Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток – Бельск, Год выпуска: 1993, Издательство: АМЭГА, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая сьмерць Крынак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая сьмерць Крынак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.

Доўгая сьмерць Крынак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая сьмерць Крынак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Адбылося інакш.

Цяпер Сьцяпану зразумела, што старшыня — у сапраўднасьці — забаўляўся. Гэта была спрэчка паміж гадзіньнікавым майстрам, які ведае мэханіку часу, i яго кліентам, які ўмее толькі злавацца на тое, што ўсё часьцей ён плаціць за рамонт паношанага.

У сваю апошнюю, ранішнюю, гутарку зь ім Сумленевіч, як гэта яму ўяўлялася, хітраваў цэльна.

Сказаў ён нягодніку:

— Я вельмі дзякую вам, пане старшыня, за тое, што вы схацелі прыняць мяне. Прашу прабачыць мне ўчарашняе маё грубіянства; я непатрэбна расхваляваўся, але гэта ніякае апраўданьне маё. Вінаваты я! I нават, калі вы па сваёй ветлівасьці й дабрыні пачнеце супакойваць мяне, дык усё роўна застануся я ў смутку... Сьцяпан гаварыў i гаварыў, чакаючы слоўца рэплікі ад старшыні. Успацелы, ён змоўк.

Тое, што старшыня не папрасіў яго сесьці ў крэсла, Сьцяпан палічыў спрыяльнай яму праявай, уданым паглыбленьнем задумы.

— Я слухаю, э, вас, — азваўся старшыня да Сьцяпана, папіваючы чорную каву з узорыстага кубачка.

Складвалася нешта па-вялікапанску абражальнае; аб лепшым разьвіцьці падзеяў Сумленевіч i ня мог марыць: "Цудоўна! Каб адно не папсавала ўсяго тут тэма Кіры..."

— За гэты няшчасны падпал я ня толькі гатовы, але й павінен адпакутаваць, пане старшыня! — вярэдзіў яму Сьцяпан. — Прашу я вас аднаго: забудзьце вы пра мае сьмешныя ідэйкі! I паверце мне: за гэтыя дні я шмат чаго перадумаў. Зараз стаў я іншым чалавекам. Вы не палічэце маіх словаў, крый мяне Божа, як намёк на спагаду... Суд вызначыць меру маім учынкам. I калі я чаго баюся, дык паблажкі...

Сьцяпан недзе даў маху.

Гэты балван, перад якім ён спавядаўся, перабіў яго:

— У мяне, э, няма часу. Ці гэта ўсё, э, што вы хацелі мне сказаць? Э...

— Гэта ўсё. Дзякую вам. Я вельмі вам дзякую, пане старшыня! — маласловіў Сьцяпан. Яму адбірала дых радасьць, радасная палёгка, яе тандэтны гатунак.

Пагрозьлівасьць, праўда, ён адчуваў, але падобную да пагарды.

Грамадзкага суду над Сумленевічам старшыня не зьбіраўся наладжваць, у чым Сьцяпан, аднак, ня меў пэўнасьці. Распускаючы чуткі пра свайго дзіўнага супрацоўніка, ён, як шэф, меў на ўвазе ізаляваць яго ад асяродзьдзя. Страхам!

I гэта стала ясным зноў-жа пазьней.

29.

Сьцяпана чакала позва ў пракуратуру. Кіра, прыняўшы яе пад распіску, ня ведала, дзе шукаць мужа. Яна папрасіла дапамогі ў старшыні.

Пракурор — лысы й, відаць, ня надта здаволены кар'ерай, — паводзіў сябе зласьліва. Ён прачытаў Сьцяпану міліцыйныя матэрыялы й, непрыемна камэнтуючы іх, запытаў:

— Грамадзянін Сьцяпан Сумленевіч — ці вы пацьвярджаеце пачутае тут вамі?

— Пацьвярджаю.

Пракурор адламаў палавінку таннай папяросы й, замацаваўшы яе ў люльцы, з натхненьнем закурыў.

— У мяне ёсць да вас пытаньне, грамадзянін Сумленевіч.

— Слухаю вас, пане пракурор.

Прыплюшчыўшы вочы, ён зацягнуўся дымам.

— Скажэце мне, так напраўду, за што вы, грамадзянін Сумленевіч, хацелі адпомсьціць свайму шэфу?

— Перш чым адказаць вам на гэтае пытаньне, дазвольце мне, пане пракурор, закурыць...

— Прашу, — ён ветліва працягнуў Сьцяпану папяросьніцу, шчыльна запоўненую. — Курэце, калі ласка.

— Дзякую вам, пане пракурор, — Сьцяпан дастаў свае. — Я прызвычаены да слабейшых. — I прыкурваючы: — Пане пракурор, пра гэта ўжо пыталі ў мяне іншыя, — ён выдыхнуў салідную порцыю дыму, ад якога закалола яму ў мазгох. — Каб не займаць вам, пане пракурор, шмат часу, я хачу адразу заявіць, што прычыны падпалу мною машыны старшыні знаходзяцца далёка ад якіх-небудзь асабістых або прыватных справаў.

— Напэўна?

— Напэўна, пане пракурор.

— Ой, людзі, людзі... А пратакол вы, грамадзянін Сумленевіч, праслухалі ўважліва?

— Матыў жончынай здрады, пане пракурор, надта-ж прыйшоўся даспадобы сяржанту, які дапытваў мяне, — Сьцяпан усьміхнуўся са зьняважынкай на вуснах. — Ну й каб зрабіць яму прыемнасьць, а ўсур'ёз кажучы, каб хутчэй давесьці справу да ведама суду, я згадзіўся...

— Дарагі пане, вы забываеце, перад кім гэта гаворыце! — ён прыкурыў наступную палавінку папяросы. — Калі з вас такі змагар за ідэю, дык скажэце, навошта вы размалявалі вось гэты аб'ект? — і пракурор выклаў на стол перад Сьцяпанам буйнага фармату здымкі з тымі эмалевымі яго надпісамі. — Ну?!

— Узяла мяне злосьць...

— Я разумею — падпал легкавой машыны пажылога набабніка, спроба пабою нявернай жонкі, урэшце, абразьлівыя надпісы — усё можна зразумець. I за ўсё гэта вы адкажаце перад судом, як за незаконныя ўчынкі. Вось, калі ласка, пачытайце паказаньні сьведкаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x