Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гранд Рапідс, Год выпуска: 1997, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія дарогі [пра мінулае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія дарогі [пра мінулае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.

Вялікія дарогі [пра мінулае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія дарогі [пра мінулае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Было нешта каля гадзіны адзінаццатае. Ужо даўно заснула маці на сваёй канапцы ў пакоіку, дзе зьмяшчаўся й Кастусь. Спаў і стары бацька на сваім тапчанчыку ў кухні, дзе ён сабе абраў больш спакойнае месца, каб на старасьці не замінаць нікому. Кастусь, як звычайна, сядзеў за сталом з кнігай, карыстаючы з нагоды, што ў гэты ночны час ёсьць электрыка, якой, часта ня бывала рана ўвечары, бо электрастанцыя вылучала лініі ня першай важнасьці, зь якіх карысталі простыя жыхары места. Затое па дзесятай або адзінаццатай раптам давалася зыркае сьвятло, і Кастусёў пакоік рабіўся яму райскім сьветлым гнязьдзечкам, дзе можна было, пакуль сон ня зморыць, уволю начытацца кніжок, або абдумаць ці напісаць якісь чарговы разьдзел свае навуковае працы, якую ён узяўся выканаць для Навукова-Дасьледчага Інстытуту Школаў Наркамасьветы. Гэта там, наапошку, нядаўна яму ўдалося прыладзіцца ў якасьці выканаўцы абавязкаў навуковага супрацоўніка ў галіне пэдагогікі. Хай сабе гэтая праца й не адпавядала ягоным сапраўдным інтарэсам, бо былі яны ў галіне роднае літаратуры, аднак да гэтай апошняй ён зьвярнуцца пасьля гадоў выгнаньня ня мог - туды ўсе дарогі для яго былі закрытыя. Абапіраючыся на гады змушанае, для куска хлеба, практыкі настаўніка, ён тут, у іншай галіне, дзе яго ня ведалі і аб мінулым яго нічога ня чулі й не ўяўлялі, мог зрабіць пэўныя абагульненьні ў галіне выкладаньня мовы й хоць часткова задаволіць сваю прагу да нейкай творчай дзейнасьці. Дырэктарка, досыць культурная жыдоўка, не раўня іншым дырэктарам-няўмекам, адразу ацаніла веды й здольнасьці Кастуся да дасьледчае працы й быццам спагадала яму. Так, прынамсі, выглядала. А ён у працы забываўся аб сваім мінулым, бязрадасным сяньня свайго народу, і, здавалася, ізноў пачынаў жыць у новым, быццам лепшым уяўным сьвеце.

Гэтак і таго вечара... Мяккае сьвятло з-пад ружовага папяровага каптурка на электрычнай лямпе прыемна залівала стол, раскладзеныя на ім кнігі ды чыстую, белую паперу перад ім, на якой разьбежным, няроўным, буйным почыркам, радок за радком шыхаваліся ягоныя думкі-ўрыўкі. Яны адлучаліся ад яго й клаліся на паперу павольна, напачатку цяжка, пасьля, як прыходзіла натхненьне, ліліся цурком, вольна і лёгка.

Гэтыя вячэрнія гадзіны заўсёды ў Кастуся былі лепшым часам творчае працы й натхненьня. Ніколі ўдзень яму не ўдавалася за шмат гадзінаў напісаць гэтулькі, як за кароткі час вячэрняга творчага гарэньня. Адно толькі рыпаньне пяра й ціхое, ледзь чутнае дыханьне заснулае маці й было чуваць у пакою. Морак поўніў далёкія куткі, і толькі тут, над сталом было засярэджана як-бы ў злучэньні сьвятло звычайнае зь сьвятлом чалавечага розуму й сэрца.

Гэтым вечарам асабліва ўдалося Кастусю - найбольш цяжкі разьдзел ягонае працы выглядаў урэшце скончаным. Нешта каля першай гадзіны ўначы ён устаў з свайго месца, стомлены бязупынным запісваньнем цурка думак і абагульненьняў. Адчуваў, як балела сьпіна паміж лапатак, а галава нібы апаражнілася й ад гэтага адчувалася цяжэйшай, бы налітай волавам. Аднак, задаваленьне з працы пераважала над стомай. Кастусь адчуў сябе шчасьлівым за гэты прадукцыйны вечар.

Адступіў два крокі ад стала, павярнуўся, узьняў вочы і ўбачыў свой вобраз у люстры, што вісела на сьцяне на гэтым самым месцы хіба ўжо 30 гадоў, нахіленае над узроўнем галавы. Можа ад сьценяў, што клаліся на рэчы на пэўнай воддалі ад закрытае каптурком лямпы, аднак ягоны твар выдаўся яму асабліва блядым і стомленым; сінякі пад вачыма запалі глыбей і ў паўмораку здаваліся выразьнейшымі. І толькі цяпер ён усьвядаміў, да якое ступені ён быў стомлены.

Я стомлены, любая, стомлены,
Мне нельга табе дагадзіць.
Ты можаш пад сьпеўнымі клёнамі
Са мной не хадзіць... -

прыгадаліся яму радкі Ўладзіміра Хадыкі. Начная цішыня і, дзіўна, гэтая стома толькі адвострылі памяць, і ён пачаў зусім лёгка, без натугі, успамінаць гэты забыты ім даўно верш, а вусны ўпаўголас, блізу шэптам, самі вымаўлялі даўно забытыя радок за радком.

Раптам... пачуўся нейкі нечаканы рух і стук на кухні, дзе спаў бацька, а за ім немы чалавечы голас...

- Немцы, немцы йдуць... - пачуліся прарэзьлівыя ў начной цішыні словы бацькі. - ...Немцы... усіх забяруць... пераб'юць... - крычэў ён якімсьці несваім голасам.

Кастусь рвануўся на кухню, за ім, усхапіўшыся ад крыку й перапалоху, сарвалася з ложка маці...

- Што зь ім? - выгукнула яна першыя словы. - ...Ратуй, Косьця!

Кастусь у момант улучыў сьвятло ў кухні й перад іхнымі вачыма паўстаў абраз:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x