Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Таксама можа быць,— згадзіўся Міхал. Відаць, ён не так верыў у версію Чэся, як хацеў і яму даць права на сваю думку.— Дык тады хто што прапануе? Вернемся ў Паплавы і паглядзім, што раздабыла Аксана, раскажам ёй пра ўсё? Ці даплывем да кладаў і пашукаем самі?

— Самі, вядома! — адразу сказаў Чэсь.

Зміцер адмоўчаўся, паказваючы, што яму ўсё роўна, абы быць разам з сябрамі.

Зборы былі нядоўгія. Сцягнулі з шалаша брызент, кінулі ў лодку ватоўкі, сена, прыкапалі зямлёю галавешкі, не забыліся на вядро з астылай юшкаю — разагрэюць у абед...

«Бывай, цудоўная мясціна! І дзякуй табе за ўсё!» — звярнуўся ў думках Міхал да іхняй выспачкі, калі ўсе сядзелі ў лодцы. Чэсь адштурхнуўся вяслом ад берага.

Раздзел 52. КРЫЎДА

Тым часам Аксана з Кацяю, у адных купальніках, сядзелі на высокім, зарослым травою пагорку каля будана, загаралі і кідалі ў раку каменьчыкі, якіх тут, у траве, было скрозь. Летні вецярок час ад часу набягаў з лугу цёплымі хвалямі, прыносіў з сабою пах кветак, ледзь чутна шапатаў лістотаю прыбярэжных вербаў, моршчыў ваду пасярэдзіне ракі. Смаліла сонца, лёгка прабіваючыся праз белыя кучаравыя воблачкі, што чарадою плылі па небе.

— Не шкадуеш, што прыехала? — спытала Аксана.

— Тут так здорава, я і не чакала!..

— Вядома, здорава — тут табе не Егіпет.

У самой Аксаны настрой быў цудоўны. Яна зрабіла ўсё, што абяцала, нават больш. У яе былі выпіскі з артыкулаў, якія даказвалі, што скарб несумненна існуе, была копія бяросты, быў талер «чэрвеньскіх знаёмых». Учора, як толькі Кацін бацька прывёз іх у Паплавы, яна адразу кінулася ў веранду, да канапы. Скамечаная насоўка ляжала пад матрацам. Пляма ад алею не высахла. Дзяўчынкі паклалі насоўку на паперу і старанна, па міліметры іголкамі перакалолі пляму па контуры. Тады абвялі дзірачкі алоўкам — і атрымаўся дакладны абрыс манеты.

Галоўнае ж, што дзякуючы Барысу Рыгоравічу яны цяпер ведаюць, што з гэтымі талерамі і з бяростаю рабіць. Трэба толькі ўзяць у Чэся трэцюю манету і...

Аксана ўскочыла, прыслухалася.

— Здаецца, плыве хтосьці — можа, нашыя хлопцы?

Сапраўды, з­за паварота ракі паказалася лодка.

— Не, гэта дзед Макар,— расчаравана прамовіла Аксана, зноў сядаючы.

Лодка параўнялася з пагоркам, на якім загаралі дзяўчынкі. Дзед Макар убачыў іх, сказаў весела, голасна:

— А­а, чакаеце? А я ведаю, дзе вашыя хлапчукі!

— Ведаеце? — ускінулася Аксана.— Дзе ж яны? Калі вернуцца?

— Го, яны далёка забраліся, аж за клады! Цэлы лагер сабе зрабілі на востраве, рыбы поўна навудзілі, юшку вараць... Увечары, казалі, вернуцца!

— А яны ведаюць, што мы прыехалі?

— Ведаюць, я ім сказаў.

Лодка пачала аддаляцца, дзед кіраваў яе ўніз, да масткоў, дзе была пасялковая «прыстань».

— Калі хочаце, ідзіце за мною! — крыкнуў дзед напаследак.— Пакажу, якога сома ўпаляваў!

— Хадзем, Аксана? Я ніколі сома не бачыла.

— Што на яго глядзець? Рыба як рыба...

Аксана не хавала крыўды. А яна думала, іх чакаюць тут. Нахвалілася Каці, як іх будуць тут сустракаць.

— Што ж — няхай, абыдземся без іх. Калі іх не цікавіць гэта, самі знойдзем скарб. Сёння прыедзе Барыс Рыгоравіч, і пачнем шукаць. У нас амаль усё ёсць, а ў іх няма нічога, акрамя Чэсевага талера. Зараз пазагараем, пакупаемся, маліны пойдзем есці...

Але ўсё адно дзяўчынкам чамусьці зрабілася сумна.

Раздзел 53. ПАПЯРЭДЖАННЕ

На «прыстані» дзед Макар абкруціў ствол вярбы ланцугом ад лодкі, прымкнуў вісячым замком, абмыў боты, ускінуў на плячо цяжкія мокрыя вёслы. Хата хоць і была не вельмі далёка, але дарога адсюль забірала ўгару, дый натаміўся — цяжкавата ісці. А дома трэба браць тачку, зробленую са старой дзіцячай калясачкі, і адразу вяртацца назад, па сома.

Дзед паазіраўся навокал — ці не бегае дзе ўнук? Як трэба, дык яго ніколі не будзе. І злосць на ўнука, што была ўлеглася ад работы вёсламі, ажыла зноў. У каго ўдаўся такі?.. Мала ўсяго — яшчэ і красці навучыўся... Ну, паспытае ён сёння папругі!.. А ўчастковаму трэба сказаць, каб не чапаў хлопцаў.

Ідучы агародамі да хаты, дзед Макар сваім вострым зрокам яшчэ здалёк разгледзеў, што каля варот стаіць матацыкл з каляскаю. Участковага матацыкл!.. Вось так, праўду кажуць: пра каго доўга думаеш, таго неўзабаве і сустрэнеш.

Участковы стаяў у двары, перад ім — Курт, якога ўчастковы трымаў за плячо. У другой руцэ ў яго была нейкая сіняя папка, пакарабачаная ад вільгаці і сонца. Участковы размахваў ёю і дапытваўся:

— Дык ты не бачыў? А хто бачыў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x