб паглядзець. Людвік Перукоўскі прыйшоў з унукам і нявесткай. Малы пакруціўся каля папялішча, потым раптам спытаўся:

— Дзед, а дзед, калі ты памрэш, дзе мы цябе закапаем?

Хадосця цяжкой рукой уляпіла яму па мяккім месцы.

— Хіба так можна казаць, ірад ты няшчасны?

Але Людвік усміхнуўся.

— Усіх людзей на могілках закопваюць, Васілька. Ведаеш вялікі дубовы крыж, што на самым рагу могілак стаіць каля дарогі на Запольцы? Там мяне і закапаеце. Пад тым крыжам мой бацька ляжыць.

Ён гаварыў гэта спакойна, дзелавіта. Убачыў Антона, спахмурнеў.

— Іч, Антон, якія справы. Людзей паляць. Як сказана ў пісанні: «І пойдзе брат на брата».

Антон нічога яму не адказаў. Не хацелася гаварыць. Пахла паленым чалавечым мясам. Антон глядзеў на чорныя наздраватыя галавешкі, на бліскучую алюмініевую лыжку, што скурчылася ад агню, і думаў: «Калі я прыйшоў сюды, першая мяне сустрэла Матруна. І вось яе ўжо няма. І Лявона Цмыга няма.

І хто ведае, што будзе наперадзе. Можа, і маёнтак згарыць і тая прыгожая голая жанчына на карціне. Няўжо нельга без гэтага? Без агню? Без крыві?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x