Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Пчолы ведаюць на каго нападаць”, — паведаміў калісьці Лабейка, калі яны, сёрбнуўшы медавухі, хадзілі глядзець сябрукову пасеку. Пчолаў там лётала цэлая плойма. У Аўдзея тады і хмель прайшоў. Думаў, жывым ня вернецца, аднак ніводная так ня джвагнула.

Фарзун прыпаліў цыгарэту, абапёрся грудзіную на рыдлёўку і пасьля прагнай зацяжкі кіўнуў няголеным падбародзьдзем некуды ў дальні канец могілак.

— Вунь тая агароджа, пад бярэзінай, замінаць будзе. Ня ведаю нават, як вы труну пацягнеце.

Аўдзей расьціснуў нагой недапалак, заклапочана прымружыўся.

— І што рабіць?

— Можна, вядома, прыбраць… часова… — з усьмешкай працэдзіў Фарзун, і Аўдзей палез у кішэнь, прыкідваючы – адной ці двума пляшкамі адкупіцца ад магільшчыка.

Ля брамаў Аўдзей выцягнуў з кішэні мабільнік, патэлефанаваў дахаты. Хацеў было яшчэ раз завітаць да наглядчыцы – удакладніць некаторыя дэталі пахаваньня, але, павагаўшыся, рушыў углыб могілак, з задавальненьнем шоргаючы падэшвамі туфель па ходніку галоўнай алеі.

З паэтам Міцькам Лабейкам, магілу якога вырашыў наведаць, яны пазнаёміліся прыканцы сямідзесятых, на сэмінары маладых літаратараў. Ад таго знаёмства ў душы ўгнездаваліся лёгкі спалох і такая ж лёгкая зайздрасьць. Дзіва што! Міцька меў літаратурны талент, чытаў у арыгінале ангельскіх клясыкаў, сьпяваў пад гітару песьні “Бітлз” і ў адкрытую ганіў савецкія парадкі. За ўвесь гэты час ён выдаў толькі дзьве кніжонкі, а гадоў дзесяць таму, калі прыгожае пісьменства загавела душой, разьвёўся з жонкай і зьехаў на вёску, купіўшы непадалёку ад гораду хату з пчальніком. Сядзеў ён там бязвылазна разам з маладой жонкай Кацярынай, вясковай бібліятэкаркай. Аўдзею прыгадалася Кацярына – заплаканая жанчынка, амаль дзяўчо, якую вялі пад рукі вясковыя кабеты, згадаў, што заўтра яму давядзецца хаваць цешчу і, каб пазбыцца невясёлых думак, стаў аглядацца на бокі. Позірк сьлізгануў па крыжах, па шэрых, з мармуровай крошкі, помніках, па гострых, сярдзіта натапыраных старчаках магільных агароджаў. І ўсё ж прыгадкі не адпускалі, і ўваччу ізноў паўстала прыдушаная горам Кацярына; увішныя жанчыны ў чорным, якія бегалі ўзад-уперад па двары; вясковыя, чырвоныя ад веснавога загару мужчыны, што сьціпла стаялі ля плоту ды бясконца палілі…

Неўзабаве ён выйшаў з прысадаў і ў вочы зыркнула, выціснуўшы скупую сьлязіну, люстра санцадоннай ракі. Калі хавалі Лабейку, рака была паўнаводна-бурлівай, цяпер жа ўбілася ў берагі й бязгучна несла сваю ваду, навылёт асьветленую бліскучым сонцам.

Месца было адкрытае — нябожчыкі асвойвалі тут цаліну, і ён маракаваў адразу ж выйсьці да Лабейкавай магілы. Давялося, аднак, ладна паблукаць сярод сьвежых, заваленых поліэтыленавымі вянкамі, капцоў; пару разоў спускаўся па схілу да берага; потым узяўся чытаць надпісы на жалобных стужках, аж пакуль не пачуў за сьпінай сьцішаны голас:

— Аўдзей Іванавіч!

Галава ўехала ў плечы, ён з асьцярогай азірнуўся і ўбачыў Кацярыну. Маладая ўдава сядзела ля магілы і над галавой ейнай… спачатку падумалася, што гэта авадні… зацята кружлялі пчолы.

Сустракацца з удавой Аўдзею зусім не выпадала. Ён выпрастаў сьпіну, вінавата пасьміхнуўся і ў гэты момант адразу дзьве пчалы замітусіліся перад ягоным носам.

— Стойце і не махайце рукамі! Пчолкі ў нас спакойныя… мегрэлкі, — азвалася Кацярына, паправіўшы чорную хустку.

Аўдзей зьвёў вочы да пераносься, баючыся нават дыхаць, і ўвішныя мегрэлкі, даўшы кругаля вакол ягонай галавы, паляцелі ў бок рэчкі.

— А я ўжо думала ніхто ня прыйдзе, — прамовіла маладая ўдава. Аўдзей са сьціхотам заўважыў, што па руках удовіных шпарка сноўдаюць пчолы. – Сёньня ж саракавіны. Думала, людзі прыйдуць, а во.. толькі пчолкі і прыляцелі, — Кацярына ўсхліпнула, выцерла нос ражком хусткі.

Аўдзей падышоў да магілы і тое, што пабачыў, прымусіла яго выгаліць вочы і разявіць рота. Вакол каляровага партрэту Лабейкі, які ён нёс на пахаваньні, жывым вянком віселі варушкія пчолы.

— Ад хаты да могілак пяць кілямэтраў. А пазналі гаспадара, прыляцелі. Загінуць, бедныя, без дагляду…

Удава яшчэ нешта казала, але Аўдзей ня мог дапяць да сэнсу ейных словаў. Ён стаяў, ачмурэлы, і адна з пчол ледзь не ўляцела ў разяўлены рот.

— Я тут медавухі прынесла. На хаўтурах не дапілі. Памяніце Зьмітра Рыгоравіча.

Аўдзей дрогкай рукой перахапіў чарку і, вытрымаўшы ўрачыстую паўзу, глынуў цёплы трунак. Медавуха ў Лабейкі была хмельнай. Пасьля кожнага візыту да сябра ён доўга мучыўся з пахмельля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x