• Пожаловаться

Кузьма Чорны: Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны: Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-6576-09-1, издательство: Беллітфонд, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кузьма Чорны Выбраныя творы

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

Кузьма Чорны: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Каштоўнасныя арыентацыi сярод мясцовага сялянства i рамеснiкаў прыкметна змянiлiся: iмкненне да адукацыi i высокай культуры выявiлася асаблiва яскрава. Дзед па матчынай лiнii Мiхал Парыбак, па-вулiчнаму Чорны (адсюль лiтаратурны псеўданiм празаiка), быў выдатным майстрам-сурвэтнiкам, якога ведаў сам князь Радзiвiл, i пакiнуў пасля сябе сшытак з двумастамi ўзорамi-дасэнямi адмысловага ткацкага рамяства. Бедны чалавек, у якога ўсяго i багацця было, што кросны ды мазолiстыя рукi працаўнiка, ён усё зрабiў, каб вывучыць аднаго з сыноў на настаўнiка. Ведала грамату i любiла чытаць, калi дазвалялi ўмовы, таксама яго дачка Глiцэра: сярод кнiг, прачытаных ёю, пiсьменнiк называў Бiблiю i творы Льва Талстога. Бацька Карл Фелiксавiч таксама быў пiсьменны, але выславiўся ў наваколлi тым, што меў залатыя рукi: умеў ткаць тыя ж сурвэткi, быў добры цесля, калi ўзнiкала патрэба, браў у рукi шавецкiя прылады, валодаў кравецкай iголкай, садзiў уздоўж гасцiнцаў прысады, карчаваў лес i араў поле. Гледзячы на яго, Мiколка думаў пра здольнасць простага чалавека перайначваць, упрыгожваць сваёй працай i выдумкай навакольны свет, заваёўваць сiмпатыi i прызнанне iншых людзей не сiлаю i не багаццем, а хараством сваёй душы, дабрынёй i спачуваннем такiм жа, як сам, гаротнiкам i цягавiтым працаўнiкам. Прыходзiў ён i да высноў пра той сацыяльны лад, якi не даваў мужыку-аратаму i майстравiтаму чалавеку разгарнуць схаваны талент напоўнiцу, ператвараючы яго ў цярплiвага i маўклiвага парабка-раба. Бацькi, якiя за працай i галечай свету не бачылi, адзiнае выйсце з гэтага становiшча шукалi ў асвеце, выцягвалiся ў нiтку, каб толькi вывесцi сваiх дзяцей у людзi. Асаблiвыя надзеi ўскладалiся на Мiколу, малодшага ў сям'i, у якога ўжо ў малыя гады выявiлiся незвычайныя здольнасцi ў розных накiрунках. У гэтай празе духоўнасцi i хараства не адно толькi асабiстае жаданне людзей, што жылi з працы сваiх мазольных рук, бачыць сярод "паркалёвых людзей" уласнага сына, але i адвечнае iмкненне занядбанага народа да вяршынь агульначалавечай культуры. Такiм чынам, шлях Мiкалая Раманоўскага быў наканаваны: Цiмкавiцкае народнае вучылiшча, Нясвiжская настаўнiцкая семiнарыя ("найбольш зручная школа для тых, хто не меў за што вучыцца: там не бралi плату за навуку, а лепшым вучням, якiя добра вучылiся, давалi стыпендыю"), праца на духоўнае адраджэнне нацыi спачатку ў якасцi настаўнiка, а потым i лiтаратара.

