Віктар Гардзей - Бедна басота

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Бедна басота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бедна басота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бедна басота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.

Бедна басота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бедна басота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маладому вар'яцтву і шаленству спрыяла незвычайна дружная вясна з сонечнымі надвячоркамі, цёплымі вечарамі і шчасліва-трывожнымі начамі. І ніхто не папярэдзіў Ядзюню, што ўсё ж трэба асцерагацца гэтай цудоўнай вясны, што нельга залішне давярацца густой і падманлівай цемры і што, у рэшце рэшт, трэба баяцца грымотных начных навальніц, калі ад дажджу няма дзе схавацца, акрамя як пад страхою чужога хлява ці ацалелага цудам Гаўрылавага гумна. У імклівым мільганні часу адна ёсць загана: вечар пераходзіць у ноч, ноч непазбежна змяняецца раніцай, і, хочаш ці не хочаш, трэба хутчэй выбаўляцца з гарачых хлапечых абдымкаў і на скрут галавы ляцець дадому, не забываючы прычым адвечную дзявочую хітрасць: зайсці ў хату ціха, моцна не рыпнуць дзвярыма, каб не разбудзіць у пасцелі празмерна строгую і пільную маці.

- Дзе ты, цурка, зноў валачылася поначы?

- У Лёдзі, мамачка. У Лёдзі дапазна заседзеліся. І Манька там была.

Хопіць хлусіць, хопіць кідаць цень на ясны дзень: ці ж мала якой шалахвостцы за доўгія стагоддзі гэты нявінны веснавы падман вылез бокам, адазваўся пакутлівым болем, слязьмі і праклёнамі. Але, калі быць справядлівымі, Ядзюня зусім не па сваёй віне абдурвае маці, не па сваёй волі ашуквае найлепшых сябровак - проста прыйшла дзівосная вясна, прыляцелі шэрыя жураўлі і невядома чаму ў жылах разгарэлася маладая баламутная кроў. Ды вось дзіва: нявыспаная пасля начных блуканняў у ваколіцах вёскі, дзяўчына нехаця ўспорваецца з ложка, марудна валачэцца на ненавісную цагельню, а пад вечар, ледзь толькі дзесьці за канавай запілікае гармонік, яна адразу забывае пра натруджаныя рукі, пра пякучыя мазалі на далонях і апантана ляціць туды, дзе на траве-мураве пачынаюцца вясёлыя скокі з нястрымным тупатам дзесяткаў ног, з ашалелым дзявочым піскам і задаволеным хлапечым смехам. Пашарпаны, стары гармонік у руках нейкага задрыпанага музыкі творыць цуды: як рукой здыме стому, забярэ ў каго трэба пільнасць, адвядзе занадта зіркатыя вочы ад чужога нявіннага ашуканства.

На воўка памоўка, а Ядзюня цішком ды нішкам. Для прыліку згопае сандалетамі польку ці падыспань, знарок пакружыцца навідавоку ў Лёдзі і Манькі, потым, калі тыя ўжо ачмурэюць ад вар'яцкіх скокаў, неўпрыкмет выцерабіцца з шумлівага гурту, пусціцца ўздоўж ахутаных змрокам вулічных прысад і там, на поплаве, бяздумна кінецца ў абдымкі цёплай красавіцкай ночы. На небе хітра падміргваюць зеленаватыя зоркі, з блізкіх садоў наплывае гаркаваты пах маладога лісця, вішнёвай кары, і ў такую казачна прыгожую ноч, далібог, вельмі ж лёгка страціць цноту і самоту, забыць пра годнасць і гонар, нізка ўпасці перад чымсьці невядомым і таемным. Тое ж, невядомае і таемнае, трошкі нават калматае на расхлістанай грудзіне, будзе цягаць па цёмных завуголлях, па самых някідкіх і бязлюдных завулках, а калі на ўсходзе ўжо заружовіцца світанне, цераз масток на аселіцы павядзе Ядзюню ў Капцы, і там, сярод вільготных ад расы ляшчын, аддасць ёй, захмялелай ад шчасця, апошні пяшчотны пацалунак. І зноў цот у цот дома паўторыцца тое самае, што і ўчора, што і пазаўчора.

- Дзе ты была, цурка? Дзе швэндаешся? Ось як падымуся, як хаплю запрыту, так выхвашчу - ні сесці не сядзеш, ні легчы не ляжаш.

- Дзе, дзе? Нідзе я не была! А ты, мама, не абзывай мяне цуркай.

- Бачыш ты, загневалася. Гэта добрае слова, шляхецкае. Дачка, значыць, доня. Пан Абуховіч колісь сваю Малгоську так клікаў.

- Хіба што пан. А то цурка ды цурка, бытта я ў цябе нейкі пацурбалак драўляны.

Неспакойна, трывожна спіць апошнім часам Фядора Чыркун: гляньце вы на яе, рыжая котачка пачынае кіпцюрыкі выпускаць, зубкі паказваць. На бесталкоўшчыну, вядома, заўсёды знойдзецца ўправа - ці дубец, ці папруга, а яшчэ лепш, як тую ачумелую без яец квактуху, памачыць зялепуху галавою ў цэбры з вадой і на колькі дзён пасадзіць у камору пад замок. Але зноў прыходзіць вечар, Ядзюня, вярнуўшыся з цагельні, мыецца, шаруецца, чапурыцца перад люстэркам, а маці глядзіць збоку і нічога не кажа: што ж, старому старое, маладому маладое. Тут жа, быццам знарок, за агародам зацвіў садок - абліліся, як малаком, яблынькі і слівы, ружовым агнём ускінуліся вішні, і такі нясцерпны пах шыбае з садка, што і напраўду забудзеш пра ўсё, кінешся хоць на край свету, абы толькі не сумаваць адзінока ў знямелай, дарэшты абрыдлай хаце.

І гэта тут, наводшыбе Малога Сяла, а што робіцца там, у самой вёсцы, дзе сады цвітуць ледзь не ў кожным двары і стойкі, аскомісты водар нагрэтага ўдзень пладовага цвету ўчэпіста трымаецца над прыціхлай зямлёй, пакуль высока ў небе не заблішчаць першыя зоркі, пакуль дзесьці далёка густы змрок не пакрэсляць зіхоткія вячэрнія зарніцы. Перад дажджом, з маланкамі і громам, сады пахнуць асабліва доўга, устойліва, і Ядзюня ўжо і сама не разумее, як апынулася паміж небам і зямлёй, паміж ачмурэлым пахам яблыневых пялёсткаў і асляпляльнымі водбліскамі майскіх зарніц. І няма ўжо як апусціцца долу, і няма ўжо як вярнуцца назад, таму што ў наваколлі Малога Сяла - на шчасце ці на бяду - вельмі рана адгрымела першая веснавая навальніца, якая з усіх равесніц менавіта Ядзюню выбрала сваёй законнай і зусім невыпадковай ахвярай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бедна басота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бедна басота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бедна басота»

Обсуждение, отзывы о книге «Бедна басота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.