Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раздзел 34. СТАРОНКА З ДЗЁННІКА

Каця глядзела ў адну кропку.

— Тата, а раскажы яшчэ пра дзеда? — ціха папрасіла яна.

— А што я сам помню? Я ні разу не бачыў свайго бацьку. Калі яго арыштавалі, маці была цяжариая мною. Адзінае, што засталося... ды я зараз прынясу...

Ігар Валянцінавіч выйшаў і вярнуўся, трымаючы ў руцэ невялікую картонную скрыначку.

.— Вось,— ён паставіў скрыначку на канапу каля Каці.— Паглядзіце, толькі асцярожна: паперы старыя, яшчэ рассыплюцца ў руках... А я пайду. Трэба зрабіць колькі важных званкоў.

Зверху ў скрыначцы ляжалі пісьмы — у казённых, пажоўклых ад часу канвертах. Асобна — шэрая паперка з адбітым на машынцы тэкстам: даведка аб рэабілітацыі. На самым дне — фотакартка. Малады чалавек, зняты на ўвесь рост, у дыхтоўным плашчы, капелюшы, ссунутым на патыліцу, твар адкрыты, смелы, толькі ў круглых, як у Каці, вачах штосьці сумнаватае.

Аксана распраміла паперку, у якую была ўкладзена фотакартка. З другога боку паперка ўся была спісана драбнюткім размытым почыркам.

І раптам слова «Паплавы» кінулася ў вочы. І яшчэ ў адным месцы. І нейкія даты збоку, на палях...

— Каця, гэта ж дзённік! — усклікнула Аксана.— Старонка з дзённіка!

Яна паднесла ліст бліжэй да лямпы.

— Амаль нічога не разабраць, акрамя асобных слоў...

— Чытай, чытай хутчэй,— прасіла Каця.

— Так... «Першага жніўня сорак трэцяга года... крыху бульбы. Куды падзецца, хіба да Арыны, у Паплавы... Ці прыме? І як дабрацца?» Далей неразборліва. А вось, слухай!

«Трэцяга, дзевяты месяц... удалося талер... На выхадзе абшуквалі, цудам не папаўся. Заўтра паспрабую другі...»

«Адзіннаццатага, дзевяты месяц. Архіў закрылі... немцам не да музеяў цяпер. Няма працы, голад. Паплавы?»

— Далей!

— Далей усё размыта,— сказала Аксана.— Толькі апошні радок: «...фашысты лютуюць. Учора расстралялі... Хутчэй бы нашыя!» Ну, Каця, цяпер усё зразумела. Адзін талер твой дзед вынес, другі не паспеў — музей закрылі.

Аксана задумалася:

— Арына з Паплавоў... Міхал казаў, у Паплавах жыве старая настаўніца — Ірына, здаецца, Леанідаўна... Арына і Ірына — адно імя?

Але Каця не слухала сяброўку.

— «Хутчэй бы нашыя»,— паўтарыла Каця апошнія словы з дзённіка.— А нашыя прыйшлі... і забралі!

Раздзел 35. ЗАГАДЧЫК АРХІЎНАГА МУЗЕЯ

Назаўтра зраніцы Аксана ўжо выходзіла з тралейбуса на прыпынку «Верхні горад».

Пасля начнога дажджу распагоджвалася. Тратуар, часопісны кіёск на рагу, машыны, сцены і дахі дамоў — усё бачылася неяк ярка, кантрастна — бы глядзіш на гэта праз чыста вымытае акно.

Дзяўчынка лёгка адшукала ў дварах Верхняга горада прыгожы, крыты чырвонай чарапіцай будынак архіўнага музея. Але галоўныя дзверы былі зачынены. Аксана абышла будынак, з другога боку ўбачыла яшчэ адны, маленькія дзверы. Смела ўвайшла і апынулася ў светлым доўгім калідоры, заваленым пачкамі нейкай паперы. Стаяла цішыня, нікога нідзе не было.

Лавіруючы між гэтых пачкаў, Аксана мінула калідор, па лесвіцы паднялася наверх, і тут, на першых жа дзвярах, убачыла шыльду — «Загадчык».

Аксана пастукала, адчыніла дзверы.

У невялікім кабінеце стаяла шафа, стол, тры крэслы. За сталом сядзеў маленькі, сівенькі чалавек і штосьці пісаў, нязграбна, як робяць дзеці, водзячы ручкаю.

Убачыўшы Аксану, чалавек паварушыўся, нібы хацеў прыпадняцца з ветлівасці. Але затым чамусьці перадумаў.

— А, вы, наверное, Оксана? — хутка сказаў ён і склаў свае тонкія бяскроўныя вусны ў нейкае падабенства ўсмешкі.— Да, мне звонили. Знаю, знаю и вашего отца, прекрасного археолога, и вашего учителя истории, Бориса Григорьевича...

Аксана, з малых гадоў прывучаная (дома з бацькам і з яго сябрамі яна размаўляла па­беларуску, а ў школе і на вуліцы трэба было «перабудоўвацца»), не здзівілася. Яна лёгка магла пераходзіць з аднае мовы на другую.

— Я ведаю нават Кацю Аляшкевіч, вашую сяброўку,— нечакана дадаў загадчык.

— Кацю?! Адкуль?

— А я нядаўна выступаў у вашай школе. Праўда, у старэйшых класах. І ў настаўніцкай выпадкова ўбачыў разгорнуты журнал вашага пятага «А». Мяне адразу зацікавіла гэтае прозвішча, Аляшкевіч. Некалі да вайны ў архіве працаваў гісторык з такім прозвішчам. Пасля яго рэпрэсавалі... Гэта быў вядомы нумізмат. А я, прызнацца, таксама люблю збіраць розныя манеткі... Я спытаў у вашага завуча, Андрэя Адамавіча, і мы разам высветлілі, што сапраўды — Аляшкевіч — гэта дзед вашай сяброўкі Каці.

Загадчык гаварыў і ўвесь час не спускаў з Аксаны вачэй. Было відаць, ён чакаў, калі дзяўчынка сама загаворыць пра Кацю, пра калекцыю манет... А адкрыта спытаць аб гэтым не адважваўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x