Сяргей Харэўскі - Зьвяры-суайчыньнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Харэўскі - Зьвяры-суайчыньнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Singapore, Год выпуска: 2000, Издательство: Наша Ніва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зьвяры-суайчыньнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зьвяры-суайчыньнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Найкаштоўнейшым камэнтаром да творчасьці заўсёды ёсьці жыцьцяпіс творцы. Усьведамленьне гэтае старое ісьціны й змушае адразу папярэдзіць чытача, што апошнія энцыклапэдычныя даведнікі памылкова сьцвярджаюць, нібыта беларускі мастак, літаратар, мастацтвазнаўца і біёлаг Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску (Мінску). Перад намі або вынік дрымучае недасьведчанасьці айчынных "энцыкляпэдыстаў", або іхны рэвэранс ідэалягічным устаноўкам і прыхамацям улады. Насамрэч зямны шлях аўтара кнігі, якую вы трымаеце ў руках, пачаўся водбліз гарадка Кінгстан у паўднёвых адгор'ях навазэландзкіх Альпаў. Ціхія завадзі возера Тэ-Анаў, падобнага абрысамі да раз'ятранага аўсталійскага апосума, яшчэ не забылі маўклівага летуценнага хлапчука, чый продак - беларускі паўстанец 1863 году - ступіў на бераг экзатычнае краіны роўна за сто гадоў да нараджэньня праўнука Сержа.

Зьвяры-суайчыньнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зьвяры-суайчыньнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ПУГАЧ

Атрад совападобных ( Strigiformes ) налічвае каля паўсотні відаў, што жывуць па ўсім сьвеце, за выключэньнем тэрыторыяў альбо надта малых (выспы ў акіянах) альбо надта халодных (дзе ніхто наогул не жыве). Натуральна, водзяцца совы і ў Новай Зэляндыі. Тут найперш вядомыя Ninox novaeseelandinae , вельмі арыгінальная іголканогая сава, чый начны ўскрык вядомы кожнаму тубыльцу, а таксама ўжо вельмі рэдкая Sceloglaux albifacies , сава-рагатуха.

Паколькі драпежных птушак, у т.л. і соваў, у Новай Зэляндыі наогул не стае, іхныя функцыі пераймаюць часам папугі, якія перанялі нават савінае аблічча. Ёсьць такая kea ( Nestor n. ), якая атрымала сумную славу забойцы авечак, хоць у дачыненьнях зь людзьмі - гэта забаўная й цікаўная істота. Яшчэ больш падобная да соваў начная папуга Strigops habroptilius альбо какапо. Удзень яна хаваецца ў лесе, дзе ў расколінах скалаў, каранях дрэваў прытулілася яе гняздо, а ўночы яна блукае па кронах дрэваў у пошуках ежы. Ну, рыхтык сава...

Назва папугаў гучыць падобна ў эўрапейскіх мовах ( papageien, papegai, papagollo... ). У Беларусі найбольш сугучны з гэтымі назоў мае пугач. Гэта ўжо сапраўды совападобная птушка. І самая вялікая з усіх прадстаўнікоў атраду Strigiformes , адна з найбуйнейшых птушак Беларусі. Пугач ( Bubo Bubo ) - велізарная птушка вагою больш за 3 кг, з магутнымі крыламі (у размаху каля 1,80 м).

Некалі гэтая птушка была даволі звычайнай жыхаркай паўночных краёў. Ёй прысьвечана багата фальклёрных ды літаратурных сюжэтаў. У тым ліку й адзін з найлепшых вершаў у беларускай анімалістыцы:

... Калі атуліць змрок гушчар,
Ён будзе цар і гаспадар,
А ўдзень узьбіўся ён на сук,
Дрыжыць і ловіць кожны гук...

Раней гэтая птушка наводзіла жах на нашых забабонных продкаў. Гэта ня цяжка зразумець, калі хоць раз пачуць сярод ночы ў нетрах старога лесу яе вусьцішны крык.

