Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гранд Рапідс, Год выпуска: 1997, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія дарогі [пра мінулае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія дарогі [пра мінулае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.

Вялікія дарогі [пра мінулае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія дарогі [пра мінулае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нельга сказаць, каб Кастусь надта ўжо й вайны чакаў. Ведаў ён, што вайна нясе з сабой няшчасьці, разбурэньні, разгубленыя й разьбітыя сем'і, безьліч забітых і пакалечаных. Не пакладаў ён надзеяў і на кагосьці таго, хто прыйдзе, бо прадчуваў, што ніводзін чужынец ня кіруецца дабром чужога яму народу, а карысна-жывадзёрныя інтарэсы заўсёды кіруюць намерамі кожнага захопніка й пануюць над усімі, магчымымі ў лепшым выпадку праявамі часовых дабрадзейных пачуцьцяў. Тут ён ня меў аніякіх ілюзіяў. Аднак, нейкае падсьвядомае адчуваньне таго, што гэта можа зьявіцца пачаткам вялікіх зьменаў і поўным зьіначаньням долі, узбуджала некаторыя надзеі на нешта лепшае. Таму міжвольнае некаторае замяшаньне пры апошніх словах маці не магло ня выклікаць, хоць на часіну, адбітку на ягоным бледаватым твары. Чульлівае й назіральнае матчына вока не магло ня ўгледзець гэтага.

Яна з часінку змоўчала, а тады нібы неўзнарок:

- Ды можа й на лепшае. Што нам губляць?

Змоўчаў і Кастусь. Цяжкія думы ішлі яму ў галаву. Яму ў гэту часіну прыгадаліся словы аднае маладое знаёмае жыдоўкі-настаўніцы, што ў сваёй закаханасьці да яго дазваляла сабе быць зь ім асабліва шчырай і не хавала некаторых сваіх навінаў, атрыманых праз знаёмствы пра справы, пра якія ў друку ня пісалася.

Гэта было за колькі дзён перад тым. Яны спаткаліся на ціхай вуліцы ды ішлі сабе памалу драўлянымі ходнікамі пад разложыстымі ліпамі, размаўляючы аб тым ды сім. Ведама, Кастусь трымаў вуха востра й на палітычныя тэмы ня выказваўся, не даючы асаблівай веры шчырасьці ейных гаворак. Адно, здаецца, было бяспрэчным. Праз якогасьці блізкага да высокапастаўленых асобаў яна ведала, што робіцца навакол на сьвеце.

- Ой, што гэта будзе? - сказала яна ў яўнай трывозе за недалёкую будучыню. - Ці ведаеце вы, якія прыгатаваньні робяцца? Цэлымі начамі цяжкая зброя перасоўваецца на захад. Вязуць цяжкія гарматы, самалёты, танкі ды панцырныя машыны. Перакідваюцца новыя дывізіі туды-ж, на захад. А па той бок мяжы, у Польшчы, немцы сьцягваюць да мяжы свае вялікія сілы... А што яны з намі робяць - дык і казаць жудасна...

Яна, як быццам хацела ў прыліве шчырасьці яшчэ нешта дадаць, але заўважыла задумённасьць і маўчаньне Кастуся і... перастала аб гэтым.

Ейная трывога як быццам перадалася й Кастусю. Яна запанавала ў ягоных думках нейкім настырлівым прадчуваньнем, якое, перамяшаўшыся з баязьлівай асьцярожнасьцяй - не прагаварыцца - зрабіла яго цяпер негаваркім. Лёгкі сяброўскі тон іхнае гаворкі як-бы захмарыўся й зыйшоў на нішто. Дармо, што зырка сьвяціла сонца, а ліпы пад каптуром зяленіва тварылі чароўны бястурботны спакой і халадок, іхная гутарка больш не клеілася. Яны расталіся на скрыжаваньні вуліцы з першым драўляным завулкам. Цяпер і самому Кастусю прыпаміналася, што ён часта ўначы прачынаўся ад нейкага далёкага водгульля, якогасьці грукату, што ішоў ад гарадзкіх брукаў, і яму гэта здавалася за праявы танкавага перасоўваньня на захад. Ды й ад людзей ён чуў аб гэтым. Але на гэты раз кароткае апавяданьне гэтае знаёмае сталася нейкім асабліва ўразьлівым і памятлівым.

Вось і цяпер прыгадаў ён тое, што гаварылі людзі праз усе 20 гадоў, калі тэма пра магчымую вайну ня зыходзіла з вуснаў і селяніна й жыхара мястовых ускраінаў, дзе навіны, перадаваныя з вуснаў у вусны, аброслыя асабістымі камэнтарыямі перадавальніка даходзілі хутчэй, і жывым словам рабілі большае ўражаньне, здабывалі больш даверу, чымся афіцыйныя газэтныя паведамленьні, якім ніхто асаблівай веры не даваў. Ведама, - думаў кожны сам сабе, - улады хлусяць скрозь і заўсёды. Хлусяць і гэтым разам. Такі выснаў рабіў сабе блізу кожны жыхар беларускае сталіцы. У жыцьці зьявіліся як-бы - пласты. Верхні, як кастрыца, лёгка зьлятаў ад першага павеву сьвяжэйшага ветру, а пад ім бруіла жывая плынь адпорнасьці й жывое мудрасьці, што ператрывала-б і вякі. Незаглушанае яшчэ прапагандай пачуцьцё жыло й цеплілася. Яно давала больш праўдзівае ўспрыйманьне навакольнага. Ружовыя акуляры тады губляліся, і на верх выходзіла і ўступала ў свае поўныя правы мудрага настаўніка народная праўда, што адвеку жыла, жыве й будзе жыць у народзе.

Таму й запала зараз глыбока ў сьведамасьць Кастуся прынесеная ягонай маці навіна. Праўда, нічога яшчэ афіцыйнага ён ня чуў, яшчэ ня бачыў ён нікога ні з суседзяў, ні іншых сваіх знаёмых, якія пацьвердзілі-б гэтую грозную навіну.

Аднак, была яшчэ наконадні позна ўвечары адна праява, што цяпер у супаставе з гэтай прынесенай маці навінай змушала яго мацней задумацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімер Глыбінны - На сьвятой зямлі
Уладзімер Глыбінны
Уладзімер Глыбінны
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
Кастусь Акула
Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x