Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Поле? Пра якое Міхал расказваў Барысу Рыгоравічу?

— Ну... Аксана! — раптам усклікнуў Чэсь і паглядзеў на яе шырока раскрытымі вачыма.— Аксана, помніш, твой настаўнік абмовіўся, што па схеме звілістая лінія павінна выводзіць акурат на гэтае поле?! Ах, якія ж мы дурныя... Я, а не мы,— адразу паправіўся. — Можа, нашы даўно ўжо там?

— Вядома, там! — падтрымала Аксана, абы не стаяць на месцы.— Калі гэта не далёка, хадзем хутчэй.

— Далёка тут не можа быць, кіламетр, мо паўтара,— але ж каб ведаць, у які бок... Зусім у галаве закруцілася! — з адчаем у голасе прызнаўся Чэсь.

— Не перажывай ты так, нічога страшнага. Хадзем хоць куды, недзе ж гэтая дарога скончыцца.

— А калі выйдзем да ракі, а не да поля?

— Давай так,— прапанавала Аксана.— Ты ідзі ў той бок, а я ў гэты. Можа, рака ці поле зусім недалёка. Сядзелі ж мы на прасецы і не ведалі, што дарога ўсяго за дзвесце метраў ад нас.

Чэсь неахвотна згадзіўся. Ізноў ён адчуваў сябе вінаватым. Дамовіліся, што будуць перагуквацца, і разышліся.

Астаўшыся адзін, Чэсь пакрысе супакоіўся. Паспрабаваў перанесціся ў думках у тое лета, калі ехалі з бацькам матацыклам... І раптам штосьці крутанулася ў галаве і нібы стала на сваё месца — так бывае, калі едзеш у цягніку з заплюшчанымі вачыма і здаецца, едзеш назад, а потым расплюшчышся, у галаве штосьці — круць! — і бачыш, што едзеш уперад.

Чэсь убачыў старую пахілую бярозу з расчэпленым ствалом, успомніў яе — і імгненна ўсё­ўсё зразумеў: дзе поле, дзе рака, дзе Клады і нават дзе калодзежык, які яны шукалі цэлую раніцу. Поле было ўперадзе, а Аксана ішла цяпер да ракі.

— Аксана! — гукнуў ён і кінуўся назад.

Ад таго месца, дзе яны разышліся, дарога паварочвала, таму дзяўчынкі не было відаць. І не адгукнулася... Чэсь выбег з­за павароту і ўбачыў, што воддаль, на дарозе, стаіць легкавушка, побач, каля расчыненых задніх дзверцаў — Аксана. Дык гэта ж машына «геолагаў»! Як яны тут апынуліся?! Чаму Аксана размаўляе з імі? Ды не толькі размаўляе, а вось прыгнулася, сядае ў машыну...

— Аксана! — крыкнуў Чэсь.

Дзяўчынка азірнулася, весела махнула яму рукою, каб бег хутчэй да іх. У Чэся адлегла ад душы. Цяпер усё зразумела: «геолагі» вяртаюцца з Бярозы, чамусьці гэтай дарогаю, будуць праязджаць праз поле, і Аксана папрасіла іх падвезці.

Чэсь быў ужо зусім блізка. Раптам машына кранулася з месца. З­пад задніх колаў на яго паляцела гразь, заляпіла вочы. Калі ён працёр іх, машына даўно схавалася за паваротам.

Раздзел 65. АКСАНА Ў НЕБЯСПЕЦЫ

А здарылася вось што. Убачыўшы знаёмую «Аўдзі», Аксана, вядома, здзівілася, але не спалохалася. Яна сышла з дарогі. Нечакана машына спынілася каля яе, адчыніліся заднія дзверцы, знаёмы голас назваў яе па імені, і Аксана ўбачыла ў машыне... Павука.

— Старая знаёмая,— прыязна ўсміхнуўшыся, сказаў ён.— А дзе астатнія? На полі? Мы вас шукаем.

Аксана прамаўчала, яшчэ больш здзіўленая. Павук патлумачыў:

— Нам настаўнік трэба, Барыс Рыгоравіч, яго ў Мінск тэрмінова выклікаюць. Твая бабуля сказала, дзе вас можна знайсці.

— І вас заадно папрасіла падвезці,— умяшаўся лысы, які сядзеў ужо не за рулём; за рулём быў Сева.

— Дык настаўнік, кажаш, на полі? — спытаў Павук.

— Мабыць,— Аксана паціснула плячыма.

— А што ж ты не з імі? Заблудзілася? А, разумею, тут нейкі сакрэт, пра які нельга расказваць... Барыс Рыгоравіч любіць сакрэты,— Павук захіхікаў, пасунуўся крыху: — Дык сядай. Ды сядай, не бойся! — убачыўшы, што Аксана не кранаецца з месца, зноў запрасіў ён.— Мы не жартуем, бабуля прасіла, каб забралі вас усіх. Зараз знойдзем настаўніка і падкінем вас у Паплавы.

— Мы самі зойдзем,— Аксана зірнула на свае мокрыя красоўкі, паварушыла пальцамі, правяла далоняю па мокрым, халодным ілбе. Яна раптам адчула страшэнную ўтому. А ў машыне, відаць, цёпла, суха, сядзенне такое мяккае, такое зручнае. Мабыць, ехаць у такой машыне натомленаму, змерзламу чалавеку — адна асалода.

— Ды яна проста баіцца нас,— насмешліва сказаў лысы.— Паехалі, Сева!

Эх, Аксана, дзе ж згубілася твая абачлівасць, асцярога, твая няхітрая, але надзейная навука: з незнаёмымі мужчынамі не размаўляць, не верыць ім, не заходзіць разам у ліфт ці ў пад'езд, тым больш не сядаць у машыну? Але ж гэтыя былі не зусім чужыя. Павук ведаў яе бацьку, бабулю, Барыса Рыгоравіча, Сева з лысым заходзілі да Кацінага бацькі, жылі ў дзеда Макара...

— Вось яшчэ — нікога я не баюся! — сказала яна.

У гэты момант яе гукнулі. Яна ўбачыла непадалёку Чэся, які спяшаўся да іх, махнула яму рукою: — Толькі пачакайце, забярэм Чэся, — і залезла ў машыну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x