Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхал перасёк круглую брукаваную плошчу, і калі наблізіўся да кіёска, убачыў каля яго хлопчыка і дзяўчынку прыкладна сваіх гадоў. Яны куплялі марожанае. Дзяўчынка была крыху падобная на Аксану, толькі чарнявая, у сіняй сукеначцы, з белым касніком на галаве. Высокі хлопчык — у паношаным трыко, абвіслым на каленях, у стаптаных кедах на босую ногу. Ён непрыязна праз плячо зіркнуў на Міхала.

Гэта былі мясцовыя, гарадскія дзеці (па­хатняму апранутыя — значыць, жывуць непадалёку), таму Міхал і звярнуўся да іх «па­гарадскому» — па­руску:

— Скажите, как пройти к краеведческому музею?

Хлопчык аблізаў квадрат марожанага, яшчэ раз непрыязна агледзеў Міхала.

— Вярніся назад да паштамта, завярні за вугал,— сказаў ён,— убачыш шпіль. Там твой музей. Толькі цяпер ён на рамонце.

У Міхала аж адвісла сківіца. Ва ўсе вочы ён глядзеў на хлопчыка. Гарадскія, чыста па­беларуску — ніяк не ўкладвалася ў галаве...

— Табе паўтарыць? — адставіўшы руку з марожаным, бо з яго капала, спытаў хлапчук.

Дзяўчынка засмяялася:

— Яму, відаць, перакладчык патрэбен! Вернись на ту сторону, за углом увидишь шпиль — пику такую. Там музей.

Аблізваючы марожанае, яны пайшлі, як ні ў чым не бывала, па вуліцы. Нават не азірнуліся на Міхала. А таму карцела пабегчы за імі следам, пазнаёміцца, распытаць... Хто яны, дзе вучацца?..

Але абдумаўся: навошта? Хай так і застаюцца незнаёмымі. Што ў гэтым, урэшце, дзіўнага? Раз людзі жывуць у Беларусі, значыць, і размаўляюць па­беларуску. А хіба ён, Міхал, або Чэсь у школе на ўроках не адказваюць на чыста беларускай мове? Адказваюць. І ніхто з гэтага не дзівіцца. Вось толькі на вўліцы, па­за сценамі школы... «Рэбята, зачэм драцца?..» «Чэсь, хадзі сюда, раскажу адну вешч»... Жахліва! Аксана мінская, а і то размаўляе чысцей за іх, лічы, вясковых.

«Прыедзе Аксана, трэба будзе дамовіцца размаўляць так, як гэтыя гарадскія дзеці — на чыстай роднай мове» — падумаў Міхал.

Ён нават не падазраваў, што пазней менавіта гэты эпізод стане галоўным для разгадкі гісторыі з талерамі.

Раздзел 29. УЧАСТКОВЫ

Краязнаўчы музей, аднапавярховы будынак з чырвонай цэглы, быў увесь абплецены рыштаваннямі. На дзвярах шыльда: «Рамонт» і вялікі замок. Ні на рыштаваннях, ні вакол не было ніводнага чалавека. Міхал, здзіўлены, пайшоў у абход будынка. Пад нагамі хрупала пабітая цэгла, аскепкі шкла, зацвярдзелыя цэмент і вапна. І тут нікога. Зараснікі крапівы і татарніку, побач — сляды чалавечых нечыстотаў. Міхал гідліва паморшчыўся.

Выйшаў з­за вугла, з другога боку музея... і раптам аслупянеў, а тады хутчэй назад, за вугал. Каля ганка стаяла цёмна­сіняя машына «геолагаў». Лысы з Севам прагульваліся побач, задраўшы галовы, разглядалі рыштаванні.

— З такімі музеямі,— начуў Міхал голас Севы,— няма чаго здзіўляцца, што дзвесце гадоў золата знайсці не могуць!

— Так, гэты рамонт надоўга,— пацвердзіў лысы.

Сэрца ў Міхала забарабаніла, як і тады, у хлеўчыку. А што, калі яны зараз надумаюцца таксама пайсці ў абход? Куды яму ўцякаць? Ззаду высокі плот, злева глухая сцяна, уперадзе — вуліца, адразу ўбачаць, дагоняць... «Няшчасныя выпадкі кожны год бываюць!» — успомніў ён словы лысага і пахаладзеў.

Але ў «геолагаў», відаць, не было часу.

— Паехалі! — сказаў лысы.— Цяпер толькі школа застаецца.

— Школа. А не атрымаецца — патрасём Павука!

Ляснулі дзверцы машыны, загурчэў матор. Паехалі.

Міхал выцер з ілба халодны пот. «Што ж мне так шэнціць на сустрэчы з імі? Хоць што: адну справу робім, адно і тое шукаем, па адных мясцінах ходзім...»

Калі Міхал рэйсавым аўтобусам вярнуўся ў Паплавы, пайшоў дробны дождж. Усё неба было зацягнутае хмарамі, шэрае, без прасвету. Міхал забег да бабулі Ганны, перадаў, што Аксана хутка прыедзе. Самому не цярпелася хутчэй сустрэцца з хлопцамі, расказаць апошнія навіны. Але дождж узмацніўся, тады паліў як з вядра. Калюжыны пеніліся бурбалкамі, якія не лопаліся,— пэўная прычына, што непагадзь надоўга.

Так Міхал нікуды і не пайшоў. Прасядзеў увесь вечар дома, чытаў, глядзеў тэлевізар. А назаўтра раніцаю, гадзін у восем, яго разбудзіў чужы мужчынскі голас на кухні і стук цяжкіх ботаў аб палавіцы. Бацька на працы — хто гэта можа быць? Міхал ускочыў, хуценька апрануўся. Толькі паспеў зашнураваць красоўкі, як дзверы адчыніліся, увайшоў участковя ў форме, а следам — устрывожаная спалоханая маці.

— А, не спіш? — сказаў участковы, грузны сівы дзядзька. Прысеў на табурэт, уставіўся ў Міхала: — Дзе быў сёння ўночы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x