Сяргей Харэўскі - Зьвяры-суайчыньнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Харэўскі - Зьвяры-суайчыньнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Singapore, Год выпуска: 2000, Издательство: Наша Ніва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зьвяры-суайчыньнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зьвяры-суайчыньнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Найкаштоўнейшым камэнтаром да творчасьці заўсёды ёсьці жыцьцяпіс творцы. Усьведамленьне гэтае старое ісьціны й змушае адразу папярэдзіць чытача, што апошнія энцыклапэдычныя даведнікі памылкова сьцвярджаюць, нібыта беларускі мастак, літаратар, мастацтвазнаўца і біёлаг Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску (Мінску). Перад намі або вынік дрымучае недасьведчанасьці айчынных "энцыкляпэдыстаў", або іхны рэвэранс ідэалягічным устаноўкам і прыхамацям улады. Насамрэч зямны шлях аўтара кнігі, якую вы трымаеце ў руках, пачаўся водбліз гарадка Кінгстан у паўднёвых адгор'ях навазэландзкіх Альпаў. Ціхія завадзі возера Тэ-Анаў, падобнага абрысамі да раз'ятранага аўсталійскага апосума, яшчэ не забылі маўклівага летуценнага хлапчука, чый продак - беларускі паўстанец 1863 году - ступіў на бераг экзатычнае краіны роўна за сто гадоў да нараджэньня праўнука Сержа.

Зьвяры-суайчыньнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зьвяры-суайчыньнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На тым балоце, якое ляжала паміж замкам, татарскім кварталам, ракою Сьвіслачай і вуліцай Замкавай, стаяла даўней, як гаворыцца ў паданьні, вельмі старажытная царква, сёньня ж на тым месцы адноўлены падмурак, ужо прысыпаны друзам бітых бутэлек.

Тутака і сустракаліся, хоць і вельмі рэдка, велізарныя яшчары ( Lacerta apythana ), падобныя з выгляду на кракадзілаў. Напэўна, апошняга гэткага яшчара знайшлі татарскія дзеці больш за 100 гадоў таму - у красавіку 1885 году, але, даведаўшыся пра гэта, дарослыя яго забілі...

Гэты цікавы экспанат даўжынёю каля 1,5 стапы (блізу 0,5 м) быў прэпараваны й захаваны дырэктарам рэальнае вучэльні Я.Самойлам, аднак, на жаль, загінуў бязь сьледу ў канцы 1918 году пад час адыходу зь Менску нямецкіх войскаў і выезду на выгнаньне Ўраду БНР.

СЬВІНЬНЯ

Калісьці ў Беларусі звычайнымі спадарожнікамі чалавека былі віларогія валы, аслы й нават вярблюды, якія па рэглямэнту ўдзельнічалі ў магілеўскіх гарадзкіх парадах. Хто ж са свойскіх жывёлаў можа быць агульнапрынятым сымбалем Беларусі сёньня? Вядома, сьвіньня!

Сьвіньні ( Suidae ), якія разам з бэгемотамі належаць да групы няжвачных сямейства парнакапытных ( Perissodactyla ), - нязьменныя спадарожнікі чалавека на ўсіх кантынэнтах. Сёньняшнія пароды сьвіней, якія ўражваюць сваёй разнастайнасьцю, ад маленькіх зморшчаных японскіх да вялізных гладкіх ёркшырскіх, паходзяць ад міжземнаморскіх, эўрапейскіх і азіяцкіх відаў дзікоў. І хоць, як заўважыў Лец, «дзікая сьвіньня» гучыць нашмат больш высакародна, чым проста «сьвіньня», гібрыды дзікоў ад часоў нэаліту забясьпечваюць людзей смачным і далікатным мясам.

Ралян Барт, у сваю чаргу, заўважыў, што мы - па сутнасьці тое, што мы ямо. Ці ж выпадкова найбліжэйшы адпаведнік чалавечай крыві паводле хімічнага складу - кроў свойскіх сьвіней?

