Віктар Гардзей - Бедна басота

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Бедна басота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бедна басота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бедна басота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.

Бедна басота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бедна басота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З першым сталым цяплом валуны цераз вуліцу добра награюцца, і на іх любата пасядзець і без сваркі, аднак заканчваецца гэтая прыхамаць звычайна тым, што Сцяпан Аліфер, незалюбіўшы бязглуздых дамаганняў Тафілі, усхопліваецца з любімага каменя і, на міг крутнуўшыся ў хаце, шыбуе да беднай бярозы з сякерай, свёрдзелам і загадзя выдзеўбаным асінавым карытцам. Ён, злосны і рашучы, прасвідруе ў камлі свежую дзірку, уставіць драўляны латак і потым усю ноч не будзе спаць, выглядаючы праз вокны, каб вераломная Тафіля не начэрпала з карытца соку альбо не ўчвэрыла яшчэ горшага паскудства.

Хто сярод лета хоць разок піў кіслы бярозавы квас, у якім зверху зыбаецца падсмажаны ячмень, той зразумее, што Сцяпан Аліфер нездарма турбуецца і сварыцца за бярозу. Халодны бярозавік з цёмнага пограба добра спаталяе смагу, прыбаўляе імпэту, і калі часта не боўтацца ў бочачцы, то квас не адскочыць, прастаіць, пахучы і рэзкі, да самага жніва. Боскім пітвом тады не грэбуе нават пераборлівая Тафіля: стоміцца з сярпом на сваёй ніўцы, возьме ў Сцяпанавай Маркі паліваны гарлач і п'е, задыхаючыся, нагбом, пакуль ад таго квасу не застанецца на дне дробная кропля.

- Да вечара яшчэ далёка, а ты, повідзь, увесь квас выжлукціла! - зазлаваў аднойчы Сцяпан Аліфер. - Мне хіба не горача? - Ледзь не сілком ён вырваў з чужых рук паліваны гарлач, выкаўтаў рэшту сам і напрасткі цераз пожню падаўся на свой панадворак. - Пайду ў пограб, начэрпаю яшчэ квасу, бо ентая жлукта нават і на посмак не пакінула.

- Укалечыла я цябе, калі і хлёбнула каліва, - пакрыўдзілася Тафіля і зусім слушна зазначыла: - А бяроза, Сцяпанка, не твая, бо каля маёй хаты расце. От захачу, дык і спілую ўзімку на дровы.

- Я табе захачу! Я табе спілую! Я табе дам дровы!

- Далібог, будзеш па сок у лес бегаць, - Тафіля вомельгам апынулася на сваім шнуры і задзіралася ўжо адтуль: - Адзін пянёк астанецца за хатаю.

- Людзей хоць бы не смяшылі! - з дакорам супыніла ненавіснікаў Марка, чырвоная ад сонца, потная ад сярпа. - То ж як сыдуцца разам - аж зямля калоціцца.

Велічны і несупынны гэты дзіўны кругаварот: калі-небудзь у Сцяпана Аліфера скончыцца запас бярозавага квасу, апусцее жытнёвае поле, прыйдзе журботная восень, а потым з маразамі і завеямі нахопіцца зіма, і, хоць у Тафілі дроў, як заўсёды, будзе нестач, спілаваць бярозу яна не адважыцца. Сусед не дараваў бы такога глупства, ды нягеглае дрэва, здаецца, патрэбнае і самой Тафілі. Доўгімі зімовымі начамі, калі ў хаце стаіць нудная, вусцішная цішыня, бяроза за сцяной шуміць пяшчотна і супакойліва, а напрадвесні, чуючы блізкае цяпло, бярозу аблепліваюць чароды крыклівых варон, і гэта таксама немалое суцяшэнне адзінокай душы.

Тафіля нездарма трывожыцца, каб і сяголетняй вясной усё было так, як і ў мінулыя вёсны. Вось ужо і зямля выслабанілася з-пад снегу, вось ужо і валуны абапал вуліцы аблашчаны цёплым сонцам, але Сцяпан Аліфер чамусьці не рупіцца заявіць сваё права на крывабокую бярозу. Апошнім часам Тафіля кволілася, кепска сябе пачувала, нават паляжала ў ложку і таму позна даведалася, што знайшлася малодшая Аліферава дачка Стэфа, якую яшчэ за першымі Саветамі вывезлі ў Казахшчыну, да людзей з раскосымі вачыма. З вялікай радасці сусед, кажуць, напіўся, пабіў у Маркі гаршкі, і зразумела, як пры такім узрушэннні чалавеку думаць пра нейкі бярозавы сок, калі праз дзесяць гадоў маўчання родная дачка азвалася весткай з суседняй Польшчы.

Першы ліст, самы радасны і самы неспадзяваны, прыйшоў ад Стэфы на згоне зімы, калі адшумелі белыя завеі і ў ваколіцах вёскі ачмурэла запахлі маладыя вербы, а ў хлявах вечных гаротніц Фядоры Чыркун, Тадоркі Дрозд і Луцэі Падгайскай ад нястачы харчу нема зараўлі галодныя каровы. Несусветна прыгожы замежны канверт, з усіх бакоў залеплены квяцістымі маркамі, Сцяпану Аліферу прынесла Альжбета, яго старэйшая дачка, бо яна робіць паштальёнкай і кожны дзень звідна бегае ў Кругавічы на пошту. Пісьмо, яшчэ не ведаючы, што ў ім, беражна разарвалі, прачыталі сямейным гуртам, і тады расчулены да слёз гаспадар хаты патупаў у камору шукаць аплеценую вербалозам шкляную бутлю. Пакуль ён утаймоўваў сваю шалёную радасць, Марка паспела аббегчы блізкіх і далёкіх суседзяў з нечуванай і дужа ўражлівай навіной.

Малое Сяло колькі дзён было ўзрушана да крайнасці: не можа адшукацца чалавек, якога няма, якога даўно пахавалі і пачалі нават забываць. Але Стэфа Невяроўская сапраўды не прапала, азвалася з невядомай далечы, і аб гэтым шчаслівым уваскрэсенні пераканаўча сведчыў ліст, напісаны яе рукой. Замежны канверт, схаваны на самым пашаноўным у хаце месцы - за абразом святой Багамаці, здаецца, выпраменьваў такое цяпло, што Марка, адразу памаладзелая, можа, на сто гадоў, даравала свайму старому яго буйны хмель, чысценька падмяла аскалёпкі разбітага гаршка і пачала цярпліва чакаць новай аказіі з далёкай Польшчы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бедна басота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бедна басота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бедна басота»

Обсуждение, отзывы о книге «Бедна басота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.