Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гранд Рапідс, Год выпуска: 1997, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія дарогі [пра мінулае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія дарогі [пра мінулае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.

Вялікія дарогі [пра мінулае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія дарогі [пра мінулае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Вайна... вайна... адны гаворкі, мама. Гэтага ня можа быць. Праўда, мама, яшчэ толькі тры дні назад я чытаў у газэце паведамленьне ТАСС, дзе катэгарычна запярэчваюцца ўсялякія чуткі пра тое, быццам немцы рыхтуюцца да вайны з Саветамі.

Яна праказала прыцішана гэтае «дзякуй Богу», як-бы вінаватая перад сынам, бо прадчувала, што ня зусім можа да спадобы яму гэтае ўхваленьне спакойнага стану - стану паняволеньня народу, краіны, дарагіх яму людзей - культурных дзеячоў, паэтаў, пісьменьнікаў - усіх, што тварылі ўзвышша беларускае культуры, чыймі ідэямі ён, чулы з маленства да ўсяго роднага й прыгожага, працяўся яшчэ са школьнае лаўкі. Пазьней, у гады студэнцкія, і сам ужо прыстаў да гэтага руху народна-культурнага адраджэньня, чытаў ад вокладкі да вокладкі ўсе літаратурныя часопісы 30-ых гадоў і навучыўся вырозьніваць, вылучаць і ўбіраць у сябе ўсё, што йшло ад сапраўднае народнае думкі, здаровага пачуцьця прыгожага й багаціла душу чалавека, фармуючы ейныя лепшыя парываньні ў высокае служэньне адзінаму ідэялу - Свайму Народу.

Ведала маці добра, што па ўсім перанесеным, перажытым і адпакутаваным ейным сынам, пасьля гадоў выгнаньня ў далёкія сібірскія лягеры, пасьля гадоў бадзяньня па Расеі бяз права на працу, бяз сталага месца жыхарства, пасьля напружанае працы мазгоў і нэрваў, каб як «не засыпацца», каб ня выкрылася старанна захаваная нядаўна выгнаньніцкая, катаржная мінуласьць. І наапошку гэтае, усяго колькі месяцаў, хітрыкамі, пад выглядам студэнта, атрыманае права прапісацца ў родным месьце ў гасподзе сваіх старых бацькоў, гэтае, па гэтулькіх гадох ростані, спатканьне, самым Богам пасланае й багаслаўленае, у гэтым невялічкім найманым пакойчыку з куханькай пры ім у драўляным ускраінным дамку, дзе так, у канцы добра ўклалася гэтае шчасьце бачыць штодня хоць аднаго з чарады ўсіх забраных ейных сынкоў, што гэтае шчасьце можа стацца ізноў недоўгатрывалым. Вайна можа ізноў усё зьнішчыць, забраць астатнюю ўцеху й зьнесьці сваім руйнуючым шквалам гэтыя астачы ўцехі старых бацькоў, якім калі што яшчэ й засталося ў жыцьці вартаснага й каштоўнага, бязьмерна дарагога й ні з чым не зраўнанага, дык гэта - толькі іх сынок. Дарма, што бяда й гады пабялілі яму скроні, тварам ён нават малодшы за свае 30 гадоў, а сэрцам і зусім малады. Гады студэнцкага бядотнага жыцьця па інтэрнатах ды гады выгнаньня, дзякуючы моцнай духовай паставе і адпорнасьці да ўсяго благога й распуснага, захавалі суцэльным ягоны духоўны склад. Ён не паддаўся спакусам злога сьвету й прайшоў праз нягоды жыцьця, не запляміўшы іхным брудам свайго адкрытага толькі прыгажосьці й хараству сэрца. Яго ніколі ня надзілі танныя размаляваныя менскія харашухі, якіх цэлая чарада заўсёды круцілася каля кожнае гульні ў клюбах і грамадзкіх дамох. Пасьля школы савецкае сапраўднасьці ведаў цану гэтых «бакханак», што лучылі службу выведкам з інтарэсам свайго грэшнага цела. Яго ня надзілі да сябе гучныя з прапагандовымі аншлягамі ўгодкавыя вечары або рэстаранныя спатканьні вакол заказаных загадзя столікаў, дзе пад гукі джазбандаў і плаўныя рытмы танцавальнага танго (тады гэта было на нейкі час дазволена, супраць «буржуазных касмапалітаў» яшчэ не вялося кампаніі), вялізарная армія «сэксотаў» вышуквала жывое слова, каб занесьці ягонага носьбіта ў сьпіс ненадзейных. А лучыў чалавек у гэты сьпіс, доля ягоная была ўжо вызначаная і ягонае зьнішчэньне ці выгнаньне ў далёкія месцы прымусовае працы станавіла толькі справу часу.

Ня ўступаў Кастусь у гаворкі аб апошніх падзеях, якія пачынаў заўсёды які-небудзь няўмеру настырлівы службовец перад групай тых, што раней прышлі на працу людзей. Дазнаньне ягонае яму падказвала, што нядобрае прарочаць гэткія гаворкі ўдзельніку, а мэта пачынальнікаў заўсёды тая самая - злавіць тых, якія думаюць інакш. І ня быў-бы той «сэксотам», каб не ўдавалася яму праўдай ці няпраўдай злавіць носьбіта «крамолы». Ён ведаў, што сябраваць таксама ня варта абы зь кім. Скрозь можа быць здраднік, нават і не зь перакананьня, а часьцей з мусу, пад страхам кары за недаказ, з «службовага абавязку» перад дзяржавай.

Усё гэта рабіла жыцьцё нясьцерпнай катаргай ня толькі там, у ясна прагалошанай няволі, але можа хіба яшчэ больш цяжкім тут, на волі, дзе нельга было ня толькі выказацца перад усімі, але нават з сябрам шчыра падзяліцца думкамі. Вось-жа таму й трымаўся Кастусь наводдаль ад усіх гэтых зводняў і спакусаў сьвету, аддаючы ўсяго сябе высьпяваным і вынашаным у глыбіні сэрца думкам, чытаньню клясычных прыгожых твораў. А думкамі ні зь кім не дзяліўся, хіба толькі з аднэй сваёй маткай і адным-адзінюсенькім сябрам, так як і ён - захаваным унутраным эмігрантам, дарма што жыў таксама ў сваім родным краі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімер Глыбінны - На сьвятой зямлі
Уладзімер Глыбінны
Уладзімер Глыбінны
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
Кастусь Акула
Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x