Адзежу толькі трэба мець большменш… Не смокінг, але і не лахманы, як на мне. Праз гэта афіцыянт у «Хілтане» да мяне і прычапіўся.
Калі зловяць, дык што ж: патрымаюць — і адпус цяць, бо ў турме ты даражэй ім абыйдзешся, чым, пару бутэрбродаў скраўшы, на волі. Але мне нельга было па падацца, бо, калі зловяць, дык дэпартуюць: я збег з лаге ра. А збег таму, што мне адмовілі ў палітычным прытул ку, а значыць, усё адно б дэпартавалі.
Гучыць страшна: лагер. Цёпла, сыта. Жыў я ў асобным пакоі, ад кватэры ўсё адрозненне — кухня з прыбіральняй на калідоры. Жывеш на ўсім гатовым, а табе яшчэ і грошы штомесяц даюць, як бежанцу. Па шведскіх мерках — дра бяза, але ў Ваўкавыску я за гэткую драбязу бацькоўскую хату прадаў.
Я ў Ваўкавыск з Менску вярнуўся, веру страціўшы. Ва ўсё. Бо страціў жанчыну, якую кахаў, і якая сказала аднойчы, што праз мяне і ўсіх гэткіх самых недалэнгаў, як я, яна згубіла найлепшыя свае гады, маладосць, жа ночае шчасце — ні на што жыццё паклала. Пад сцягамі і штандарамі ў шэсцях і пікетах.
Выходзіла, што я таксама ні на што жыццё паклаў. Жанчыну, як і ўсё астатняе, што я страціў, звалі Верай.
Мы пазнаёміліся, калі ёй і дваццаці не было. На Дзяды, у Менску, каля Ўсходніх могілкаў… Цяпер ёй амаль со рак.
Дваццаць гадоў прамінула… Нечыя дзеці нарадзіліся, падраслі, у першы клас пайшлі і школу скончылі. Але не нашы дзеці, мы ўсё ў шэсцях ды пікетах… Ні работы, дзе б плацілі, каб нармалёва жыць, ні сям’і, ні хаты…
На тыя Дзяды, з якіх усе нашы шэсці і пікеты пачаліся, мяне выкладчык гісторыі, я ў інстытуце тады вучыўся, паклікаў. Разам з Настай, якую, як мне здавалася, па куль Вера не спаткалася, я кахаў. Наста таксама была з Ваўкавыску, на год пазней за мяне — і праз мяне, як яна казала — у інстытут паступіла. Вучыліся мы на ад ным факультэце, жылі ў адным інтэрнаце. Калі канчала ся стыпендыя, а канчалася яна на дзіва хутка, і жывот з голаду падводзіла, мы хадзілі на Камароўскі рынак, дзе каштавалі, нібы купіць збіраліся, патрохі ўсяго, што там было: кілбас, сыроў, рыбы… Па скібцы, па лустачцы — гэ так і наядаліся. Калі ж адломваўся кавалак, які ўжо не каштуюць, а купляюць, і гандляры гвалт усчынялі, Наста раптам скідвала ці свэтар, ці кофту, што там на ёй было:
«Паглядзі на рэбры студэнцкія, морда спекулянцкая! І ты мяне кавалкам сыра папікаць будзеш? Ды падавіся ты ім! На, задушыся!..»
Наста з дзяцінства мела схільнасць да эфектаў… Сыходзячы з рынка, мы яшчэ семак з гарэхамі, таксама нібы каштуючы, с сабой набіралі… Так што, можа быць, і не пры чым той цыган, які ў гатэльных рэстаранах сне даць мяне вучыў. Патрохі красці я ўжо сам умеў.
Ды хто ў нас не крадзе хоць патрохі? Я ў брата свайго стрыечнага, які пахваляўся, што за ўсё жыццё не скраў нічога, спытаўся неяк: «А што ты скрасці мог? Люк каналізацыйны, калі ліцейшчыкам на прамкамбінаце быў? Газету ўчарашнюю, калі паштаром хадзіў?..» Брат і заткнуўся.
Ведаць пра сябе, што ён не злодзей, можа хіба той, хто меў магчымасць скрасці — і не скраў. Як і пра тое, што ён не забойца, можа ведаць толькі той, хто мог забіць — і не забіў.
Я б многіх забіў, калі б мог. І ўпершыню адчуў гэта на тыя Дзяды каля Ўсходніх могілкаў.
Вера на Ўсходніх могілках аказалася выпадкова. Хоць, хутчэй, гэта мы з Настай аказаліся там выпадкова, а ў Веры прадзед з дзедам, а цяпер ужо і бацька, на тых могілках пахаваныя. І яна прыйшла на Дзяды, як на Дзяды, а там такое… Натоўп, міліцыя, дубінкі… Міліцыянты расся каць натоўп пачалі, мне брыдой атрутнай, якая «чаром хай» чамусьці называлася, у твар пырснулі і ў «варанок» пацягнулі, па рэбрах дубасячы. Мяне цягнуць, дубасяць, а Наста, я зпад локця выкручанага, зпад пахі бачу, убок адварочваецца. Не крычыць, як на рынку: «Паглядзіце на рэбры студэнцкія, морды міліцыянцкія!» — а нібыта й не бачыць, як мяне па тых рэбрах…
Назаўтра вінавацілася: баялася, што з інстытуту папруць.
Праз дзень яна выступіла па тэлебачанні як сведка падзей… У кампаніі з сакратаром партыйнага ЦК, які бажыўся, што міліцыянты дзейнічалі ў межах закону. На ста засведчыла, што ніхто дубінкамі нікога не біў і «ча ромхай» не труціў. Вось жа яна там была — і не пабітая, і не атручаная…
Гады праз тры, калі сакратароў ЦК не стала і бажыцца пачалі іншыя, Наста зноў выступіла па тэлебачанні. Гэтым разам у кампаніі з акторам, які расказаў, як камуністы з гэбістамі зрабілі яго сексотам. А Наста распавяла, як яе, студэнтку, тыя ж камуністы з гэбістамі змусілі зманіць пра тое, што было на Дзяды, пагражаючы выгнаць з інстытута. І неяк так выходзіла, што Наста з сексотам — героі. Не кож ны, маўляў, знойдзе ў сабе мужнасць, каб прызнацца…
Читать дальше