Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Шмат зрабіў дзеля “рэабілітацыі” рамана пісьменьнік Канстанцін Сіманаў...

Лёнька той хвіляй таксама, відаць, думаў пра сваё няўдалае жыцьцё, бо й маршчына лягла ўздоўж ілба, і нежывая ўсьмешка блукала ў куточках сьцятых вуснаў. І акурат у той міг, калі апівуда, зьмяніўшы інтанацыю, прамовіў апошні сказ: “Раман прыйшоў да нас задужа позна”, — і пакінуў моўніцу, у душы Іванавай штосьці зварухнулася, горла перахапіла даўкая спазма і ён з жахам адчуў, што ўвідавочкі ўсыхае целам, робіцца зморшчаным карузьлікам. “За што?” — крыкнула ўлякнутая душа. “Праз тваю чорную зайздрасьць!” — адказалі ўгары. Іван сьцяўся, зірнуў угору і ўбачыў няголеную сківіцу. Паўз яго, цяжка сапучы і штосьці незадаволена гукаючы Гоману, прабіраўся рабацень. У залі зашумелі, захваляваліся.

— Я не філёляг, не літаратуразнаўца, а таму скажу наўпрост: Гэмінгуэй аніводнай сваёй рэччу мяне ня ўразіў. На мой погляд, гэта штучна раздзьмутая асоба...

Наўкол зашумелі зь яшчэ большым імпэтам, а Гоман, крутнуўшы галавой, устурбавана прабасіў:

— Не... вы чулі?!

Думкі пра ўласную нікчэмнасьць сьцягнулі скуру на лобе, халодным сьвербам казытнулі пад дыхніцай. Ратуючыся ад сьвербу, Іван падняўся на ногі, пабег, сагнуты, да дзьвярэй — так звычайна бегаюць гледачы ў вясковым клюбе, — гэтак жа, не разгінаючыся, спусьціўся ў прыбіральню, а калі, хвілін празь дзесяць, вяртаўся ў залю, убачыў у мутным шкле бібліятэчных дзьвярэй рухавую постаць. Ён адчыніў дзьверы і сустрэўся вачыма з кіроўцам мікрааўтобуса. Вадзіла кіўнуў яму, як старому знаёмцу.

— “Слаба ты п’еш. Бяры зь мяне прыклад”, — прачытаў хлопец, перагарнуўшы старонку пашарпанай кніжкі.

— “Цяпер я быў вымушаны глынуць як сьлед”, — хлопец задаволена хмыкнуў. — Наш чалавек... на кожнай старонцы пра п’янку.

— Што будзеце браць? — запыталася дзяўчына-бібліятэкарка, перабіраючы чытацкія фармуляры.

— На “х” пачынаецца, на “і кароткае” канчаецца і “у” пасярэдзіне.

— А бяз гэтага можна?

— Ды я нічога, — блазнавата хмыкнуў вадзіла, — вось, зірніце: “Хемингуэй. “Фиеста”.

— Дзяжуру тут, у машыне. Сумна стала... хоць кніжку пачытаю, — патлумачыў хлопец і наструніўся — у залі абвясьцілі перапынак, бо здрыганулася падлога, і калідор напоўніўся цьмяным гулам.

Прапусьціўшы хлопца наперад (“Мяне ўжо, відаць, шукаюць — зараз па гарэлку паедзем”), Іван выйшаў у калідор і ў дзьвярной пройме, як і мінулым разам, злавіў дзявочую ўсьмешку.

“Якая шляхетная дзяўчына”, — падумаў Іван, азіраючы залю. Думка гэтая трапяткім халадком прабегла па целе. Наўкол панаваў мяккі змрок — тэлевізійнікі толькі што адключылі сьвяцільні — і ў паветры галавакружна пахла кавай. Сярод бязладнай людзкой гаманы чуўся густы прафэсарскі бас.

— Такіх дзеячоў Гэмінгуэй ня можа ўразіць у прынцыпе. Бо ён уражвае выключна людзей зь непакорнай душою, — бубніў, жуючы канапку, прафэсар Гоман; кабета, якой ён усё гэта казаў, сёрбала каву з папяровага кубку, згаджальна ківала галавою.

У другім канцы залі, ля стала з канапкамі, віраваў натоўп і нехта мажны й барадаты завіхаўся з кававаркай — поўніў папяровыя кубкі духмяным напоем. Іван прабіўся да стала, падхапіў кубак з канапкаю, а потым, задуменна прыкусіўшы язык, ўзяў яшчэ адзін кубачак і яшчэ адну канапку. Прабіраючыся да выхаду, ён пакутліва крывіўся — кава балюча пякла пальцы, — але ён дапяў калідора і, паставіўшы посуд на падаконьне, дзьмухнуў на апечаныя пальцы.

— Ваня, дзе ты ходзіш? — крыкнуў Лёнька Холад. — Сябрук бег долу, на хаду зашпільваючы кажух. — А сёмай фуршэт. У той жа самай кавярні. Быць пры гальштуку і з кабетай, — апошнія словы Лёнька гукнуў ужо зь бібліятэчнага ганку; крыкнуў яшчэ нешта, ды няўцямна, гучна бразнуўшы ўваходнымі дзьвярыма.

“Па гарэлку паехаў”, — падумалася Івану; ён падхапіў гарачыя кубкі і пачуў, як за сьпінай пыхнуў піпкай рабацень і змучана прастагнаў:

— Ды зразумейце вы: Гэмінгуэй — шырспажыў далёкіх шасьцідзясятых. І нічога болей!

Шкляныя дзьверы зь цяжкасьцю падаліся — адчыняць давялося ўказальным пальцам, — Іван прасьлізнуў у вузкую пройму, пяткай прычыніў дзьверы.

— Вось... прынёс вам... падмацуйцеся.

— Ой, ну навошта вы!.. — дзяўчына зірнула на Івана зь пяшчотнай прыязнасьцю, — у мяне абед хутка.

— Як раз перад абедам і варта выпіць. Кава абуджае страўнікавую сэкрэцыю, — паведаміў Іван, падзівіўшыся ўласным ведам у галіне фармакалёгіі, а потым, падумаўшы, працытаваў Гэмінгуэя: — “У ім ёсьць кафэін. Цудоўны сродак для адшчапенцаў. Кафэін садзіць мужа на каня, а жонку кладзе ў мужаву магілу”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x