Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гранд Рапідс, Год выпуска: 1997, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія дарогі [пра мінулае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія дарогі [пра мінулае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.

Вялікія дарогі [пра мінулае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія дарогі [пра мінулае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уводдаль ад самога цэнтру, на Старажоўскай ускраіне, гарадзкі тлум даходзіў ужо толькі хіба сваім водгульлям і таму не рабіў жыцьцё тут так нясьцерпным нат і ўлетку. Гул места ня мог тут адолець галасоў вечнажывучае прыроды й тварыў хіба толькі фон, каб выгадна адцеміць несьмяротную прыгажосьць адвечнае музыкі шчасьлівае ў сваім буяньні прыроды.

Кастусёва вуха заўсёды цешылася ранічнымі шолахамі лёгкага ветрыку, што змушаў шаптаць вясёлую песьню быцьця тысячы лісточкаў на антонаўскай яблыні недалёка вакна, тварам да якога ён заўсёды быў на сваёй канапе.

Гэтым разам ён прачнуўся можа ня гэтак ад гукаў, што поўнілі сабой пакой, як ад настырлівага казытаньня ягонага твару праменьчыкамі, што прабіваліся скрозь вецьце й праз шыбу пэўна ды проста сьвяцілі на ягоную галаву. Ён колькі разоў крывіўся, варочаў галавой то налева, то направа. Нарэшце, калі сьветлы праменьчык заказытаў у носе, расплюшчыў вочы і, адразу-ж, лыпнуўшы разы са два ад асьляпеньня, усхапіўся й борзда пачаў адзявацца.

- Ого, як жа я заспаў сёньня, сонца ўжо цішком устала, - падумаў ён, зірнуўшы праз вакно ў ягоны бок і, на часіну асьлеплены, перавёў пагляд на вялікі сьценны гадзіньнік. Той, яшчэ ад часоў, як бацькі пабраліся, вісіць усё на тым-жа месцы й дакладна што паўгадзіны то адным ударам, то па колькі адбівае гадзіны. Кастусь яшчэ з маленства звык да гэтага адбіваньня, а можа дзеля заглыбленасьці ў сябе самога, што перастаў заўважаць, калі гадзіньнік б'е, і толькі зірк на цыфэрблят мог давесьці да ягонай сьведамасьці, якая цяпер гадзіна.

І цяпер, дарма што гадзіньнік адбіў кагадзе выразьліва й гучна сваіх 8 удараў, ён іх ня чуў, і толькі кінуўшы свой погляд угару, ён пабачыў, што ўжо за восьмую гадзіну. Іншымі днямі каля палавіны сёмай ён быў звычайна на нагах. Гэта вырабілася за гады службы й сталася інстынктам, каб крый Божа, не спазьніцца й ня лучыць ізноў у турму. Гэта ўжо зрабілася ягонай другой натурай, і ён нязьменна ды аўтаматычна датрымоўваўся яе, як нейкага збаўчага ад няшчасьцяў зароку.

Пабачыўшы, што так позна, яму стала нат трохі сорамна й ніякавата, быццам ён парушыў якісь абавязак. «Дык гэта-ж нядзеля, - супакойліва падумаў ён, - дый нічога пільнага рабіць ня маю», - супакоіў сябе. З гэтай думкай ён вышаў у сенцы памыцца, каб сьцюдзёнай вадой адразу зьнесьці з вачэй адзнакі заспанасьці.

Не пасьпеў ён яшчэ як сьлед выцерці ручніком твару, як убачыў сваю маці з пустым кошыкам у рукох. Чамусьці яму адразу кінулася ў вочы ейная нязвычная зьбянтэжанасьць і ўстрывожанасьць. Звычайна нядзельнымі раніцамі яна хадзіла на рынак. Па зьліквідаваньні ў 1930 годзе блізкое, рукой было сягнуць, Траецкае гары, ды іншых бліжэйшых кірмашоў, даводзілася ёй уставаць куды раней, каб пасьпець на адзіны цяпер, у нядзелю толькі магчымы, рынак за колькі кілямэтраў на іншай ускраіне места, за Людамантам. Яно, штопраўда для маці было й прыемна ў ранічнім халадку, пакуль яшчэ сонца ня ўсплыло над галавой і не пачало моцна прыграваць, прайсьціся ўскрайнымі ціхімі вуліцамі, вольнымі ад руху й натоўпу.

У гэтым часе яшчэ ня было чуваць таго галасу, які пазьней выявіць сваю ўзрастаючую сілу ў меру таго, як сонца будзе вышэй і вышэй уздымацца й глушыць усе трымценьні зялёнага сьвету навокал. Таму з такім здавальненьнем заўсёды раней, чымся ўсе прачнуцца ў хаце, яна выходзіла й вярталася.

Гэтым разам яна вярнулася нешта занадта рана, і ейны кошык зусім невыдаваў адзнакаў кірмашовага шанцу. Наадварот, тая лягчыня, зь якой яна трымала яго ў руках, сьведчыла найбольш пра няўдачу. Зірнуўшы ў твар, Кастусь не заўважыў звычайнае ветла-пяшчотнае мяккае выразьлівасьці старэчых матчыных вачэй, якія прыхоўвалі ў такім выпадку прыемную стомленасьць. Яны неяк зблеклі, а твар выяўляў задуменнасьць і зьбянтэжанасьць.

- Мама, што з табой? - ня сьцерпеў Кастусь. - Ці што здарылася ў дарозе. Чаму ты вярнулася ды з пустым? - спытаўся ён.

- Ды не, сынку, нічога асаблівага ня здарылася. Вось толькі, няма ведама чаму, міліцыянеры кірмаш разагналі. Ніколі гэткага не здаралася раней. Вялікія групы міліцыі, усё адно як войска, панаходзілі зьнекуль ды гоняць усіх, каб ішлі дамоў; фурманкі сялянскія на вуліцах перапыняюць ды назад заварачаюць. А чаму - ніхто нічога ня кажа. «Загад - кажуць, дык марш назад», ліха іхнай галаве. Уздумалі нейкія, можа, парады рабіць ці штосьці падобнае. Адылі нейкі адзін стары чалавек ціха сказаў, што вайна... праўда, я ня веру гэтаму, 20 гадоў аб гэтым гаварылі, а тае й да сяньня, дзякаваць Богу, няма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x