Віктар Гардзей - Бедна басота

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Бедна басота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бедна басота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бедна басота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.

Бедна басота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бедна басота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У той самы час, калі адбываліся неверагодныя падзеі, Тафіля з кашлем і потам кволілася ў ложку, вестка пра Стэфу Невяроўскую яе зусім не расхвалявала, і таму, як толькі крыху ачуняла, кабета высунулася на цёплы панадворак, збянтэжаная зацяжным маўчаннем ненавіснага і сварлівага, як баба, Сцяпана Аліфера. Увачавідкі зблажэлая пасля хваробы, яна ўбачыла за сцяной хаты распушаную бярозу, гатовую вось-вось аддаць салодкі сок каму папала, потым зірнула на пусты зіхоткі валун каля старога калодзежа і з вялікім жалем зразумела, што ў наравістага суседа знайшлася, мусіць, важкая прычына не лезці ў спрэчку за нікчэмнае крывабокае дрэва. Ды вунь жа ён і сам, насуплены, грозны: выйшаў з хаты, пыхнуў дымком з люлькі і, бразгаючы вядром, прыпусціў да калодзежа па ваду.

- Сцяпанка, стой, пачакай! Хіба ты сяголета не будзеш спускаць соку з бярэзіны? Самы час: і зямля пучыцца, і цяплынь, як на Юр'я.

- На Юр'я хапае дур'я! Адчапіся ты, кабетка, са сваім сокам. Мая Стэфка знайшлася - мо чула?

- Чула! Чула! Ажно дзіўна, як яна з дзецьмі ацалела ў той калатнечы?

- Жабракавала, лупайкі картапляныя варыла. Людзі ў Казахшчыне, куды Стэфку саслалі, дарма што чорныя і скуластыя, але абыходлівыя, памяркоўныя - не далі прапасці.

- Радасць табе, Сцяпанка, вялікая. Канечне! Тут ужо, як той казаў, не грэх і напіцца ды Марчыны гарнушкі патаўчы.

- Якія гарнушкі! Аднаго і зачапіў нячайна. Гэта ў цябе, галетніца, пахвастаць нямашка чаго, бо нішчымную вару і тую з чарапкоў ясі.

- Ты ў мяне быў? Ты бачыў, што я з гліняных чарапкоў ем? Ды ў мяне ж усяго-ўсягенькага хапае, ажно кублы трашчаць. Як на тое пайшло, дык і бяроза каля хаты не твая, а мая.

- Ой, баба! Ой, злыдня! Не брашы пры дарозе ды мне сонца не застуй.

- Сцяпанка, а ўсё ж, можа, спусціш соку? - з надзеяй, ужо на хаду, азірнулася Тафіля. - Нясі сваё карытца, я і слова не скажу. На жніво квас як знойдзеш.

- Няма чаго жаць, дык і не патрэбна мне бяроза! Забяры сабе - хоць павалі, хоць так спалі. О людцы! Хай Бог панам барануе!

Трэба быць набітым дурнем, каб неабдумана, самахоць адмовіцца прыняць раскошны дарунак, бо і аддавала яго суседка, лічы, за бесцань - хацела ўсяго толькі цёплага слова, прыязнага позірку. Але Сцяпан Аліфер занатурыўся, не стаў раскідвацца такой драбязой, і беластволая бяроза да наступнай вясны цалкам, ад каранёў да макаўкі, засталася ў бязмежным карыстанні Тафілі. Крывабокае дрэва яна, безумоўна, не паваліла і не пусціла на дровы, ды, больш таго, нават карэц салодкага соку здабыць ёй не ўдалося. На злосць суседу, Тафіля знарок доўга валтузілася ля камля з долатцам і сякерай, прыладзіць драўляны латак не здолела, плюнула з прыкрасцю, пайшла, а свежыя раны і драпіны на кары зацягнуліся вільгаццю, пырснулі жывымі кроплямі, і цененькі бліскучы струмок па лахматай бяросце пасачыўся ўніз да зямлі, разліўшыся маленькай лужынай, тут жа прывабіў да сябе мноства ўсялякіх ласуноў - жучкоў, казюрак, чорных палявых мурашак.

Камель з сонечнага боку пакрыўся ружовым шумавіннем, і яшчэ не скончыўся рух соку, як сама бяроза светла зазелянела, сярод зубчастых маладых лісцікаў на абвіслым вецці выкінуліся шурпатыя каташкі. Тафіліна крывабокая радасць і суцеха налучыла момант пышна расцвісці акурат на Юр'я, калі вясковыя кабеты збіралі статак на затравянелым выгане, а Тафілі, якая каровы, мусіць, зроду не мела, нічога іншага не заставалася, як, стаіўшыся за плотам, сам-насам любавацца бярозай і раўніва прыслухоўвацца, што, у рэшце рэшт, кажуць пра яе прыгажуню языкатыя суседкі?

Тыя ж моўчкі і абыякава праходзілі міма, але ў адрозненне ад людзей немалы інтарэс да расквітнелага дрэва выяўлялі худыя пасля зімы, неспакойныя каровы: чухаліся аб маршчыністы камель, бучыліся, стараліся ўбароць бярозу вострымі рагамі. Вядома, то не быдла, якое на запасванне вернецца ў хлявы без свежых байцоўскіх ран і крывавых пісягоў, ды ўсё ж можна было зразумець і заклапочанасць гаспадынь, якія перліся на выган толькі дзеля таго, каб, збоку пастаяўшы колькі трэба, не даць дужа разгуляцца сваім ашалелым ад шчасця рагулям. Сярод альховых кустоў, уздоўж звілістай канавы, рассыпаліся па зелянейшых лагчынах яшчэ насцярожаныя гурты, паблізу ад іх тоўпіліся расхваляваныя жанчыны, навідавоку трымаючы ахвярныя дары лагоднаму маю і святому Юр'ю.

На запасванне Фядора Чыркун узяла чырвонае велікоднае яйцо, Тадорка Дрозд прынесла пасвенчаны ў царкве вярбовы дубчык, хітрэйшая Луцэя Падгайская прыхапіла тое і другое, ды, апроч гэтага, яшчэ ў сваім двары кожная сказала пацеры і замовы, употай зрабіла чары ад суроку, ад хіжай зайздрасці, ад усялякай напасці. Стаялі кабеты з краю выгана, абвеяныя цёплым і сухім ветрыкам, замілавана сачылі, як згаладалыя кароўкі папоўніцы хапаюць ядкую маладую травіцу, потым у жаночым натоўпе ўсчалася спрэчка: калі сёлета загрымела - на Вялікдзень ці пасля, на голы лес ці на зялёны? Супяцца бровы, моршчацца ў натузе лбы, і тугадумства цяпер якраз не ў пашане, бо ў такі шчымлівы момант вельмі важна прыгадаць, што першагром сапраўды прыйшоўся не на пустое голле, - быць, значыць, ураджаю і не трэба баяцца галадоўкі і мору.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бедна басота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бедна басота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бедна басота»

Обсуждение, отзывы о книге «Бедна басота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.