Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток – Бельск, Год выпуска: 1993, Издательство: АМЭГА, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая сьмерць Крынак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая сьмерць Крынак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.

Доўгая сьмерць Крынак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая сьмерць Крынак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увалок дурня ў камору й там адратаваў, палячы порах на глыбокай ране каля шыі. Прыгаворваючы: — Другім разам пацэлю ў твае непатрэбныя яйца!.. Запамяталася.

Потым я падарасьлеў і жыцьцё пакіравала мною ў свае, пасьляваенныя, далячыні. Прызабыў, што ёсьць на сьвеце Бавантур ды ягоная брыдкая жонка. Іхнія дзеці — усё хлопцы — гэтаксама распаўзьліся за лепшым хлебам. Зьдзівіла мяне вось што: Бавантур зьмяніўся! Можа, таму, што прапала вечная маладосьць вёскі?

А што, калі здарылася зь ім самае звычайнае, менавіта тое, што й павінна было раней або пазьней: папаўся з тым пасагам на ўсё доўгае жыцьцяваньне... Такія людзі, як Бавантур, ад пройгрышу не бягуць прэч. Ламаюцца яны, а ня гнуцца.

Бавантурыха — удадатак аказалася нямала старэйшай — памерла яксьці пад леташні Вялікдзень, сеючы фасолю за прыгуменем. Бавантур пахаваў нябожчыцу; спрасіў радню на памінкі. Аднекуль з Польшчы прыехаў сын зь нявесткаю і ўнукам, каб забраць яго да сябе (другі — у Амэрыцы дзесьці — прыслаў тэлеграму).

На Юр'еў дзень пайшоў Бавантур глядзець поле. Знайшлі яго ўжо акалелым пад Перапёлчынай дзічкаю, што расьце край лужку. Польская нявестка прагаварылася пасьля перад нашымі напытлівымі бабамі, што ён прыняў якуюсьці атруту...

Сьлед Сікеля

Сікелю даўно казалі людзі, што дакруціцца ён да бяды. Але, у гэтага сьвежага паляка на ўсё быў той самы адказ: «А цо-о там!» Камбінаваў гешэфт; работнікаў браў і выганяў, не заплаціўшы ім дарэшты.

Перад летам падпалілі казённы мур, у якім праводзіў Сікель капітальны рамонт. Згарэлі кроквы, пааблятаў шыфэр; заняліся ачэпы. Каб не пажарнікі, было-б і па столі з падлогаю. Тутэйшыя гультаі пілі потым у забягалаўцы Яйчыхі; за чыёсьці. Камандант паліцыі добра раіў Сікелю — ня трэба заводзіцца з галотаю. Не паслухаў, бо з абадранцамі можна не лічыцца.

Зь мястэчкам слабыя жарты фабрыканту, як калісьці пану — з халопамі. У ім усе ўсім на відавоку, і ведаюць, як і каго падчапіць, каб ня ўстаў. Не ўратуе нават польская мова; не памажаш яе галоднаму на хлеб...

Сікель-жа пайшоў на большую рызыку. Скалаціў цалюткую хэўру дармаедаў, і яны за дзень разгрузілі яму на станцыі ў Саколцы вагоны нямецкіх тавараў, якія разьвёз ён па спэкулянтах. Калі дайшло да плацяжу, Сікель сказаў, што ня дасьць ні граша, бо накраліся яны тут (выняў з дыпляматкі запісаную картку, зь якой прачытаў уголас, колькі скрынак і з чым прапала). Быў гэта цэльны блеф: не наглядаў-жа за работаю, верыў, а некаторыя, як відаць, пацягнулі сабе на бок... Сікель прамахнуўся толькі ў вадным — не дадумаўся, што злодзей злодзея бачыць навылет. Скажы такому, што ў цябе звалаклі, а ўжо-ж не памыліцца ў здагадцы, чыя гэта работа.

Яны, сьпершапачатку, напраўду абціхлі. Сікель спакойна зьехаў; жонка падала гарачы абед. За кубкам кавы ды чаркаю каньяку расказаў ён пра свой нумар з дурнямі. Абое заходзіліся ад рогату. У пасьцелі, пасьля рутыннага каханьня, пазасыналі, бы ў яму ўваліўшыся. Ранкам ня зразу агледзеліся, што з майстэрні, якая стаіць напрыканцы падворышча, кімсьці ўсянютка вынесена; дачыста, знарок не пакінуўшы й мятлы са скрыняю на адпадкі. Злоснага аўчарка павесілі на ланцугу над расчыненымі дзьвярыма ў гараж (аўтамашыну парэзалі швэйсапаратам).

Сікель зьмяніў профіль гешэфтаў: набыў вадзяны млын. Ён пэўніўся, што мужыкі не падкінуць яму агонь, а парабак будзе ўсяго адзін. Пры тым, рыба з азярыны пойдзе на даход, ды побач неблагі сенакос. Але й на гэтым ён пагарэў, фраерна не падумаўшы, чаму нарваўся на такі шанц (амаль за бесцань). Нямаш чаго й каму малоць: вёска сьперлася ў горад.

Сікель папродаў, урэшце, што мог, і эміграваў з жонкаю ў Амэрыку. Даходзілі чуткі, што там яго прыбіла хітрая машына, а пекная Сікеліха паветрала кудысьці далей у сьвет. Часам успаміналі тут яе й яго, кажучы нейкаму круцелю: «Заробіш, як той Сікель на млыне!» Даволі хутка, аднак, забыліся пра іх і цэлы род іхны. А з гадамі не было каму ўжо й памятаць.

Шчасьце Вусатай

Мужчынаватая Манька, празываная Вусатаю, на дзіва мела хабеля. Прыбіўся да яе, ваеннай удавы, калесьнік з-пад Бераставіцы, які ўцёк ад «калхозаў» сюды, пад Польшчу. Спачатку ён трохі быў хаваўся на вышках у хляве, баючыся, што возьмуць і прыйдуць па яго ўночы савецкія пагранічнікі з блізкай адсюль заставы, пакуль не ўсталявалася польская служба за стадоламі ад. Кабыліных гораў.

Гэтага вашая яна вылюдзіла на чалавека, абшыла й абула. Ён, можа, усё роўна пыльнуў-бы ад яе на Прусы, каб ня тыя чуткі, што Амэрыка з Англіяй прыбіраюцца даканаць і Сталіна. Начэкваючы свабоды, калесьнік потайкам падзарабляў, калі ў каго рассохся воз. І малацьбіт зь яго выдаўся няблагі; да відна, бывала, паўкапы абходае (сьнедаў ды абедаў сьпехам, усё пазіраючы чуйна ў вокны).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x