Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ночы на Плябанскіх млынах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ночы на Плябанскіх млынах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

Ночы на Плябанскіх млынах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ночы на Плябанскіх млынах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А як ён усе гэтыя гады хацеў памерці! І тады, калі думаў, што здарыцца, калі каханая ўбачыць яго цяперашняга, і тады, калі ведаў, адчуваў, што яна памірае — а ён мог бы выратаваць, калі б апынуўся побач... Любы чалавек на ягоным месцы ўжо даўно памёр бы. Але смерць забылася на Ёсафа, яна быццам не пазнавала яго, як старая класная дама знарочыста не пазнае былога вучня, што некалі скраў ейныя рамантычныя лісты часоў далёкага юнацтва і, рагочучы, зачытаў аднакласнікам... Ёсаф зразумеў, якое зелле ён зварыў, у чым была хіба — яно адбірала маладосць, але давала вечнае жыццё. Навошта?!! Шукаць адказу на гэтае пытанне ў яго ставала часу. Ніхто не ведае, дзе цяпер Ёсаф... Але, хутчэй за ўсё, ён намагаецца знайсці зелле, якое дазволіць яму вярнуць увагу смерці, і сустрэцца з каханай...

Вось такую гісторыю паўтараў з дня ў дзень стары Ёсаф з аптэкі ў Траецкім, і тоўк, тоўк у ступе вохкія зёлкі... Я спрабаваў намаляваць яго вуглем на кавалку кардону, але мне яшчэ не хапала майстэрства. Каб маляваць такіх, як Ёсаф, трэба мець цвёрдую руку і чуйнае сэрца. Я не ведаю, ці валодаю гэтым і сёння. А вось пазней, калі я ўжо хадзіў у студыю да Кругера, адзін раз бачыў сярод карцін настаўніка Ёсафаў партрэт... Аптэкар быў намаляваны ў стракатай усходняй апратцы, але я пазнаў яго... Настаўнік назваў карціну «Агасфер». Я ніколі пазней яе не бачыў і нічога пра яе лёс не ведаю.

Аднойчы я прыбег у аптэку з чарговымі бутэлечкамі і не пачуў знаёмага пагруквання таўкача. Ёсафа ў куце за прылаўкам не было... Малады аптэкар спакойна паведаміў, што стары гэтай ноччу памёр, яго рыхтуюць да пахавання...

Ці трэба казаць, што я пабег да маленькага падвальнага акенца. На гэты раз фіранкі былі адсунутыя. Першае, што я ўбачыў — цела, што ляжала на стале. У катуху, як я і ўяўляў, грувасціліся бутэлечкі і рэторты, снапы сухіх траў і груды каменьчыкаў, высілася нешта падобнае на перагонны куб. У печцы з прыадчыненымі дзверцамі яшчэ цепліліся вугалі, а на вугалях — я добра разгледзеў гэта, бо печка стаяла ля акна — ляжала трэснутая шкляная пасудзіна з рэшткамі цёмнай вадкасці. Дзве кабеты, жабрачкі з начлежнага дому, якія звыклі падрабляць падобным чынам, пераапраналі нябожчыка па звычаі ў свежую кашулю. Яны сцягнулі з яго вопратку, і... я пабачыў на ягоных грудзях шнары ад апёкаў, якія складаліся ў слова «здраднік». І яшчэ ініцыялы — «І.Д.Ш.»

Ёсафа, па ягоным запавеце, пахавалі на Залатой Горцы. А я паступіў у рамесную вучэльню і перастаў хадзіць у аптэку ў Траецкім.

Ной скончыў свой расповед, і вінавата ўсміхнуўся.

— Ну вось бачыце, нічога асабліва містычнага...

— Значыць, рабацінкі — ганьба для паненкі,— з’едліва прамовіла Зося, дакрануўшыся да свайго носіку.— Ну-ну... Я табе згадаю гэта, Ной, калі наступны раз запросіш танчыць.

— Вось цікава, я таксама калісь забягаўся ў тую аптэку па лакрычныя ледзяшы, але ніякага Ёсафа не памятаю,— прамовіў Улад.— Можа, я проста не пазнаў твайго Агасфера?

Ной гнеўна павярнуўся да сябра:

— Ты што, думаеш, я гэта ў кніжках вычытаў?

Дарота прымірэнча прамовіла:

— Урэшце Улад мог заходзіцца ў аптэку ўжо пасля смерці старога. А дарэчы, калі пашукаць на Залатой Горцы магілу панны Югасі?

— Я шукаў і знайшоў,— спакойна і проста сказаў Ной.— Каменная пліта... Амаль пайшла пад зямлю, у паглыбленнях надпісу вырас мох, і здаецца, што літары зроблены зялёным аксамітным пасакам. «Цвіла ружа, не дасталася нікому, толькі Госпаду адному». Больш нічога, ні імя, ні году... А магілы Ёсафа я нідзе не напаткаў, хаця і пахавалі яго не так даўно.

— Цяпер не хапае некалькіх дэталяў, каб расповед можна было залічыць да каляднага,— зазначыў Улад.— Варта, каб прывід Ёсафа з’яўляўся ў куце аптэкі ў Траецкім і тоўк у прывіднай ступе зёлкі... Або каб ступа на верхняй паліцы пачынала звінець у дзень ягонай смерці.

— А на Залатой Горцы пачалі з’яўляцца дзве прывідныя постаці, у абдымку ды са свечкамі,— насмешна прамовіла Дарота.— Кіньце дурное. Гаварыць аб прывідах — наклікаць бяду. Я Ною веру, але — ніякай містыкі. Быў стары аптэкар, выжыў з розуму, блытаў казкі і ўласнае жыццё... Можа, з кантрабандыстамі калісь звязаўся, ці з якімі нігілістамі, вось і зарабіў шнары...

— Хто б мог чакаць ад такой вытанчанай паненкі гэткага рэалізму! — пасміхнуўся малады артыст.

Дарота кінула на яго раздражнёны позірк:

— Ёсць рэчы, якімі не гуляюцца, спадар. Каб не людская дурная цікаўнасць, можа, не было б сёння гэтай паводкі...

— Ага, панна Дарота робіць закіды на нейкую таямнічую гісторыю,— ажывіўся пан Беларэцкі.— Зрабіце ласку, юная гаспадыня, распавядзіце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах»

Обсуждение, отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x