Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось навука — і мне, і ўсім. Якая гэта сіла — родная мова, як яна можа аддзячыць за вернасць, за любоў, за веру ў яе. Які цікавейшы выпадак! Гэта ж вельмі можа быць, што мова золатам заплаціць за любоў да сябе, у прамым сэнсе!

Раздзел 57. ВЕРСІЯ НАСТАЎНІКА

— Вы сказалі «можа быць»?— заўважыла Аксана.

— Так, сябры мае,— каб пасля не было расчаравання, давайце падрыхтуемся і да такога варыянту: што скарбу можа не аказацца. Але гэта толькі як варыянт! — усклікнуў настаўнік, убачыўшы, як захваляваліся хлопцы.— Аднак давайце разбярэм і яго, тым больш сама логіка падказвае... Перанясемся ў той далёкі год, у лістапад месяц. Акружаныя ў раёне Барысава, Крупак і Талачына французы нечакана наносяць рускім контрудар і прарываюцца, хоць з трыццаці тысяч іх застаецца ўсяго тысяч дзесяць. «Наш» афіцэр быў паранены і хутчэй за ўсё свядома адстаў ад сваіх, каб здацца ў палон, але заблудзіўся. А тут снег, слота, баліць­знясільвае рана... Разумееце маю думку?

— Разумеем,— сказаў Чэсь.— Паранены чалавек па снезе не змог бы доўга несці цяжкае золата.

— Абсалютна правільна!

— А калі ён быў не адзін, а з невялікім атрадам? — запярэчыла Аксана.

— Мала верагодна. Дзяліцца з кімсьці не ўваходзіла ў яго планы.

— Тады ўжо я не разумею,— паціснуў плячыма Міхал.— А як ён нёс золата да гэтага? І што — яго таварышы нічога не бачылі, не ведалі?

— Не бачылі і не ведалі, бо хутчэй за ўсё каштоўнасцей пры ім, калі яго параніла, проста не было,— адказаў настаўнік.— Яны былі схаваны раней, у іншым месцы, а пры афіцэры была толькі карта з пазнакаю таго месца. Так рабілі многія французы пры адступленні — хавалі ў самых розных мясцінах нарабаваныя каштоўнасці і пазначалі іх на картах, спадзеючыся хутка вярнуцца сюды зноў. Нават у Барысаве, з усіх бакоў акружаны, Напалеон і думкі не дапускаў, што вайна ім прайграная, і салдаты, вядома, верылі свайму геніяльнаму камандуючаму... Дык вось, заблудзіўшыся, афіцэр адчуў, што слабее ад раны, замярзае; ён спалохаўся і, пакуль пры памяці, вырашыў схаваць і карту з пазнакаю скарба. Ён успомніў, як мясцовыя людзі называюць вузкі мост праз раку... а далейшае вы ведаеце.

— Тады мы знойдзем карту, а па ёй — скарб,— сказала Аксана.— Так нават цікавей.

— Калі тая карта не рассыпалася даўно ў пыл,— уставіў Зміцер.

— Наўрад ці. Наш француз быў чалавек разумны, хітры і сквапны, таму, я ўпэўнены, абярог карту як след, каб яна надоўга захавалася,— сказаў Барыс Рыгоравіч.— Робіцца гэта проста: карта пакрываецца гарачым воскам і змяшчаецца ў якісь посуд — вазу, гляк, гладыш, адтуліны якіх таксама замазваюцца воскам або смалою. Пры такой кансервацыі паперы нічога не пагражае. Я думаю, француз насіў з сабой карту менавіта ў такім выглядзе — падрыхтаванаю для схарону.

— Але ж вы казалі, гэта толькі версія,— нагадаў Міхал.— Можа, француз закапаў у нашых мясцінах не карту, а каштоўнасці.

— Вядома, вядома,— адразу згадзіўся настаўнік,— і такое можа быць. Аднак давайце ж паглядзім, што ў нас атрымліваецца.

Ён, на ўсіхняе здзіўленне, дастаў з нагруднай кішэні пінжака ручку, прысеў на кукішкі. Прыклаў талеры і картонны кружок да копіі бяросты, «патасаваў» іх, як даміно, пакуль шчэрбіны на манетах шчыльна не зайшлі адна ў адну.

— Ёсць! — усклікнуў настаўнік.

Ён абвёў унутраныя контуры талераў. Атрымалася звілістая лінія, якая пралягла ад крыжыка ўверх і крыху ўправа. Там, дзе яна канчалася, Барыс Рыгоравіч паставіў кропку і падкрэсліў яе двойчы.

— Вось недзе тут і трэба шукаць. На жаль, маштаб дужа малы, але сёе­тое ўгадаць можна нават цяпер. Думаю, даўжыня гэтай лініі ад крыжыка да кропкі не больш паўтара­двух кіламетраў. Ну як, хлопцы, вы мясцовыя: куды прыблізна яна можа вывесці?

— На поле, да дубоў,— сказаў Зміцер.

— Не, на полі я быў,— не пагадзіўся Міхал.— Яна забірае ўправа — значыць, шукаць трэба ў лесе.

— Толькі не ў лесе! — рашуча заявіў Чэсь.— Раз маштаб маленькі, дык яна, гэтая лінія, можа цягнуцца і ўздоўж Бярэзіны.

Настаўнік засмяяўся:

— Зразумела — кожны называе не тое месца, якое сам абследаваў!

— Дык што гадаць,— сказала Аксана. — Цяпер, калі мы ўсё­ўсё ведаем, застаецца толькі абшукаць тое наваколле ў радыусе двух кіламетраў.

Раздзел 58. ХІТРАСЦЬ АКСАНЫ

Хлопцы і Каця падтрымалі Аксану. А Барыс Рыгоравіч моўчкі чамусьці задраў галаву і паглядзеў на неба. Яно было чыстае, бялёсае, без адзінай хмурыначкі. Разам з тым нават цяпер, з раніцы, у паветры адчувалася духата. Прыпарвала. З надрэчнага лугу даносіліся пахі траў і кветак, якія сёння, здавалася, пахлі мацней, неяк больш густа. Звонка трашчалі, аж заліваліся конікі, а птушкі, наадварот, ціўкалі прыцішана, бы неахвотна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x