Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяргей назваў.

– Во! Заўтра – ура! – пенсія. Матчына. Ну, дык ты што? Біў хто?

– Нічога. Усё добра. Заўтра на вяселле лячу.

– Далёка?

– У Іжэўск.

Слон здзіўлена разявіў рот, шырэй, чым заўсёды, зрабіліся вочы:

– Шандарахнуўся? Ты што, праўду нясеш? Маць часная! Напіцца ехаць за столькі кэмэ! Не, Сяргей, у цябе каленвал у галаве з самазвала. Давай мы тут? Я збегаю.

– Ты чаго прыцёгся? – строга спытаў Сяргей.

– На крык. Слухай, пастаў бутэльку. Хоць раз.

– Не п’ю.

– І не пі. А мне пастаў. Любую. Абы пахла. Га? Ну, чаму маўчыш? Ку-ку, так? У цябе ж і дні нараджэння бываюць, і святы іншыя там. Хоць бы раз даў кульнуць. Ты па якіх законах, маць тваю, жывеш? Ты што – не сусед?

– А ты мне ставіў пляшкі?

– Дык ты ж не п’еш!

– Прапануй. Пачастуй. А там відаць будзе. П’ю не п’ю, а хто мяне калі запрашаў? Вы самі па сабе. Я – сам.

– Не, як хочаш, а я не ўкладу ў свой цэбар: ехаць у такі свет, каб напіцца! А можа, ты і зусім піць не будзеш? Га? Маўчыш? Дай грошай да пенсіі – я скокну – Слон ажно прыўзняўся, памкнуўся да Сяргея. – Ідэя! Гонь! Заўтра, перад самым ад’ездам, вярну. Мне маці павінна – дровы ёй пілаваў. Га? Ну! Як піць! Ты што, мне не верыш?

Павісла маўчанне. Слон крэкнуў, кашлянуў:

– У Іжэўск, кажаш? Да сяструхі? А што там п’юць, цікава? Не бачыў?

– Тое, што і ў нас.

– Ідзі ты! – Слон пачухаў патыліцу, варухнуўся на табурэтцы. – У Грузіі толькі, чуў, ёсць гарэлка дзешавейшая. Чаму ім можна дзешавейшую? Ах, правільна – франтавая паласа. А я на работу праспаў – бац, усё падчыстую зразаюць, ніякіх паслабленняў. Мужыка можна пясочыць. Не брыкаецца. А тыя, вусатыя, выкаблучваюцца там... Лепш бы пілі. Дурні! Цьфу! Эх, маць!.. Выпіць бы – і няхай яно ўсё... Серы, я б, канечне, твайго кабяля ўзяў. Чуў, бабы там пра цябе гаманілі... Розка з Танькай. Розка: не бяры, я адмовілася, можа табе ўсучыць.

Сяргей падняў на Слана вочы.

– Не хлусіш? – чамусьці спытаў, хоць і сам усё добра ведаў.

– Клянуся першай жонкай. Люблю і кахаю. Мымра Роза мымры Таньцы: не бяры, калі будзе падсоўваць Кіма. Хай, маўляў, дурняў не шукае. Сябе за інтэлігента абадранага выдае, раз сабаку купіў, не п’е, чаркі з ім не ўзялі ніколі... то няхай і глядзіць Кіма, калі такі мудры. Носіцца з ім, кажуць, як дурань з торбай.

– Так і сказалі?

– А то я глухі, цецярук! Я, калі з пахмялюгі, чутка сплю: мне ўсё здаецца, што вось-вось у дзверы паляпаюць з міліцыі, але нешта доўга разнарадкі з ЛТП няма. Я б Кіма твайго ўзяў, кент што трэба. Свой мужык. Даглядаў бы. Цюлькай як-небудзь перабіліся б. Але баюся. Раптам з ЛТП разнарадка прыйдзе, раптам пра мяне ўспомняць і заграбуць. З кім ён застанецца7 Асірацее. Тут яшчэ адна старана дзела... Я ж, Серы, суседзяў баюся: грошай напазычаў, табе прызнаюся, так і быць, аддаваць пакуль няма чым, то баюся і нос лішні раз вытыркнуць на двор. А яго ж выводзіць трэба разы два. Сама мала. Эх! – Слон устаў, патаптаўся каля табурэткі. – Няма, значыць, ні кроплі?

– Няма.

– Тады ляці. Ляці. Соньцы прывет. Цяжка мне. Баліць усё ўсяродку. А грошай няма, каб лякарства купіць.

– Не пі. Зусім.

– Табе лёгка сказаць: не пі. Я ж хворы. Ты ж, калі хворы, нешта глытаеш. Ці не? Ляці, Серы, ляці...

Ён выйшаў, ціха прычыніўшы за сабою дзверы. Сяргей правёў Слана вачыма, задумаўся: «Можа, мне ніколі яго, Віцьку-Слана, не зразумець? Можа, яму так лепш жыць, як жыве? Хто яго ведае...» Пад руку падвярнуўся Кім, Сяргей пагладзіў яго, прытуліў да сябе:

– Вось так і жывём мы, брат... Вось так і жывём... Ты пачакай мяне дома... Я хуценька... Яшчэ схаджу да суседзяў... Не, не, да іншых... Можа хто і выручыць нас, братка Кім?..

ПРА КОЛЬКУ, КУРЫЦУ І БАБКУ АНТОСЮ

Якраз у цэнтральную дарогу вёскі ўпіраецца зашмальцаваным бокам пунька, і калі ў сухмень пераціраюць і без таго перацёрты пясок коламі грузавікі і легкавугкі, пыл шугае на дах ледзь не воблакам, і цяпер яго там – хоць мятлой змахвай. Толькі калі барабаняць-сякуць па даху дажджы – яны для яго, быццам лазня для барадатага млынара, – адмываеццав салома, але не настолькі, каб залаціцца ёй.

Цяпер лета, спякотнае, сухое. Колька сядзіць непадалёк ад пунькі на лаўцы, пад кустом жасміну, усунуўшы галаву ў нейкую кнігу, патрохі крывіць губы, торгае імі, прытупвае нагой. Ён – студэнт-завочнік. Ідзе вучоба!

Праехала адна машына, другая – як жа яму, Кольку, не прыгледзецца да іх: хто гэта за рулём там сядзіць, што павёз? На гэтай лаўцы, праўду кажучы, ён больш уцягвае ротам і носам пылу, чым чытае. Можна аблюбаваць хоць бы месца для вучобы на гародчыку, калі ахвота на свежым паветры сядзець, але можна іншым, толькі не Кольку: павінен вяртацца з грыбоў настаўнік Сяргей Кірылавіч і трэба ўпільнаваць, бо той паабяцаў памагчы. «Лепш пераседзець, чымся недаседзець»,– рашае Колька і тэп-гэп падэшвай сандалета па зямлі, бо так, відаць, яму лепш чытаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x