Удзень пабачыць пугача амаль немагчыма. Пры дзённым сьвятле гэтая птушка стаецца нягеглай, блізкарукай, а таму старанна хаваецца ў пушчах. Нібы ўсялякая істота імкнецца адпомсьціць пугачу за начны жах. Кожная дзённая птушка й нават некаторыя совы імкнуцца падражніць бездапаможнага волата.

Затое як толькі на паўночны лес апусьціцца цемрадзь, сэрцы разумных і неразумных істотаў сьціснуцца ў прадчуваньні яго імклівага цяжкога палёту й жахлівага поклічу. Грызуны, вожыкі й цецерукі, нават вароны стануць яго лёгкай здабычай. Бо суперніка ў вершалінах чорных ялінаў яму няма.

Недзе пад канец сакавіка пугач рыхтуецца займець нашчадкаў. Гнёзды яго ніякаватыя, у любым цяжкадаступным месцы. Пад іх ён часам прыстасоўвае чужыя гнёзды. Вылупляюцца звычайна 2-3 птушаняты, у траўні. Маці вельмі рупліва наглядае за кладкай, пакуль пугач-самец гойсае ў пошуках некалькіх кіляграмаў сьвежыны.

Адметнасьць пугачоў - гэта пух над вушнымі адтулінамі, што нагадвае сувора ссунутыя бровы, якія надаюць гэтай птушцы разумны й мужны выгляд. Сьпіна пугача брунатна-шэрая, а трыбух - жаўтавата-руды з буйнымі вэртыкальнымі й вельмі тонкімі папярэчнымі чорна-бурымі палоскамі на кожным пяры.

Тыя, хто меў у Беларусі зброю, адчуваў хутчэй сымпатыю да пугача, як да калегі. Гэтая вялікая птушка не была ніколі аб'ектам паляваньня. Але ня гледзячы на паўсюднае жыхарства ў халодных краёх, колькасьць пугачоў няўхільна зьмяншаецца, яны ўжо апынуліся ў Чырвонай Кнізе. Для высакародзтва не хапае прасторы. З-за зьнішчэньня старых пушчаў, з-за атручваньня палёў, дзе жывуць грызуны, зьнікае й пугач. Памятаеце,

... Упаў кавалачак кары...
Шкрабецца мышанё ў нары...
Завухкай з голаду, заплач,
Пануры, згорблены пугач!

Некалі інсургенты й партызаны перагукваліся, імітуючы ягоны крык. Ён азначае, што нехта выйшаў на начную сьцяжыну.

ЯШЧАР

Насуперак нашым уяўленьням пра фаўну паўднёвых краінаў, у Новай Зэляндыі толькі тры віды яшчарак: геккон, сцынк ды тая славутая гатэрыя - таўтара з выспаў Чатэм.

Гэтаксама і ў Беларусі толькі тры віды яшчарак з клясы паўзуноў ( Reptiliaidae ): жывародная, порсткая і адна бяз лапак - вераценіца. Але крыху раней, літаральна некалькі дзесяцігодзьдзяў таму, іх было больш...

Сёньня, як ведама, рэчышча ракі Нямігі амаль цалкам высахла ў Менску. На месцы, дзе колісь адбылася крывавая бітва рускіх князёў, цягнецца вуліца, званая Нямігаю, пад якою праведзены канал. А даўней увесну, калі вада зьбіралася з талых сьнягоў, яна прарывалася праз насыпаную грэблю і, плывучы даўнейшым рэчышчам, залівала ўсю вуліцу й рыбны рынак, а абыйшоўшы гару, на якой колісь стаяў замак, праз гэтак званае Татарскае балота ўпадала ў Сьвіслач.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зьвяры-суайчыньнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зьвяры-суайчыньнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Кавалёў - Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Абламейка
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Зьвяры-суайчыньнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зьвяры-суайчыньнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x