Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не аддавайце, Барыс Рыгоравіч!..

— Хай, усё добра, галоўнае, ты ёсць,— настаўнік пацалаваў яе ў гарачыя шчокі, хутчэй адвёў убок.

— Дзед, апусці жалязяку, усё скончылася,— асмялелы Сева, азіраючыся, сядаў на пярэдняе месца за руль.

— Больш каб я вас тут не бачыў! — дзед Макар праводзіў яго да машыны пад руляю стрэльбы, толькі цяпер апусціў.

— На чорта вы нам больш патрэбны,— рагатнуў Сева.

— Гуд бай, Барыс! — не забыў развітацца Павук.— Чакай паштоўкі з Парыжа. Можаш «настукаць» на нас у міліцыю, расказаць падрабязна пра французскага афіцэра, шчарбатыя талеры, пра заложніцу, пра скарб... Толькі не крыўдуй пасля, калі цябе за вар'ята прымуць!

«Аўдзі» развярнулася, заехаўшы крыху ў жыта, паімчала палявой дарогаю і хутка схавалася ў лесе.

Раптам пачуліся дзіўныя гукі — як бы хто ціхенька ікаў і пры тым шморгаў носам... Гэта плакала Аксана.

— Спалохалася? Што ты, дзяўчынка мая,— прытуліў яе да сябе настаўнік,— ды хіба б я аддаў ім цябе? Ды я хутчэй пад колы лёг бы!..

— Я... не... спалохалася,— усхліпваючы, адказала Аксана.— Скарб... наш скарб... усё дастанецца ім, ніхто іх не зловіць!

— Зловяць! — упэўнена сказаў раптам дзед Макар.— Машына ў іх, прыблудаў, крадзеная, і міліцыя ведае.

— А калі зловяць, дык усё адно не нам дастанецца, міліцыя выкапае каштоўнасці,— выціраючы слёзы, сумна прамовіла Аксана.

Ад гэтых наіўных слоў нібы спала з усіх напруга, нібы адпусціла ўсім нацятыя нервы... Першы рассмяяўся Міхал, гледзячы на яго — Чэсь, а хутка смяяліся ўжо ўсе; гэта была разрадка смехам пасля трывогі, хваляванняў, страху.

— Нічога, не перажывайце, сябры мае! Кожнаму дастанецца сваё,— загадкава прамовіў настаўнік.

Дзед Макар, які дасюль з няўцямным выразам твару слухаў пра ўсе гэтыя «планы», «карты», «скарбы», «золата­каштоўнасці», якія павінны «выкапаць», здалося, толькі цяпер заўважыў раскапаны пень. Падышоў, капнуў зямлю мысам бота, паківаў галавою:

— Трэба ж!.. А я думаў, казачкі гэта... Я ж нават помню, як яшчэ дуб на гэтым месцы рос, як пілавалі яго.

Бегаў па гэтым полі, касіў тут, араў, сеяў, жаў... і хоць бы калі ў галаву прыйшло, што пад гэтым пнём, дурань ты, багацтва тваё ляжыць! Што значыць цёмны, невучоны чалавек!..

Раздзел 70. АПОШНІ, У ЯКІМ, АДНАК, НІЧОГА ЯШЧЭ НЕ КАНЧАЕЦЦА

Праляцеў цэлы месяц.

Час быў вяртацца ў Мінск Барысу Рыгоравічу, бацькі забіралі ў горад Змітрака, паслязаўтра павінны прыехаць па Кацю, якую наперадзе яшчэ чакала дзівоснае падарожжа ў далёкі Егіпет... У Паплавах заставаліся толькі мясцовыя Міхал з Чэсем ды Аксана.

Перад развітаннем у апошні раз сабраліся на сваім пагорку каля будана. Усім было крыху сумна.

— Барыс Рыгоравіч,— сказаў Міхал,— а я тады здагадаўся, што скарба няма, калі вы пазбягалі глядзець нам у вочы... Мы былі мокрыя, натомлёныя, так верылі, што ўсё нездарма,— вось вы і не хацелі нас адразу расчароўваць.

— І ўсё ж несправядліва,— уздыхнула Аксана.— Мы заслужылі скарб.

— І я лічу, несправядліва,— азваўся Барыс Рыгоравіч,— але што зробіш? Прыкрая недарэчнасць!

Чэсь прызнаўся:

— А я і да гэтага часу не ўсё разумею... Ім вы расказвалі, Барыс Рыгоравіч, а мне не.

— Не трэба было хітраваць,— не прамінуў выпадку Міхал.

— На плане француза ўсё было вычарчана выдатна, і я, на вялікі жаль, з першага погляду зразумеў: скарб — tresor па­французску — схаваны пры перасячэнні Бярэзіны з рачулкай Плісаю, каля мястэчка Юшкавічы пад Барысавам. Гэта так званы «брандэнбургскі скарб», які знайшлі яшчэ аж у 1896 годзе, калі Міністэрства шляхоў зносін расчышчала і паглыбляла рэчышча Бярэзіны; заадно вяліся пошукавыя работы на месцы колішняй пераправы французаў, а таксама ў бліжэйшых ваколіцах. Было многа каштоўных знаходак, адна з якіх — каваны жалезам драўляны куфэрак, адкапаны на пагорку пад дубамі, акурат там, дзе Пліса ўпадае ў Бярэзіну. Гэтае месца і было пазначана на нашай карце... Дрэва куфэрка згніло, спарахнела, і калі рабочыя пачалі даставаць куфэрак, ён рассыпаўся. У яму і на зямлю каля ямы паляцелі­пасыпаліся каштоўныя камяні, каралі, пярсцёнкі, залатыя і срэбныя манеты... Гэта і быў скарб нашага француза Аnri­В...nа, іngеnіга.

— А чаму «брандэнбургскі»? — спытаў Чэсь.

— Усе знаходкі былі апісаны, упакаваны і здадзены генералу Брандэнбургскаму, які знарок дзеля гэтага прыбыў сюды з Масквы.

— І як Павук папаўся на такую вуду?! — здзіўлена спытаў Міхал.— Няўжо ён нічога не ведаў пра «брандэнбургскую знаходку»?

— Ведаў, вядома. Але ён заўсёды быў блізарукі, а тады спяшаўся, не было калі разбіраць, з яго хапіла слова tresor.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка
Сакрат Яновіч - Самасей
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка
Янка Брыль - Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка
Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x