Віктар Гардзей - Бедна басота

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Бедна басота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бедна басота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бедна басота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.

Бедна басота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бедна басота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А казачная ноч - ноч неверагодных дзівосаў і цудаў - канчалася. У лесе стала зусім светла, над Імшэчкам, па нізках і лагчынах, расплыўся густы малочны туман. Узыходзіла сонца, але з-за высокіх лясін нельга было ўбачыць, як яно купаецца сёння.

3

З трапятаннем вечаровых зарніц на даляглядзе, з ледзь чутным буркатаннем грому дзесьці за лясамі, за даламі прыходзяць на Палессе прыгожыя летнія ночы. У сінім небе запальваюцца яркія малінавыя зоркі, змаўкае ў бярозавых пералесках пеўчае птаства, вераб'і-забіякі шыюцца ў цёплыя закуткі, і толькі адны вушастыя начніцы, кажаны, нетапыры ў імклівым палёце нястомна свідруюць паветра, настоенае на гаркавым водары чабору і верасу, багуну і ядлоўцу. І тады, у той самы час, калі ў суседнім лесе і на палявых разлогах за Горскай усталюецца чуйная, дрымотная начная цішыня, Ядзюня, якая пасля цяжкай працы на цагельні спіць па-маладому моцна і бесклапотна, апынаецца ў фантастычным тэатры бледных ценяў, бляклых вобразаў, бесцялесных зданяў і прывідаў. Яна то скача вярхом на белым кані, то гордай бусліхай лунае высока ў паднябессі, то ловіць жывую рыбу ў чыстай, а іншы раз і ў каламутнай вадзе.

На сцэне гэтага фантасмагарычнага тэатра дзейнымі асобамі бываюць і людзі, і жывёлы, і агідныя насякомыя, а дэкарацыі самыя неверагодныя і супярэчлівыя: царскія палацы і сялянскія развалюхі, лясная неруш і палавея жыта за вёскай, гіблае балота і мядункавая аселіца наўсцяж маласельскай канавы. У снах дзівосна спалучаюцца свет рэальны і казачны, дзень учарашні і заўтрашні, сны часам паўтараюцца па некалькі разоў за ноч, адны помняцца доўга, іншыя адразу ж забываюцца, як толькі Ядзюня прачнецца. Пасля чараўніча-загадкавых спектакляў, што мроіліся ў галаве аж давідна, яна сядзіць на пасцелі, разгубленая, пакорлівая лёсу, спрасонку ніяк не могучы ўцяміць, што ж з ёю адбывалася на самай справе ў гэтую цёплую летнюю ноч.

- Мама, чуеш, мама, ты дома? - залазячы ў сукенку, кліча Ядзюня. - Ведаеш, што я сёння прысніла?

- Скуль мне ведаць? - высоўвае з дзвярэй кухні распатланую галаву Фядора Чыркун. - Сама прысніла, сама і разгадвай.

- Паслухай, мама. Быццам лячу я над полем, лячу і лячу, а поле шырокае, бяскрайняе.

- Поле - доля, лятаць - у дарогу збіраць, поле шырокае - дарога далёкая. Чакай, чакай, дачушка, а ў якую ж такую дарогу ты збіраешся?

- Ды нікуды я не збіраюся. Проста гэта сон.

- Цьфу ты! І праўда сон, - бянтэжыцца маці і на поўным сур'ёзе пытаецца: - А вада табе, цурка, часам не прыснілася?

- Не-а, не прыснілася.

- Ну і добра, што не прыснілася. Вада - гэта бяда.

Тлумач даччыных сноў з Фядоры Чыркун увогуле нікудышны, усе яе разгадкі часцей недакладныя і малапраўдзівыя, бо далей рыфмавання паасобных слоў яна не ідзе: вада - бяда, лён - праклён, ручай - адчай, палатно - малатно, калі ж трапіцца сон, які ніяк не лезе ў мілагучны, пявучы склад, тут бедная прадказальніца губляе дар мовы, робіцца зусім бездапаможнай. Але, на шчасце, дзявочыя мроі і летуценні, нават самыя неверагодныя і фантастычныя, не застаюцца без разгадкі, без больш-менш праўдападобнага тлумачэння, пасля якога ў Ядзюні прападаюць усе прычыны засмучацца і бедаваць. У Кругавічах, акурат у трохкутніку паміж МТС, царквою і цагельняй, на ўзбярэжку абрывістага і забалочанага поплаву, што цягнецца аж да Кудахі, пад высокай бярозай жыве ўсім знаёмая вяшчунка, па-сапраўднаму таленавітая прадказальніца сноў цётка Прузына, а па-вулічнаму дык яшчэ цікавей - партызанка Зазуля. Невядома, што яна рабіла там, у атрадзе, але з лесу Зазуля вярнулася трошкі як бы ашаломленая, з недарэчнымі, а часам і незразумелымі паводзінамі: пэцкае, як сямнастка, губы і шчокі бурачным сокам, бровы мажа чымсьці чорным, напэўна, сажай, і кожны дзень бегае на пошту па сваю жабрацкую партызанскую пенсію, бо іншага даходу на пражытак не мае.

Нічога кепскага, зрэшты, людзям яна не робіць, хаця іншы раз галёкае і брыдка лаецца на ўсю вёску. Занядбаная і забытая ўладамі і былымі саслужыўцамі прафесіянальная прадказальніца сноў жыве ў маленькай, цеснай хатцы, падпёртай з трох бакоў бярвеннямі, каб у буру не кульнулася з абрыву, і калі ў гэтай струхлелай ведзьмінай хатцы чаго і не хапае, дык іменна курыных ножак. Беднасць, галеча, запусценне звонку, ды і ўсярэдзіне не лепш: клышаногі стол, два раскірэчаныя зэдлікі, драўляны ложак з дзіравым радном і мноствам клапіных кропак на білах. Ядзюня гэта ведае, пэўна, таму што, як толькі прысніцца нешта пікантнае, таямнічае альбо дужа трывожнае, яна, бегучы раніцай на цагельню, неўпрыкмет вылучыцца з дзявочай грамады і без стуку ўляціць у заўсёды незачыненую хату знакамітай вяшчункі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бедна басота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бедна басота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бедна басота»

Обсуждение, отзывы о книге «Бедна басота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.