Віктар Гардзей - Бедна басота

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Бедна басота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бедна басота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бедна басота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.

Бедна басота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бедна басота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
4

Пасварыцца з Тафіляй, вядома, не штука, і для такой душэўнай патрэбы Сцяпан Аліфер мае вельмі прыдатнае месца: каля старога калодзежа, пад задумным кучаравістым вязам. Тут, у закутку паміж дашчаным тынам і збуцвелым плотам, сярод муравы з бела-жоўтымі рамонкамі ляжыць пры самай вуліцы аброслы мохам гарбаты камень. У шэры граніт украплены бліскучыя пласцінкі слюды, серабрыстыя зярняты кварцу, і таму валун ззяе на сонцы, як царскі трон. І гэта найвялікшая несправядлівасць, бо толькі Тафіля - мажная паставай, з крутымі бёдрамі і траскучым, быццам у сарокі, голасам - магла кінуць вока на такое шыкоўнае месца. Але ў суседкі ёсць свой валун - акурат цераз вуліцу, насупраць прыземістай хаты з аблупленымі, падслепаватымі акенцамі. Пляскаты, шэры, без зіхоткіх украпін слюды і кварцу. Адзін смех, а не камень, на ім і сядзець брыдка, ды чамусьці Тафіля ні разу не пазайздросціла наравістаму Сцяпану Аліферу: што Бог паслаў, тое і добра.

Сівыя, замшэлыя валуны рэдка калі пустуюць - летам у дождж і слоту, зімой у маразы і сцюжы. Цёплымі надвячоркамі, як толькі растане снег і падсохне вулічная куламеса, на сваім валуне любіць пасядзець з люлькай у зубах самавіты, бывае, жартаўлівы, а найчасцей засердаваны гаспадар старога калодзежа. З нагамі залазіць на «царскі» трон, сядзіць, штосьці думае і раз-пораз паглядае на Тафілін двор. Тая ж у гэты час сама што завіхаецца па гаспадарцы - бразгае вёдрамі, рыпіць варотамі хляўца, кормячы жыўнасць. І тады, калі пад кучаравістым вязам дым ужо вісіць каромыслам, Тафіля не вытрымлівае, стрымгалоў бяжыць на вуліцу, гатовая адначасова і да лютай сваркі, і да вечнага міру.

- Добры дзень, Сцяпанка!

- Добры дзень, Тафілька! Як жывеш? Як здароўе?

- Анічога жыву. Дзякуй на добрым слове. А ты як?

- Ды так сабе. Было прыхварэў, то яшчэ і сёння хрып у грудзях.

- Прастудзіўся, мабыць. Трэба чай ліповы піць, а яшчэ лепей: няхай Марка вечарам банькі паставіць.

- Каму, мне банькі? Дык ты, языкатая, забыла пра гліняны гаршчок?!

Падобна на тое, што, нягледзячы на такі лагодны, сонечны надвячорак, вечнага міру не будзе, але і да лютай сваркі яшчэ не дайшло. З пляскатага, нікчэмнага валуна Тафіля ўсё ж неспакойна азірнулася на пахілую брамку: уцякаць адразу ці трохі пачакаць? О, яна добра помніць, як аднаго года Сцяпан Аліфер ці то хапіў на зуб нешта псаванае, ці то проста аб'еўся і цэлы дзень кволіўся жыватом, ад болю не знаходзіў месца. Тафіля, шкадуючы бедака, параіла Марцы паставіць яму каля пупа гарачы гліняны гаршчок. Знямоглы, нядошлы чалавек спачатку ляжаў ціха, потым заенчыў, пасля, як мядзведзь у бураломе, зароў на ўсю хату. Хворыя кішкі разам з нявінным пупам засмактала ўсярэдзіну пукатага, ёмістага гаршка, і скончылася лячэнне тым, што гліняныя чарапкі разляцеліся ўпопырскі, пакутнік ашалела падхапіўся з ложка, Марка без памяці рынулася ў дзверы. Сваіх выратавальніц, Тафілю і Марку, якія дзесьці пахаваліся ў цёмных закутках, на шчасце, ён не знайшоў, а, пакуль смыкаўся па дварышчы, жывот перастаў балець сам па сабе. Няхай гэта і подаўна было, але, убачыўшы, як у Сцяпана Аліфера пры напамінку пра банькі гнеўна затрэсліся вусы, Тафіля вельмі дарэчы згадала, колькі ў яе дома непаробленых спраў, і хутчэй шмыгнула з пляскатага каменя ў хату.

Назаўтра, і цераз дзень, і на трэці дзень, калі пастаіць цёплае надвор'е, задзірастыя, непрымірымыя суседзі зноў будуць сумаваць адно без аднаго, неўпрыкмет цікуючы праз вокны, хто ж сёння першы выбежыць на вуліцу? Навучаная горкім вопытам, Тафіля, здаецца, перасцераглася: сядзіць на валуне строгая, непадкупная, аднак і каварства Сцяпана Аліфера не мае мяжы. Трэба надта чуйныя вушы, каб у яго спакойным голасе ўлавіць насмешку і падвох. То быў злосны і сярдзіты, як сыч, то, на здзіўленне, такі ўжо лагодны і добры - падзеліцца апошнім багаццем.

- Давай, Тафілька, мяняцца камянямі. Забірай сабе мой, бліскучы, а мне будзе твой, пляскаты.

- Давай, Сцяпанка. Але скажы, як такія аграмадзіны выкалупаць з зямлі?

- Рыдлёўкай. А цераз вуліцу вяроўкамі перацягнем.

- Ой, мусіць, жартуеш? Ой, і хлусіш, злыдух!

Знакамітыя валуны тут, зразумела, ні пры чым: маўкліва ляжаць навідавоку не адно стагоддзе і, мабыць, яшчэ ляжалі б, нікому не патрэбныя, калі б непрымірымыя ворагі аднойчы не заўважылі, што, седзячы на камянях, вельмі зручна пляткарыць, лаяцца, згадваць даўнія і свежыя крыўды. Сваркі, якія да покату смяшылі Малое Сяло і на доўгія гады сталі туташняй славутасцю, зазвычай пачынаюцца вясной, з перапынкамі доўжацца ўсё лета і сціхаюць толькі з надыходам асенніх халадоў. На пустэчы за Тафілінай хатай расце крывабокая, камлюкаватая бяроза, і вось з-за яе, нявіннай дрэвіны, паміж суседзямі ідзе зацяжная варожасць. Сцяпан Аліфер справядліва лічыць, што бяроза належыць яму, бо стаіць якраз насупраць калодзежа, Тафіля правільна мяркуе, што бяроза стала яе ўласнасцю, бо скрыўленай вяршалінай дрэва пахілілася акурат на Тафіліну хату. Яшчэ ў нізінах булькаюць вясёлыя ручаі, яшчэ і гракі не прыляцяць з поўдня, а непрымірымыя, упартыя суседзі да хрыпаты ў голасе высвятляюць, каму сяголета выпала спускаць салодкі і празрысты, як сляза, бярозавік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бедна басота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бедна басота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бедна басота»

Обсуждение, отзывы о книге «Бедна басота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.