Вялiкая гiсторыя рэдка калi песцiла беларусаў як нацыю. У першую сусветную вайну беларуская зямля зноў стала арэнай супрацьборства дзяржаў, нацый, iмперыялiстычных груповак. Зноў на поўны рост паўстала пытанне аб самiм нацыянальным iснаваннi народа. Даследчыкi называюць лiчбу ад двух да трох мiльёнаў беларусаў-бежанцаў, змушаных ратавацца ад ваеннай навалы на Ўсходзе. Многiя не вытрымалi цяжкай дарогi, загiнулi, многiя прыжылiся ў новых мясцiнах i не вярнулiся на радзiму. Так бяднеў, бэсцiўся, распадаўся, гiнуў нацыянальны генафонд. Вядомая ў народзе Варшаўка стала шляхам усенароднага гора: уздоўж яе скрозь стаялi самаробныя схiленыя на ветры крыжы, горбiлiся спехам насыпаныя магiлкi. Адбывалiся незваротныя працэсы, у вынiку якiх, па назiраннях маладога семiнарыста Раманоўскага, беларускi чалавек набываў "некаторыя рысы пакутнiка-бежанца, якi зносiў сваё нацыянальнае гора". Сам Мiкалай, разам з iншымi семiнарыстамi, апынуўся ў Расеi: калi фронт наблiзiўся да Нясвiжа, настаўнiцкую семiнарыю перавялi ў Вязьму. Трагiчны вопыт народа, набыты ў гэтыя часiны, наклаў моцны адбiтак на душу будучага празаiка, якi ўжо тады рабiў першыя спробы выказацца на паперы, пра што сведчаць успамiны сяброў яго юнацтва. Нацыянальны характар, адносiны беларусаў да падзей, змест якiх глыбока i драматычна выявiўся ў вайну, iмперыялiстычную i грамадзянскую, Чорны пазней асэнсоўваў i адлюстроўваў у многiх сваiх эпiчных творах: вельмi часта сюжэтнаю завязкаю дзеяння з'яўляецца менавiта гэты гiстарычны перыяд.

Люты 1917 года беларусы ўспрынялi як паратунак, што прыйшоў акурат у час, калi ўжо была страчана ўсякая надзея на выратаванне этнасу, на магчымасць духоўнага ўзняцця "забытага Краю". Словы амерыканскага прэзiдэнта Вiльсана аб праве нацый на самавызначэнне свядомыя беларусы, творчая iнтэлiгенцыя зразумелi як маральны закон, якi дазваляе iм будаваць на новым гiстарычным грунце сваю нацыянальную культуру. Вось чаму многiя з iх так балюча перажывалi, калi на справе сутыкалiся з супрацьлеглым разуменнем нацыянальнай палiтыкi, якое дэманстравалi, з аднаго боку, рэвалюцыйная ўлада ў Расеi, а з другога - творцы абноўленай Польшчы: i тыя i другiя не прызнавалi права беларусаў на дзяржаўную незалежнасць i нацыянальную самастойнасць. Да мастацкага (у многiх творах) i публiцыстычнага (у нарысе "I вада залiта крывёю") асэнсавання гэтага пераломнага моманту ў гiсторыi беларусаў Чорны звяртаўся неаднойчы, тым самым падкрэслiваючы духоўнае i маральнае значэнне падзей рэвалюцыi i грамадзянскай вайны. Становiшча ў Беларусi заставалася яшчэ некалькi гадоў няпэўным: значная частка маладой рэспублiкi знаходзiлася пад нямецкай акупацыяй, салдатаў кайзера змянiла польскае войска, затым прыйшлi Саветы. Пра вучобу ў настаўнiцкай семiнарыi не паўставала i гаворкi: Нясвiж пасля ганебнага Рыжскага дагавора апынуўся за мяжой, а сама мяжа знаходзiлася непадалёк ад ваколiц Цiмкавiч, - калi захварэла мацi, Мiкалай Карлавiч хадзiў у Нясвiж па лекi. Гэты факт беларускай гiсторыi i ўласнай бiяграфii, калi жывое цела нацыi суседзi гвалтоўна парэзалi на дзве часткi, у творах Чорнага набудзе сюжэтаўтваральны характар, наглядна выяўляючы трагедыю народа.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Элиза Ожешко: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Элиза Ожешко
Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Кузьма Чорны: Лявон Бушмар
Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Млечны Шлях
Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Аляксей Карпюк: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Кузьма Чорны: Цана прароцтваў
Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.