Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Насьледаваньне Гэмінгуэю пачалося з вопраткі, а скончылася пляшкай гарэлкі. Для Гэмінгуэя, гэтак жа, як і для ягоных адэптаў, куляньне чаркі сталася актам служэньня свайму ідэалу, — прамаўляў пан Рыдлеўскі. — Голас прамоўцы булькацеў і перарываўся. Стваралася ўражаньне, што недзе там, у нетрах шляхецкага чэрава, булькаціць перагрэты кацёл.

Паслухаўшы дзеля прыліку польскага госьця, Іван высьлізнуў у калідор, і пачуў за сьпінай імклівыя крокі. Сьледам бег прафэсар Гоман. Яны зьбеглі долу і там, ля прыбіральні, пад нетаропкую гаману, высмалілі паўпачка даўкіх турэцкіх цыгарэт (“Год назад прывёз са Стамбулу — дапаліць ня дам рады”, — буркнуў, прыпальваючы першую цыгарэціну, прафэсар). Увесь гэты час Іван прыслухоўваўся да крокаў на лесьвіцы: ён прагнуў, і ўадначас баяўся сустрэцца зь бібліятэкаркай.

Праз гадзіну прысьпеў абед. Ён ізноў сядзеў за адным сталом з Гоманам і рабаценям, сёрбаў булён з парцалянавай міскі, заядаў гарачым хот-догам і ўнікаў размоваў. Суседзі па стале таксама згаладнелі — елі так, што аж насы ўгіналіся, але пры гэтым не забываліся спрачацца й упікаць адно другога ў няведаньні сучаснай літаратурнай сытуацыі. І толькі калі прафэсар у запале спрэчкі кульнуў міску і абліў булёнам штаны, спрачальнікі суняліся і мачанку з налісьнікамі елі моўчкі, незадаволена аддзімаючыся й запіваючы гаркавую жоўць, што лезла ў горла, кампотам з сухафруктаў.

Па абедзе яны з Гоманам ізноў атабарыліся ля прыбіральні. Высмалілі па цыгарэце, зірнулі долу, разважаючы, ісьці, ці не ісьці ў залю, і ў гэты момант там, на гары, адчыніліся дзьверы і нехта голасна крыкнуў: “Пятро Кузьміч! Вы тут?!”

— Во, бляха, зараз жа мой выступ! — гукнуў прафэсар, пабег па ўсходах; Іван рушыў сьледам, але ня так імпэтна, з кожным крокам запавольваючы хаду. Падышоўшы да няшчыльна прычыненых дзьвярэй, ён прыслухаўся. У залі керханулі і прафэсар, надаўшы голасу патэтычныя ноткі, задыхана прамовіў:

— Шаноўныя калегі! Я пачну з гэмінгуэеўскіх словаў, якія ўжо тут гучалі і якія вартыя стаць радкамі Сьвятога Пісаньня: “Не пытайся — па кім звоніць звон? Ён звоніць...” — Гоман перавёў дых, каб годна скончыць фразу, і хтосьці — відаць, рабацень — выгукнуў зь месца: — Пятро Кузьміч, гэта словы не Гэмінгуэя, а Джона Дона. — У залі зашумелі, два разы чхнулі, па старшынёўскім стале залескатала асадка, і Йван, аблашчыўшы вачыма супрацьлеглыя дзьверы, за якімі сядзела маладая бібліятэкарка, дакорліва пахітаў галавой. Уся гэтая балбатня яму дарэшты ўстыла, — і рушыў долу, штокроку паскараючы хаду.

Залётны сьвяжак казытнуў вуха, выдзьмуў з галавы дакучлівыя думкі. У галаве запанавала вясёлая пустата, і пакрыты празрыстым лядком ганак паволі паплыў пад нагамі. Іван пералічыў квадраты цёмных, кранутых лёгкай сівізною, вокнаў — здалося нават, што ў адным вакне мільгануў дзявочы тварык, — падміргнуў маладой чытачцы, якая, са стосам кніг пад пахаю, заходзіла ў бібліятэку, і гарэзьліва, усё адно як падшыванец, скокнуў з ганку.

Яшчэ ў цягніку, на мулкай бяссоннай паліцы, Івана апанавалі ўспаміны і задаўнія згрызоты. Ад іх не было паратунку, яны цьвялілі сьвядомасьць, кроілі сэрца, і вось выпетрыліся з галавы; і галава стала апраметна-пустой, а сэрца па-маладому лёгкім. Ідучы асьнежаным завулкам, Іван стоена пасьміхаўся й рупіўся ня думаць аб тым — што сталася прычынай добрага настрою. І ўсё ж, насуперак ягонай волі, аднекуль з глыбіняў падсьвядомасьці далятаў, прыглушаны шыхтом кніжных стэлажоў, п’янлівы галасок, і сярод белай завірухі мроілася — як абяцаньне чагосьці неверагодна спакусьлівага і ўадначас небясьпечнага — мімалётная дзявочая ўсьмешка.

Ён і сам ня ведаў — куды ідзе, падпарадкоўваючыся прагнаму жаданьню некуды ісьці, і толькі апынуўшыся на галоўнай гарадзкой вуліцы, сьцішыў крок і агледзеўся. Апошнім разам ён быў у гэтым горадзе пятнаццаць гадоў таму і цяпер, пазіраючы ўздоўж гаманкой, прапахлай выхлапнымі газамі вуліцы, не даваў рады прыгадаць — у якім баку месьціцца Лёнькавы дом. Падумаўшы, рушыў направа, і не памыліўся. Неўзабаве з-за белых дахаў ўзьняліся вяршаліны згалелых таполяў, а далей, леваруч ад парку, шэрай патарочай паўстаў знаёмы дзевяціпавярховік.

“Семдзесят пятая кватэра”, — згадаў Іван і тут жа, зь незразумелай трывогай падумаў: “А ці не пераехаў ён на новую кватэру?”

Потым, нібыта жадаючы пераканацца, што сябрук па-ранейшаму жыве ў тым жа самым шэрым доме, у тым жа самым прыцемным, з разьбітай лямпачкай над уваходам, пад’езьдзе, Іван нетаропка прайшоўся па двары, адшукаў вачыма Лёнькавы вокны, потым увайшоў у пад'езд і, увабраўшы носам казытлівы пах кашэчых сцакаў, здаволена перакрывіўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x