Зрэшты, і паводле сваіх мазгавых здольнасьцяў свойскія suidae пераўзыходзяць сваіх дзікіх суродзічаў. Гэтая жывёліна дэманструе дзівосныя здольнасьці. Навучаныя сьвіньні адчыняюць засаўкі, арыентуюцца па гадзіньніку, складаюць лічбы... Калі Людовік XI, кароль Францыі, занепадаў у мэлянхолію, нішто ня цешыла яго так, як скокі й гульні дрэсыраваных парасятаў, апранутых у «фантастычныя» ўборы народаў Рэчы Паспалітай, пад гукі нашае дуды. Парасятаў дастаўлялі з Смаргоні.

У Францыі й па сёньняшні дзень нашчадкі тых парасятаў выкарыстоўваюцца ў «ціхім паляваньні» на труфэлі. Знайшоўшы труфэль, сьвіньня робіць стойку ў чаканьні гаспадара. А ў Англіі жартаўнікі даўмеліся выкарыстоўваць сьвіней на сапраўдным паляваньні. Чуцьцё ў сьвіней не слабейшае за сабачае. Яны знаходзяць і падымаюць перапёлак, курапатак, глушцоў, трусоў. Праўда, не зважаюць на зайцаў.

Сьвіньня - звычайны жыхар і ў Палінэзіі. Калі першыя палінэзійцы каля 1350 году дасягнулі берагоў Новае Зэляндыі, у іхных каноэ, разам з тога, бататам і тара, былі ўсё тыя ж спрадвечныя спадарожнікі - сабакі й сьвіньні. Але зь невядомай прычыны сьвіньні ў Новай Зэляндыі зьвяліся. Мо таму, што дагэтуль іх тут не было ніколі. І толькі капітан Кук ці то з-за спачуваньня маоры, ці таму, што быў сапраўдным мараходам, завез сьвіней на Паўночную выспу. Паводле зьвестак, у 1840 г. сьвіньні ў Новай Зэляндыі былі ўжо паўсюль.

У Беларусь сьвіньні ніколі не завозіліся. Яны зьявіліся тут разам з чалавекам пасьля апошняга ледавіка. З усяе разнастайнасьці пародаў, што існавалі ў нас некалі, за апошнія 200 гадоў засталіся толькі чатыры мясцовыя: літоўская, чавуская, беларуская чорнарабая і белая буйная. Апошняя БББ-1 складае сёньня ўжо 92% сьвінога пагалоўя Беларусі, якое ў 1993 г. складала 5.000.000 галоў (па адной на двух беларусаў).

Пры тонкай і пекнай канстытуцыі арганізму сьвіньня носіць на сабе такія пласты тлушчу, што сала аднае-дзьвюх жывёлінаў стае на сям'ю на год. Кішок жа ў сьвіньні ў дзесяць разоў больш за даўжыню яе цела. З каго яшчэ можна нарабіць столькі кілбасаў? Невыпадкова самае вясёлае беларуская сьвята - Каляды, калі колюць сьвіней і пхаюць кілбасу.

Ішла сьвіньня пасярод Раства,
Каляда, Каляда.
Нясла кішок парцяны мяшок,
Каляда, Каляда.
Ішла сьвіньня па ляду...
Рассыпала каляду...
Ідзі мішка, пабірай...
Будзе табе каравай...

Беларусь, Каляды й сьвіньня - непадзельныя. Такі парадак.

ПАЛЁТ НАД ГНЯЗДОМ ХАХУЛІ

... У хахулі таксама няма гнязда...

Нягледзячы на неверагодную сьпёку ў 1994-м, вада ў рэках ня ўпала гэтак, як тое было ў 92-м. Выправа традыцыйнае штогадовае экспэдыцыі «Нашае Нівы» тым летам была ў поўным сэнсе мэтаваю. Мы дасьледавалі раку Асьцёр, прайшоўшы яе ад Смаленскае вобласьці да Сажа па Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах у пошуках істоты, якая для нас стала сымбалем і пачаткам гэтае кнігі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зьвяры-суайчыньнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зьвяры-суайчыньнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Кавалёў - Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Абламейка
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Зьвяры-суайчыньнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зьвяры-суайчыньнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x