• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Ночы на Плябанскіх млынах

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Ночы на Плябанскіх млынах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2014, ISBN: 978-985-02-1428-7, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Ночы на Плябанскіх млынах

Ночы на Плябанскіх млынах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ночы на Плябанскіх млынах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Ночы на Плябанскіх млынах? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ночы на Плябанскіх млынах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ночы на Плябанскіх млынах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось уночы па загаду Завішы прывялі Ёсафа, узнятага проста з ложка, у адной кашулі, у Менскі замак — яго руіны засталіся там, дзе зліваюцца Няміга і Свіслач. Маршалак мовіў адно: не выйдзеш адсюль, пакуль не згатуеш зелле, якое верне мне маладосць. Дарэмна кляўся Ёсаф, што не пад сілу чалавеку павярнуць час назад, і чорныя коні бога Хронаса стопчуць любога, ніводзін смяротны не змусіць іх ступіць убок ад каляіны, выбітай на Шляху Продкаў. Нічога не слухаў Завіша. І ўзяўся Ёсаф за справу. Цэлы тыдзень шчыраваў ён у сутарэннях замка, выходзячы толькі для таго, каб паглядзець з вартавой вежы на зоры, і падслухаць іх размовы, і знізаць прывідныя каралі іх шляхоў... І аднойчы працягнуў Ёсаф маршалку бронзавы кубак, у якім дымілася падобнае да вадкага металу зелле... І не было пэўнасці ў ягоных вачах. Завішу давялося пажыць у каралеўскіх палацах, дзе нават падлога высланая здрадай ды атрутай, і ратуе толькі ўвесьчасная асцярога, і загадаў аптэкару: «Выпі сам. А заўтра, калі зелле не спадманнае, вып’ю я».

Ёсаф асушыў кубак. Аптэкара пасадзілі ў самы далёкі кут сутарэння і паставілі ахову. Назаўтра туды прыйшоў Завіша. І ўбачыў у зыркім святле паходняў, што з каменнай падлогі падымаецца незнаёмы стары... Ад поўначы да поўначы валасы Ёсафа зрабіліся сівымі, скура зжаўцела і зморшчылася, вусны, яшчэ ўчора ўладныя ды пульхныя, сцягнуліся ў нітку, спіна сагнулася...

У страшэнным гневе стаўся маршалак. Дарэмна Ёсаф крычаў, што не вінаваты, што проста не паспеў давесці да ладу свой напой... Завіша загадаў біць аптэкара няшчадна бізунамі і выпаліць на ягонай спіне і грудзях першыя літары ягонага імя і слова «здраднік». І заключыць у вежу да смерці, бо яна, зразумела, такому старэчы ў патыліцу дыхае, як найлепшы кат.

Казалі людзі, што смуглявы Ёсаф сам быў закаханы ў паненку Югасю, таму не дапамог Завішу... Але хіба можна ўсцерагчы шыпшыну на ўзмежку чужога поля? Па навакольных вёсках пайшла пошасць... Выкошвала людзей, як п’яны касар — траву, пакідаючы асобныя лапікі, не разбіраючы, дзе высокія сцябліны, дзе юныя парасткі... Менчукі ў страху чакалі, калі бяда зойдзе ў горад. Палілі вогнішчы з ядлоўцу і палыну ля брам і на скрыжаваннях, пільна аглядалі кожнага, хто хацеў зайсці ў горад — ці не нясе заразу, або можа сам і ёсць — перакінутая зараза? Месцічы расказвалі, што бачылі пошасць у выглядзе прыгожай дзяўчыны, што махала з могільніка ў бок горада чырвонай хусткаю... Другія сцвярджалі, што яна з’яўлялася як жанчына з каровінымі нагамі на тройцы вараных коней, і чамусьці ўвесь час нюхала табаку з чорнай табакеркі. Іншыя бачылі, як худая кабета, сіняя, як пуп, хадзіла па Свілачы, нібы па сцежцы — ясная справа, у халеру і жаба не квакне, будзе засуха. Нейкую жабрачку забілі камянямі ля Татарскага канца — у небаракі было крывое вока... І шапталіся на Верхнім рынку, і на Ніжнім, і на Малочным, і на Рыбным, што на мастках праз Нямігу, нібыта самы надзейны сродак спыніць пошасць — падпільнаваць, хто захварэе першы, і закапаць яго жыўцом...

Пра тое, што захварэла юная дачка лаўніка, суседзі даведаліся ад прыслужніцы... Назаўтра дзяўчыну хавалі на Залатой Горцы. Чамусьці ў зачыненай труне. Бацькоў на пахаванні не было...

Пошасць усё-ткі прыйшла ў горад, сабрала сваю даніну... І пасля ўжо ніхто не мог дакладна расказаць, як усё чынілася падчас смяротнага страху, які кажа свае законы. Над магіламі ахвяраў пошасці не было ані моцы, ані жадання ставіць знакі... Але над магілай паненкі Югасі ўсё-ткі паклалі каменную пліту з надпісам: «Цвіла ружа, не дасталася нікому, тольку Госпаду адному».

Усё мінае, прамінула і пошасць... Дамініканцы пранеслі горадам драўляную выяву святога Роха, апекуна захварэлых, аднойдзеную па снабачанні мнішкі ў развалінах кляштара, і жыццё пачало круціць свае жорны... Завіша ацалеў і з’ехаў у Варшаву. Каб праз год памерці на каралеўскім застоллі — шляхціц на балях мусіў піць, пакуль не зможа ўстаць, а ў маршалка і гады, і сэрца хворае... А старым сябе вызнаваць не хацеў. А можа, спадзяваўся заглушыць віном сардэчны боль? Так і зваліўся пад стол з недапітай чараю...

Прамінулі гады. У Менску адчыніліся забітыя дошкамі шыбы выклятых хваробаю дамоў, пацягнуліся на гандлёвыя пляцы купецкія вазы... Успомнілі ўлады і пра вязняў менскага замку. За час пошасці вартаўнікі змяніліся, і цяпер ніхто не ведаў, кім быў старэча ў згнілых лахманах, што невядома як выжыў у цёмных лёхах. Ніхто не памятаў ягонага злачынства, і раз Божы Бізун не пакараў яго, вязня выпусцілі на волю, як пускаюць з ланцуга старога сабаку — паміраць, праганяючы далей ад хаты.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Людьмила Рублевская: Сэрца мармуровага анёла
Сэрца мармуровага анёла
Людьмила Рублевская
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
Людміла Рублеўская: Скокі смерці
Скокі смерці
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская: Сутарэнні Ромула
Сутарэнні Ромула
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская: Сэрца мармуровага анёла
Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах»

Обсуждение, отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.