Ён забываў пра Таню. Працаваў усё больш. Падрасталі дзеці, і трэба было думаць пра іх.
1966 — 1968 г.г.
ЁН I IНШЫЯ
Юрка сёння меў вольны час і стаяў на Рынку Касцюшкі, каля музея. Ад музея найляпей відаць рух на вуліцах і Юрка любіў прыглядацца да зуліцы.
Ад Фарнага касцёла ідзе Юзік, не бачыў яго, мабыць, гадоў пяць. Ідзе проста, твар чырвоны, чырвоны твар старога кавалера, развалочанага па забавах. Ён не спяшае. Яму няма сэнсу спяшаць, ён не прыдбаў сабе сэнсу. Яму добра без сэнсу.
Падумаў, аб чым будзе гаварыць з Юзікам —-і не пайшоў насустрач яму.
На скрыжаванні вуліц Сянкевіча і Ліповай запішчалі тармазы, малы грузавік, крыты брызентам, малавеле не зарыўся ў блішчасты бок таксі. Таксіст высадзіў галаву, штосьці сказаў, спакойна і чамусьці ціха. Грузавік уехаў у вуліцу Весялоўскага, праехаў побач музея, угару за дэлікатэсавы магазін. Грузавіком ехала дзяўчына, намаляваная, моцна намаляваная, відаць гэта здалёку. Твар знішчаны, твар малады, але знішчаны. Паненка без будучыні, цяпер мае будучыню, яе будучыня малы грузавік і восем гадзін працы. Аб яе будучыні паклапацілася Ліга жанчын, чытаў аб гэтым у «Беластоцкай газеце».
На ўскраі тратуара, па другі бок вуліцы, жан-чына з модным дзіцячым возікам. Яна доўга стаіць на ўскраі тратуара, пярэднія колы возіка ўжо на асфальце вуліцы. Хоча перайсці цераз вуліцу, доўга стаіць і не можа рашыцца перайсці. Глядзіць раз у адзін бок, раз у другі бок — рух на вуліцы то меншае, то мацнее. У жанчыны цудна-белая шыя, высокая шыя. Прыгожая жанчына і твар яе таксама прыгожы. Яна абавязкова напарфумаваная і пазірае на мужчын абыякава. У яе муж, не можа быць, каб у яе не было мужа. Яна мае мужа. Набліжаецца дванаццатая гадзіна і час ісці дадому, брацца за гатаванне абеду. Ёй наўрад, ці хочацца есці, але муж галодны і вечна заняты, вечна паважны і цалуе яе так, каб не бачылі вочы. Ён кахае яе, як толькі можа кахаць свой тавар добры купец. Кахае зацята, а за-цятасці гэтай набраўся ён ад сяброў, у якіх брыдчэйшыя жонкі. Яна нарадзіла дзіця і больш радзіць не будзе, муж прыгожай жонкі не даз-воліць радзіць ёй другі раз. Яна нарадзіла дачку, яна магла нарадзіць толькі дачку, бо яна вельмі прыгожая. У дачкі ручкі, носік, вочкі, шчочкі такія самыя, як у прыгожай жонкі.
Яна ўрэшце перайшла цераз вуліцу, яе элегантны крок загубіўся паміж кустамі скверыка, у напрамку новага квартала. У яе, напэўна, служанка, жыве ў другім канцы горада і даходзіць да працы ў дамоўленую гадзіну. Яна не пабаялася прыняць маладую і прыгожую служанку.
На вуліцы Сянкевіча — Валя. Спяшае, фігура нясвежая. Валін нос высах. Ёй трыццаць год, не выйшла замуж. Пры яе характары яна іначай ішла б, калі б вышла замуж, калі б мела мужа і дзіця, а, мабыць, многа дзяцей.
Астатні раз бачыў яе на заканчэнне навучальнага года ў сёмым класе. Адразу пазнаў яе і яна пазнала.
— Чэсць! — сказала хлопцаўскаю манераю.
— Чэсць! — адказаў і адразу падаў ёй руку. Яе рука цераз меру запацелая. Валя, напэўна, не выйшла замуж.
— Як жывеш? — Юрка глядзеў на Валю. Наўкола людская беганіна.
— Як гарох пры дарозе, — сказала. Так адказваюць дзяўчыны, якіх ўжо немагчыма нічым здзівіць.
Непрыемна гаварыць з такою.
— Дзе працуеш? — гэта другое найбольш зручнае пытанне. Далей невядома, аб чым гаварыць і пра што пытаць?
Яна сказала, дзе працуе.
— Дзе працуеш? — цяпер пытала яна.
Сказаў, дзе працуе.
— Прыгожы дзень, — сказаў.
— Люблю Белаеток, — сказала яна.
Яна любіць Беласток.
— Дзе жывеш? — запытаў яе.
Пачырванеў. Паціху лаяў сябе, не ўмееш гаварыць і ўвогуле нашто завёў усю гэту размову.
— Далёка, — адказала яна. — Шукаю кватэры бліжэй цэнтра.
— Цяжка з кватэрамі ў цэнтры.
— Бацькі збіраюцца перавозіць хату з вёскі ў Беласток.
Безнадзейная справа. Яна разумела, што такія планы бацькоў канчаюцца на планах. Нікуды яны не паедуць ад гаспадаркі.
— Мае таксама збіраліся, — падтакнуў ёй. —-Нават вышукаў пляц на Дзесяцінах, за чыгункаю.
Загаварылі аб другім.
— Кіроўнік даваў мне аванс, але я не захацела.
— Чаму не захацела?
— Прызвычаілася да сваёй работы, працую восем год.
— Ну, і што з таго?
— Не захацела, там больш работы, а аванс мала большы ад цяперашняй платы.
Так кажы адразу, дзеўка, падумаў аб ёй. Яна стаяла неспакойная, яе ногі ў танных туфлях вытанцоўвалі нейкі збаранелы рытм. Ногі любяць танцаваць, а вочы разглядацца невядома куды і чаго. Яна пайшла.
Читать дальше