«Каб ногі не працягнуць ад гэтай...» — Холаду нават у думках не хацелася паўтараць за кватаранткаю слова «гарычка».
На вокладцы часопіса была каляровая выява шыкоўнай гасцёўні: са старадаўняй мэбляю, кандэлябрамі, піяніна; у крэсле, паклаўшы белую далонь на піяніна, сядзеў малады артыст ці спява, пекны, у цудоўным касцюме, з доўгімі музыкальнымі пальцамі, тонкімі рысамі твару... Не трэба было быць вялікім знаўцам, каб распазнаць — слаба размыты савецкай эпохай аскепак шляхетна-дваранскага роду... Над галавою ў артыста звісала пірамідальная, з пялёсткамі-падвесачкамі, крышталёвая люстра.
Холад ненавідзеў артыста. «Рэвалюцыі на вас няма!” Цяпер ён разумеў, чаму такіх вынішчалі. I хто вынішчаў...
Ад пары вокладка карабацілася, карабаціла люстру над артыстам. Холад зняў часопіс і, не гледзячы, хацеў пакласці яго на сервант. Часопіс у паветры за нешта закрануў, бо пачуўся тонкі мілагучны звон. Холад азірнуўся, ускрыкнуў і адскочыў да печы.
З нізенькай столі, над тым месцам, дзе стаяла шклянка, эвісала пірамідальная крышталёвая люстра.
— Яе прымак павесіў, я проста не бачыў! — уголас, каб не спалохацца і не звар’яцець, сказаў Холад. Але гукі голасу былі яшчэ страшней за цішыню.
Ён пераадолеў здранцвенне, схапіў часопіс і ўпіўся ў яго вачыма, не верачы яшчэ ў сваю здагадку.
Мокры, па дыяметры шклянкі, пакарабачаны кружок прыпадаў акурат на люстру з вокладкі.
XI.
Мінуў месяц.
Гарадок млеў ад спёкі, а ў садах, на агародах усё буяла: шчодрая, буйная завязь прадказвала, што ўраджай будзе нечуваны.
У гэты ж час — больш, чым праз год пасля аварыі ў Чарнобылі — упершыню, бадай, смела загаварылі, што радыяцыя (па-мясцоваму — «рацыя») існуе, ште яна страшна небяспечная для здароўя і ніякія вучоныя не ведаюць, як ратавацца і чым усё гэта скончыцца. Пайшлі гуляць чуткі, што і спёка, і прадвестка вялікіх ураджаяў не што іншае, як дзеянне гэтай самай «рацыі»; паявілася і стала моднаю песня на паляшуцка-ўкраінскай мове, на матыў «Галя маладая»:
Іхолы казакы — гуркоцеў іх трактор,
Раптом біля рэчкі — рэвануў рэактор!
Шо тут сталось — можно не козаты:
Селы ці козакы — сталы водку жраты!..
Расказвалі, што за пяцьдзесят кіламетраў ад Локцевіч, адразу ж за Нароўляю, на дубах лісты — як лапушынне, іголкі на хвоях — даўжынёю з паўметра і вострыя, бы пікі; што з лесу пачалі ўцякаць і паўзці ў двары гадзюкі і вожыкі. Неяк адразу ж адгукнулася на гэтае і газета — чамусьці не мясцовая, а далёкая, маскоўская — напісаўшы, што ў Жытомірскай вобласці злавілі карася, у якога заместа хваста — ружа, і нарадзіўся падсвінак з чалавечай галавою.
Казалі, што па Гомельшчыне, нават і ў Локцевічах, будуць выплочваць нейкія «грабавыя», але гэтаму, праўда, ніхто не даваў веры.
Апусцеў прыпяцкі пляж — баяліся купацца; баяліся купляць ежу на базары, баяліся хадзіць у лес, дзе зноў-такі, нягледзячы на спёку, усё чарнела і жаўцела ад ягад і лісічак.
Знаходзіліся і такія, хто адвяргаў усё, што трэба і што не трэба. Гэтыя смяяліся і з Чарнобыля, і з вожыкаў, і са свіней, і нават з таго, што бульбу цяпер рэкамендавалі мыць некалькі разоў; даказвалі, што ніякага рэактара ў Чарнобылі не было, бо электрычнасць 6ярэцца не з рэактараў, а з плацін на вадзе; чутка пра аварыю была выдуманая там, у Маскве, са страху, што народ можа пайсці вайною супраць дурной «аўкагольнай кампаніі». Называліся прозвішчы людзей, якія нібыта з Чарнобыля нажываюцца, паказваліся лістоўкі, дзе быў чамусьці ад рукі надрапаны нібыта загад Гарбачова: «Хай думаюць, што Чарнобаль, тады будуць менш піць, а больш работаць».
Плёткі плёткамі, а людзі неяк елі, пілі, сыходзіліся, нараджалі дзяцей — жылі, словам. Участковы Балвановіч, як чалавек практычны, вясковага роду, чыхаць хацеў на радыяцыю — яе ж не відно; павёз матацыклам жонку па ягады, і за Мазырам, блізка каля нейкай вёскі, напароўся на стары, зарослы метровым сітняком кар'ер, поўны карасёў. Калі ён убачыў проста перад носам дзве доўгія, як дошкі, чорныя спіны, што млява варушылі жабрамі і плаўнікамі, у яго засвярбелі рукі і ногі. Да вечара ён паспеў матануцца ў Локцевічы, адвезці жонку, заехаць па Шкапіча, і яшчэ сонца не села, як яны, апранутыя па-рыбацкаму, зладзеявата падкочвалі да кар'ера заглушаны матацыкл.
За гэты месяц Шкапіч пастарэў на некалькі гадоў. Усё, пра што не так даўно ён баяўся нават думаць, спраўджвалася... Сям'і ўжо, можна сказаць, не было, развод залежаў толькі ад часу. Пасля Балвановічавай прафілактыкі знік недзе Холад, але адразу ж з'явіўся новы — Адам ведаў пра гэта з дакладных крыніц — і з гэтым новым пры братавай дапамозе ўжо не было як справіцца. Раз ужо так закруцілася, зляцела з тармазоў, дык да кожнага палюбоўніка па ўчастковаму не прыставіш... Ні слова Шкаіпіч не сказаў пра гэта ні Балвановічу, ні нават матцы, якая не так даўно прыходзіла ў госці і ўсё распытвала, сэрцам адчуваючы, што нешта ў сына не так.
Читать дальше