Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гранд Рапідс, Год выпуска: 1997, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія дарогі [пра мінулае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія дарогі [пра мінулае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.

Вялікія дарогі [пра мінулае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія дарогі [пра мінулае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На нейкую часіну як-бы зьнікла адчуваньне сапраўднасьці, і Кастусь забыўся, што ён зусім ня вольны чалавек, а звычайны вязень, прыведзены з камары на допыт і пакінуты ў карыдоры чакаць свайго выкліку ў пакой да сьледчага. Канвойны, які прывёў яго сюды, атрымаў даручэньне прывесьці яшчэ кагосьці іншага на допыт, паслухмяна зьнік, загадаўшы Кастусю стаяць тварам да сьцяны ня зыходзячы зь месца. Ён, пэўна-ж, і стаяў-бы, ня кратаючыся, каб ня гэтае, тут-жа побач, вакно, якое прывабіла яго спачатку густой зялёнай вяршалінай дрэва. Калі ён зрабіў гэтыя два крокі, што адлучалі яго ад вакна, дык ня мог ужо больш устрымацца, каб не парушыць загаду, і міжвольна, стыхійна зрокам сягнуў далёка за дазволеныя межы. І вось цяпер, па колькіх месяцах поўнае адлучанасьці ад жывога сьвету, людзей і прыроды, доўгага гнібеньня ў сырым скляпеньні каменнага мяшка-камэры «Амэрыканкі» - найноўшага дасягненьня турэмнага будаўніцтва, - адкуль толькі малюсенькі кавалачак неба й быў відаць праз невялічкае вакенца каля столі, Кастусь нарэшце дарваўся да сапраўднага вакна. Праз яго можна было бачыць ня толькі шырокі прасторны купал блакітнага бяздоннага неба зь лёгкімі пуховымі, бялява-ружаватымі хмаркамі, быццам застыглымі ў паднябесьсі. Сама зямля, што прабівалася зяленівам праз каменьні і асфальт, куды людзі яе загналі, ізноў паўстала сваёй адвечнай існасьцяй перад зрокам гэтага пакутніка. Доўгая ростань з навакольным жыцьцём мусіць ня здолела заглушыць у ім адвечнае прагі да жыцьця й не пагасілі яе ніякія перагасы долі. І адразу ўсё нядаўнае здалося яму дарэмным, ня вартым увагі, нікчэмным быльнягом, ды яго нібыта й ня было зусім. Як-бы й ня існавалі ўжо доўгія балюча-марудныя месяцы ляжаньня на каменнай халоднай падлозе камэры, упоруч адзін каля аднаго, стузінай, дзе ў часы доўгіх халодных ночаў адзін другога грэлі сваймі схудзелымі целамі. Быццам і ня было доўгіх гадзінаў, дзён, тыдняў, месяцаў гаротнага чаканьня выкліку на допыт, дарэмных спадзяваньняў на тое, што разьбяруць, ня можа быць, каб невінаватага трымалі, - выпусьцяць, абы выклікалі й пагаварылі. Гэта-ж праз памылку яго забралі, ён-жа нічога не рабіў супраць улады, акрамя затоенага нутранога, нікому ня выказанага болю за свой край і народ, так бессардэчна нашчаны й пустошаны бязьлітаснай чужой уладай. Адыйшлі ў далёкае ночныя трызьненьні, азьвярэлыя твары вартавых турэмнікаў і абернутае ў вуснах апошніх абразай у наш адрыс, незразумелае ім слова «нацдэм», якім канваіры-ахоўнікі з добрым прыдаткам расейскага мату надзялялі кожнага вязьня-інтэлігента, даручанага ім. І хоць не надоўга перасталі існаваць шэрыя баланды, змацаваныя драўляным калком пайкі хлеба, ночныя выклікі на допыт бяз рэчаў, або з рэчамі, няма ведама куды, што поўнілі сабой звычайны шэры дзень вязьня.

Але, цяпер усё гэта толькі ўява, і яно зьнікла з памяці як тая «вёска зь яснай явы». Іншы сьвет уразіў зрок і сьведамасьць Кастуся й запаланіў ўсе ягоныя адчуваньні. Толькі гэты зялёны, поўны фарбаў, такі, здаецца, блізкі, а разам і гэткі недасяжны, далёкі сьвет, бязьмежна варты, каб жыць у ім.

Ён заглыбіўся з асалодай у гэтыя самаадчуваньні й не заўважаў, як у калідоры хадзілі ўдоўж і поперак людзі, найчасьцей маладыя, у зеленавата-шэрых, паводле чэкісцкага фасону, кашулях з адзнакамі выслугаў на стаячых каўнярох у выглядзе ромбаў або квадратаў, у галіфэ й высокіх, бліскуча начышчаных, новых ботах, што парыпвалі пры кожным кроку, а абцасамі выраблялі безьліч надаедлівага стуканьня й груканьня. Часта адчыняліся й зачыняліся дзьверы пакояў, выпускаючы і ўпускаючы службоўцаў гэтае бязконца вялікае й страшное канцылярыі. Сакратаркі перабягалі з паперамі, а з-за адчыненых дзьвярэй даносіўся стук пішучых машынак і, часамі, урыўкі грозных покрыкаў сьледчых на свае ахвяры, што да пары, да часу не паддаваліся на настырлівыя вымаганьні прызнацца да віны. Можна было, на кароткі міг, як доўга адчыненыя дзьверы дазвалялі выходзіць адтуль гукам, пачуць прарэзьлівыя ўсхліпы-галошаньні, але дзьверы гэтым разам зачыняліся хутчэй, і йзноў заставалася ў калідоры толькі нявыразьлівасьць агульнае мітусьні й шумятлівасьць па той бок дзьвярэй. У калідоры ў розных мясцох стаялі бледныя, няголеныя людзі ў пацёртай, як папера, вопратцы, чакаючы пакліканьня ў пакой, або прагнаныя на кілідор падумаць зь ліку ўпартых «неразброеных палітычных ворагаў».

Калі-б Кастусь ня быў так заглыблены ў адноўлены ізноў, паўсталы ў ягоных адчуваньнях сьвет, дык мог-бы ўгледзець сярод чакаючых або прыводжаных каго-небудзь са сваіх знаёмых. Тыя яго бачылі, а адзін зь іх нат хацеў падаць знак, аднак не дачакаўся нагоды адцягнуць увагу Кастуся й быў неўзабаве пакліканы ў пакой. Ён-жа нічога ня бачыў і ня чуў за сваімі плячыма. На шчасьце ніхто не браў увагі на вязьня, прыліпшага да вакна. Кожны рабіў сваю справу, каб выслугоўвацца ды атрымоўваць чарговыя падвышэньні й прасоўваньні ўгару й здабываць новыя нашыўкі з адзнакамі на каўнярох. Усе сьпяшаліся, мітусіліся й ня бралі ўвагі нат адзін на аднаго, а ня тое, каб на вязьня, сьпісанага зь ліку людзей і асуджанага ўжо загадзя, яшчэ задоўга перад арыштам, на засланьне на далёкую Поўнач, як дармовая працоўная сіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімер Глыбінны - На сьвятой зямлі
Уладзімер Глыбінны
Уладзімер Глыбінны
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
Кастусь Акула
Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x