Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гранд Рапідс, Год выпуска: 1997, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія дарогі [пра мінулае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія дарогі [пра мінулае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.

Вялікія дарогі [пра мінулае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія дарогі [пра мінулае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І гэтым разам з даўно ўжо знаёмай Кастусю ветласьцяй і ўвагай яго спаткала маладая гаспадыня. Сам гаспадар зараз-жа прапанаваў яму ягонае ўлюбёнае месца на канапцы, дзе Кастусь любіў падоўгу сядзець, усьпершыся на ейныя мяккія круглыя падлакотнікі, насалоджваючыся слуханьнем заходне-эўрапейскіх або славянскіх мэлёдыяў з Сафіі або з Прагі, адкуль яшчэ можна было пачуць і старыя песьні, даўно ўжо нячутныя тут. Кастусь любіў часамі паслухаць радыёперадачы з Прагі, пачуць сьмелую крытыку саветаў, на якую ўжо даўно, нават употай, ніхто ня важыўся тут, па гэты бок мяжы. Яму было прыемна ўсьведамляць, што ён не адзін у сваім пярэчаньні й што ёсьць шмат падобных людзей на сьвеце. Ды што праўда, хай і няпоўная, куртатая й абскубаная паводле застарэлых канцэпцыяў, выходзіць усё такі на зьверх і дае пра сябе ведаць, хай і з аддаля. Ёсьць, значыць, яшчэ нейкі порах у парахоўніцах. Дык ёсьць і надзея на нешта, на зьмену, на зьіначаньне.

А яшчэ, пасьля савецкае аднастайнае песьні й музыкі, зь якім задаваленьнем услухоўваўся ён у даўно забытыя тут песьні, што цяпер толькі часамі з-за мяжы й можна было пачуць.

І яму рабілася цяжка за долю роднае беларускае песьні. Хіба няма і ў нас слаўных, высокамастацкіх узораў беларускага рамансу, дасканалае народнае песьні, прыгожага беларускага вершу, вартага таго, каб пакласьці яго на музыку? Хоць-бы сабе вершы нашага клясыка Максіма Багдановіча. Чаму на канцэртах у Менску ніколі не пачуеце Максімавае «Зоркі Вэнэры»?!

Зорка Вэнэра ўзышла над зямлёю,
Сьветлыя згадкі з сабой прывяла.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Помніш, калі я спаткаўся з табою
Зорка Вэнэра ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зоркі шукаў,
Ціхім каханьнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Але растацца нам час наступае,
Пэўна ўжо доля такая у нас...

Чаму ж заміж культываваньня гэтых сапраўды агульна-эўрапейскага значэньня прыгожых узораў у роднай мове, вы скрозь чуеце расейскія песьні й каля іх, збоку-прыпёку, пару якіх прымітыўных прыпевак у славу калгасных парадкаў? Вось-жа гэтак штучна й ствараецца ўражаньне, што ў Беларусаў няма нічога высока-культурнага, а толькі штось усё на роўні прымітыўна-псэўда-народнага. Ведама, такое ўражаньне мог вынесьці толькі той чалавек, які ня ведаў тых скарбаў, што ляжаць пад забаронай чужой улады. Але, гэта не здарма робіцца. Маскве выгадна ўдзержваць Беларусь у межах правінцыяльнасьці каб, барані Божа, ня ўздумала пра сябе чаго высокага ды тым не адарвалася ад Расеі. Адгэтуль і выснаў - разбурай і цісьні, каб і духу тае высокасьці ня было. Таму й трэба было вось ужо ад 1930 году ледзь ні што год якую сотню культурных дзеячоў вынішчыць ды бясконца заклікаць да пільнасьці, бясконцыя ўхіленьні, адхіленьні адшукваць ды выкарчоўваць, пагром за пагромам на беларускую культуру чыніць, каб наапошку зьвесьці яе да колькіх імёнаў «ордэнаносцаў», што творча даўно вытхнуліся й духова скалечаныя, ператварыліся ў лякеяў афіцыйнае лёзунгаўшчыны ды рэпрэзантантаў пустой і бясплоднай, нават і ў форме, культуры.

Сэрца Кастуся балела за разбурэньне «Узвышша», што меркавала паказаць вяком і народам сілу творчага генія Беларусі, за пагашанае «Полымя» ды збуцьвелы без пары «Маладняк» у беларускай культуры.

Як страту роднага чалавека, ён адчуваў жаль па забароненых прасьцінках у беларускай музыцы й тэатры, засланых творчых асабістасьцях і зьнішчаных выданьнях ды ўстановах беларускае культуры, што гэтак была закрасавала на якісь вельмі кароткі час, менш як дзесяцігодзьдзе, да пачатку вялікага разгрому ў 1930 годзе.

Ужо пачала была адраджацца вякамі занядбаная й пагарджаная культура працоўнага сялянскага люду, і пачынала Беларусь выходзіць на агульна-людзкі мастацкі Алімп, ісьці да авалоданьня й тварэньня каштоўнасьцяў усёлюдзкага значэньня.

Адылі пранёсься зь цяжкое бальшавіцкае рукі віхор і зьнёс ейных лепшых тварцоў, цьвет народу - лепшых навукоўцаў, паэтаў, пісьменьнікаў, музыкаў, актораў, драматургаў, рэжысэраў і мастакоў. І толькі лічаныя адзінкі засталіся... Але народ не пакідае ўсё такі пасылаць і далей на дзялянкі культурнага творства што-раз новых людзей, хоць афіцыйныя рамкі ўсё сьціскаюцца й звужаюцца ды не даюць нікому высьці на шырокую прастору вольнага плоднага творства роднае культуры.

- О гора, непазбыўнае гора нашай зямельцы, няшчасьце нашаму народу! - думаў Кастусь, калі радыё-хвалі прыносілі ўсё новыя й новыя чужыя мэлёдыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x