Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гранд Рапідс, Год выпуска: 1997, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія дарогі [пра мінулае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія дарогі [пра мінулае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.

Вялікія дарогі [пра мінулае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія дарогі [пра мінулае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вясновы ветрык чуць кранае ваду, маленечкія хвалькі ледзь калышуць паверхню. Адбітая вярба, калыхаючыся, робіць адбітак больш зыбкім і, разам з тым, чароўным. Вочы хлапчука ўглядаюцца ў трымценьне, ягоныя вушы ловяць зыкі шалясьценьня, спачатку ён думкай сіліцца дасягнуць нагледжанага, за ёй і рука міжвольна працягнулася, каб ухапіць і адламаць сабе галінку з каткамі. Хлапчук нагінаецца і, ад хараства забыўшыся, што перад ім рака, хуткім рухам апускае руку ў халодную красавіковую ваду ракі і... аж уздрыгнуўся ад раптоўнага адчуваньня мокрага, халоднага на бялява-ружаватай скуры свае тонкае ручкі. Тут толькі ён уськідвае галоўку ўгару і, заміж зыбкае ўявы, перад ягоным зрокам паўстае вялізная шапка ўкрытага каткамі вецьця й маладога красавіковага зяленіва, што выбівалася з-падыспаду. А вышэй, над вярбой, бясконца васільковы купал сапраўднага неба, і хмурынкі, што плылі павольна выяўляючы вечны спакой і мір на небе й на зямлі.

І цяпер, узнавіўшы ў сваёй памяці гэты абразок, Кастусь як бы дадумаў да канца ўсё тое, што тады ўзбудзілася ў яго маладых пачуцьцях, але магло быць асьветлена дасьпелай думкай дарослага чалавека. Кастусь узьняў зрок угару... Таксама, як і тады ў маленсьцьве, плылі лёгкія хмурынкі... Вялікія прагаліны паміж імі гэтак сама аддавалі вечным блакітам... Цяпер, праўда, можа ня гэткім ясным, як тады выглядала ў дзяцінстве... Пашарэў зрок чалавека... Пашарэў і адбітак навакольля... Адылі пад гэтым пашарэлым напластаваньнем, што затуманіла крыху перад зрокам паверхню гэтага васільковага прадоньня, уяўлялася ізноў тое самае... Яна ёсьць, гэтая сінь, і ніякая пашарэласьць яе не схавае ад вока чалавека, што хоча бачыць яе.

Сіняе неба... Зялёныя лісточкі... можа акрамя вас ня было й няма нічога вартага на гэтым сьвеце - пачаў ізноў думаць ён...

- Какого черта высматриваешь? - раптоўна пачуўся грубы, настырлівы голас канваіра, што вяртаўся зь іншым вязьнем, пакліканым на допыт, і згледзеў прытуленага да шыбы Кастуся.

- Назад, к стенке! Как ты смел, сукин сын, подходить к окну? Не велено! В карцер пойдешь, собака, - крычаў пачырванелы ад раптоўнага прыліву злосьці, нізкі, каржакаваты постацяй, кірпаты канваір Ніканор. І ня гэтак ад сапраўднае свае злосьці, як ад робленае з абавязку службы выпрацаванае за колькі год выслугоўваньня й няздатнасьці хоць-бы як падняцца ў сваёй кар'еры ды прыдбаць хоць-бы які чын, вышшы за звычайнага «рядового». І мусіць гэта толькі й падганяла яго на яшчэ большую злосьць, каб даць выхад хоць на бяспраўным нявольніку, бо-ж апрача нявольнікаў ня меў ніжшых за сябе.

Кастусь адчуў, што каб гэта было ня ў гэтым людным, поўным руху калідоры «важнае» цэнтральнае ўстановы, а недзе ў ціхім таежным закутку, давялося-б яму зараз выціраць свой твар ад сьлядоў, а галаве прышлося-б пазнаёміцца з бітым шклом. Зьбялелы ад раптоўнага, зьнячэўку, спалоху, ён ірвануўся ад вакна і адразу стаў у загаданую позу тварам у куток. Мусіць, заўважыў канваір, як дрыготна краталіся плечы пранятага Кастуся, і прыняўшы гэта за адзнаку пярэпалаху й паслухмянасьці, гэтым разам устрымаўся ад новых словаў да свае прывычнае лаянкі і, раптоўна, зьмяніўшы свой гнеў на ціхую, яму аднаму ведамую пахмурную ўсьмешку, пакінуў вязьня ізноў у спакоі.

Зьбянтэжаная ўтрапёнасьць і безнадзейная немарасьць запанавалі ў сэрцы Кастуся. Перад ягонымі вачыма была цёмная непраходная сьцяна, зрок упіраўся ў цемнаваты шэры куток. Ён адгароджваў ад сьвету, гасіў сьвятло й сонца жыцьця, што ішло за сьценамі сваім недасяжным цяпер Кастусю адвечным поступам. Сярод белага дня ў ягонай душы запанавала чорная ноч. Неўзабаве яго паклікалі на допыт у пакой сьледчага. На сьцяне каляндар паказваў травень 1933 году.

1. КАЛІ ПАЧАЛОСЯ

Акрамя звычайнага сьпякотнага чэрвеньскага дня, гэтая нядзельная раніца нічога асаблівага не варажыла. Ужо даўно сонца пазалаціла бляшаныя дахі меставых камяніцаў, і ўжо колькі часу гадзіньнікавая вежа на гарадзкім пляцы ўсходняй сваёй палавіцай купалася ў шчодрым, яшчэ ня так палыхаючым, як апаўдні, мяккім цяпле яго ранічных косаў.

Ужо даўно маці Кастуся адчыніла аканіцы, і разам з цуркамі сьвятла ў пакой улівалася абуджаная гаварлівасьць знадворнага жыцьця. Праз ускрай аднаго вакна, што было да саду, уліваліся зыкі абуджанае прыроды, птушыныя посьвісты, вераб'інае шчабятаньне, а калі прыслухацца - рознагалосны й разам з тым зьліты ў адзіны, гоман летняе прыроды й гарадзкога тлуму, што тварыўся разам з шапаценьням рознастайных жучкоў і кузурак на зямлі, і трэскам скакуноў у траве, і аддаленым шумам места зь ягоным трамвайным скрыгатам, гудам машынаў і гомам мескага натоўпу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x