Віктар Гардзей - Бедна басота

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Бедна басота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бедна басота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бедна басота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.

Бедна басота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бедна басота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Мамачка, ты не ведаеш, што значыць - прысніць варанога каня? Белага - я ведаю, а варанога? Але ж, вараны сніўся. І ўсю ноч на ім гарцаваў кавалерыст у латах, адно што замест шаблі залезнай у руцэ ён трымаў саламяную сявеньку. Не помню добра, ці то з пшаніцай, ці то з ячменем.

- Ой, дачушка! Казаць табе ці не казаць? Спраўдзіўся твой сон, дальбог, як у руку даў.

- Што ты, мамачка! - спалохалася Ядзюня, адступаючы ў дзверы святліцы. - Бяда якая?

- Бяда не бяда, але не чуваць і дабра, - расчырванелая ад гарачай печы, уздыхнула горасна Фядора Чыркун. - Нядаўна паўз нашу хату прабягала Папіха-паштальёнка, дык яна і казала, што ў лесе, за Імшэчкам, бытта старшыну калгаснага, Ляксея Хамутовіча, знайшлі зусім абязвечанага.

- Дзіўна ты мовіш, мама. Як абязвечанага?

- Як, як - аніяк! У Ганцавічы на эмтэесаўскай машыне Ляксея памчалі. Нагу зламаў, руку скалечыў, чэрап у кроў расквасіў. То ж нейкі дурань дарожку ў лесе тонкім дротам перацяў, а старшына наш скакаў, а конь не ўгледзеў гэнага дроту. Спатыкнуўся і - абое вобзем, потырч. Ляксея без памяці да духтароў памчалі.

- А Вараны? А выязны Ляксееў? - вырвалася нечакана ў Ядзюні.

- Халера яго не возьме, твайго Варанога! Вывіхнуў пярэднюю нагу, храпу скрывяніў, але жыць будзе.

- Шкада ж іх - і Ляксея, і Варанога шкада.

- Шкада! Шкода! - зазлавала чамусьці Фядора Чыркун. - Не так шкода, як невыгода. - Яна нервова разбіла галавешкі ў печы, паставіла качаргу ў кут і стомлена прысела на табурэтку каля пасуднага шкапчыка. - Дальбог жа, праўду кажу. Вось ажаніўся б з табою Ляксей - добра было б. Зрубілі б вы сабе дом дзе-небудзь побач - добра было б. Нарадзіліся б у вас дзеткі малыя - добра было б. А што цяпер? Невядома яшчэ, ці паправіцца Ляксей, ці вычухаецца, бедачына. А можа, калекаю застанецца? Які тады з яго гаспадар? Уга, як з нядошлым жыць!

- Скажаш, мама! - заружавелася макавым цветам Ядзюня, уцякаючы з кухні ў святліцу. - Замуж я не збіраюся - ні за Ляксея, ні за Ваньку.

- Збярэшся, цурка! Збярэшся, калі свая вош укусіць.

Снедала Ядзюня, як заўсёды, похапкам, на хаду, робячы выгляд, што начное здарэнне яе зусім не тычыцца і не цікавіць. І па дарозе на цагельню, неўпрыкмет далучыўшыся да купкі дзяўчат, яна была занадта вясёлай і смяшлівай, як бы нічога і не адбылося, у самой жа на душы кошкі скрэблі, а перад вачыма неадступна стаяў дурны прарочы сон - грывасты табун, вараны конь збоку і на ім грозны, закаваны ў латы, вершнік. Да партызанкі Зазулі Ядзюня не забягала, бо адпала патрэба: і так жа ўсё ясна як белы дзень. Жахлівая вестка даляцела ў Кругавічы, і нават на цагельні колькі часу толькі і размоў было што пра Аляксея Хамутовіча і яго пакалечанага выязнога.

Беспрытомнага калгаснага старшыню ў акрываўленым верасе раніцай падабралі маласельскія трактарысты, якія, познячыся, нацянькі цераз лес спяшаліся да сваіх «націкаў» і «універсалаў». Папаўдні ў Малое Сяло наляцелі міліцыянты з вучаным сабакам, валачыліся па хатах, распытвалі, мо хто нешта бачыў, мо хто штосьці чуў. Выжал след зламысніка не ўзяў - раніца была дужа роснай, усе пахі да абеду выветрыліся, а людзі, аказваецца, нічога не бачылі, нічога не чулі. Міліцыянты і вучаны сабака паехалі ў Ганцавічы ні з чым, бо дарожку перагарадзіць тросікам маглі і дураслівыя дзеці, што было надта падобна на праўду.

У Ядзюні, калі маці ўвечары расказала пра міліцыянтаў, ёкнула сэрца - то ж гэта ён, злыдзень Ванька Заяц! Бесталач, п'яніца, ашаломак, ён даўно ўжо ведае пра яе з Хамутовічам шашні і во, бач, як адпомсціў саперніку. Баючыся плётак, разумная Ядзюня нікому - ні маці, ні хаўрусніцам - не прызналася, што на Яна дахаты яе праводзіў Паляжанчын Ванька, аднак усе апошнія дні пачувалася блага, непрыкаяна смыкалася па хаце з кута ў кут. На цагельні, возячы цяжкую тачку з глінай, болей маўчала, і на зажураную сяброўку ўсё часцей пачалі кідаць спагадлівыя, шкадобныя позіркі Лёдзя і Манька. Яны, дасціпныя хітрухі, разумелі, якая згрызота мучыць сэрца Ядзюні, гэтак жа і кароткая летняя ночка разумела, чаму ў цеснай хатцы каля лесу варочаецца з боку на бок, не змружвае вачэй да світанку нейкае ўскудлачанае рыжае стварэнне. Тут жа, як на бяду, забалеў дуплаваты зуб - хоць ваўчынай вый, хоць на сценку лезь. Спачатку зуб зусім і не балеў, але Ядзюні вельмі хацелася, каб у яе забалеў зуб, і ён - незразумела нават які - сярод ночы заныў, зашчымеў па-сапраўднаму. Калі б хто спытаў у пакутніцы, то яна і сама здзівілася б незвычайнаму супадзенню: там, у раённай бальніцы, ляжыць перабінтаваны Аляксей Хамутовіч і там жа, у ганцавіцкіх акаянных дактароў, трэба рваць свой хворы зуб.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бедна басота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бедна басота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бедна басота»

Обсуждение, отзывы о книге «Бедна басота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.