Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цішэй,— цяпер ужо Павук яго супакоіў.— Яна тут «працуе». Таксама шукае скарб,— відаць, бацька расказваў сёе­тое.

У Аксаны за дзвярыма аж задрыжэлі каленкі. І ўсё ж яна, бы загіпнатызаваная ўсёведаннем гэтага Павука, не магла крануцца з месца.

— Але ты адкуль ведаеш? — спытаў Сева акурат тое, што найбольш цяпер хацелася пачуць і Аксане.

— Усё проста. У адрозненне ад вас з лысым у мяне ёсць крыху розуму і назіральнасці... Нядаўна выступаў у школе, дзе вучыцца гэтая малая. У настаўніцкай, у разгорнутым класным журнале, выпадкова ўбачыў прозвішча Аляшкевіч, яно мяне зацікавіла — быў такі вядомы гісторык. Распытаў іхняга завуча: што за Каця, з кім сябруе, што за бацька ў яе... Папрасіў тэлефончык, увечары пазваніў, «узяў на пушку»: так і так, архіўны музей хоча набыць у вас талер. Ёсць, кажа, талер, толькі я падараваў цяпер дачцэ. А дачка падаравала сваёй сяброўцы. А тут і вы з вашымі звесткамі пра «чэрвеньскую малую»... Вось і ўсе праблемы.

— Талер у яе! — рашуча сказаў Сева.— Трэба зараз жа забраць!

— Спакойна, хутчэй за ўсё няма ў яе ніякага талера. А калі і ёсць, дзяцей крыўдзіць нельга. Яе бацька паехаў учора ў экспедыцыю, яна жыве цяпер у сяброўкі — у Аляшкевіча, значыць. Там будзе і талер. Вам давядзецца размаўляць непасрэдна з гаспадаром. Сёння ж з лысым матайце да гэтага Аляшкевіча на кватэру, рабіце што хочаце, але каб талер заўтра­паслязаўтра быў у мяне.

— А калі ён занаравіцца, гэты Аляшкевіч? Нумізматы ўсе ненармальныя, я ведаю,— сказаў Сева.— Трасуцца за кожную сцёртую капеечку.

— Паабяцайце добрыя грошы. Мне вас нават гэтаму вучыць трэба? Прыгразіце — вы ж рэкет, а ў яго бізнес. У крайнім выпадку, калі пачне ўпірацца, абмяняеце яго талер на наш. Яны амаль ідэнтычныя.

— Павук, ты ў сваім розуме?! Аддаць яму адзіны талер? А калі ў яго фальшыўка?

— Рабіце тое, што вам загадана. Тут галоўнае не талеры, разумнаму чалавеку дастаткова толькі патрымаць іх у руцэ... Карацей, так і быць: дастаньце мне манету, і я скажу, у чым справа.

— Добра,— Сева памаўчаў, тады нібы ўспомніў штосьці: — Але калі ты круціш...

— Ды вы без мяне — чурбакі! — злосна сказаў Павук.— Запомніце: калі задумалі рабіць штось самі — усё прапала!

— Добра, добра, я ж нічога... Гэта лысы ўсё,— ільсціва загаварыў Сева.— Кажа, Павук дурыць нас, не паказвае бяросту. Мы нават у гарадскі краязнаўчы музей з'ездзілі — праўда, ён на рамонце,— і ў шкояу ў Паплавах лазілі...

— Ідыёты, навошта?!

— Копію бяросты шукалі. Унук дзеда, у якога мы спыніліся, уночы пралез у акенца, выцягнуў папкў з шафы... А ў папцы,— Сева сіілюнуў,— біяграфіі славутых людзей раёна, выразкі з газет!

—У мяне не хапае слоў...

Зразумеўшы, што размова канчаецца, Аксана, стараючыся ступаць ціха, кінулася да стала. Прысела на сваё месца, тады ўспомніла: «У мяне там кніга, у ёй дзесяць гэтых копій!» Хуценька пачала гартаць тоўстую кнігу, што ляжала з краю стала. Ёсць! Сапраўды, цэлы стос копій... Схапіла адну, схавала ў сшытак. І своечасова. Зачыніліся дзверы, прыклыпаў загадчык.

— Не даюць працаваць,— паскардзіўся ён Аксане,— гэта студэнт­завочнік, збірае матэрыял для аўтарэферата. Ну, а ў вас што? Усё выпісалі?

— Не яшчэ.

— Я рады, што мой артыкул так вас зацікавіў,— сказаў загадчык. Аднак у голасе яго вялікай радасці не адчувалася.

Аксана пасядзела крыху. Калі, паводле яе разлікаў, Сева ўжо выйшаў з музея, паднялася:

— Вялікі вам дзякуй.

— Прыходзьце яшчэ. Упэўнены, што пры такой стараннасці вы атрымаеце пяцёрку з плюсам,— іранічна сказаў Павук, праводзячы Аксану вачыма.

Раздзел 38. СТРАТА МАНЕТЫ

Самае крыўднае, што нельга было пазваніць, каб папярэдзіць Кацю або Ігара Валянцінавіча: не было абанентнае карткі.

Калі праз гадзіну Аксана тралейбусам дабралася з Верхняга горада ў Сухараўку, яна ўбачыла, як ад пад'езда Кацінага дома ад'язджае знаёмая цёмна­сіняя «Аўдзі». Спазнілася! Відаць, Каця аддала талер, які хавала за кнігамі на паліцы...

Адчыніў Аксане сам Ігар Валянцінавіч. Ён быў устрывожаны.

— Аксана, у цябе талер?

Значыць, Каця нічога не сказала! Не пабаялася нават рэкеціраў! Цяпер у Аксаны з'явілася надзея, што ўдасца пераканаць і Ігара Валянцінавіча.

— Талер у Каці... Але, Ігар Валянцінавіч, я ўсё ведаю, да вас толькі што прыязджалі гэтыя... Не аддавайце ім, калі ласка, талер!

Ігар Валянцінавіч узяў яе за плячо, зазірнуў у вочы, сказаў рашуча, строга:

— Аксана. Я паважаю твайго бацьку і да цябе стаўлюся, як да дачкі. Таму мушу зрабіць табе сур'ёзную заўвагу. Перастань сама ўблытвацца ў дарослыя справы і ўблытваць Кацю. Ты ўсё зразумела?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x