Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На вуліцы быў цёплы зорны вечар, недзе граў гармонік. Больш Мітук нічога не помніць – быццам праваліўся некуды. Прачнуўся ён назаўтра раніцай і доўга не мог зразумець, дзе знаходзіцца. На лбе намацаў гузак. Цікаў гадзіннік. Куранёнак латашыў хлеб. А грошай не было. Нават дробязі. Мітук сцяўся ад болю ў галаве і целе, паднёс да рота слоік з вадой і піў доўга, не адчуваючы ніякага смаку.

СЛЯПЫ І ВІДУШЧЫ

Футарал для гармоніка шыў сам Якут. З меха. Нічога больш вартага пад руку не падвярнулася, а час не трываў: хопіць, паклявалі носам на лаўцы, склаўшы рукі, пара і грошы зарабляць, не змылкі. Тым больш, сітуацыя такая: кожны, хто трохі варухнецца, глядзіш, і нешта мае. У кішэні.

– Так што, Мітрафан, рыхтуйся! – паляпаў па плячы значна старэйшага і яшчэ больш няшчаснага за сябе земляка п’яніца і абібок Якут, які прывёз з далёкай поўначы не капітал, а мянушку. – Ты сляпы – табе і карты, як говараць, у рукі. Будзем зарабляць. Грошы! Заўтра першым аўтобусам у горад, Рыхцер. Каля базару, дзе самая таўкатня, я цябе і пасаджу, а шапку, як і належыць... Ёсць шапка? Аблавушка? Самая зацёртая? Яшчэ лепш, каб яе мышы патачылі.

– Знайду,– пакорліва ківаў Мітрафан, а потым зноў нацэльваў свае невідушчыя вочы міма Якута і, здаецца, міма жыцця.

– Памагу знайсці, – абяцаў Якут. – Памагу. Для такой справы і новую можна шапку знявечыць, пажаваць, пагрызці... Як у ціатры. Сам жа буду я воддаль стаяць, пільнаваць, каб хто цябе не аб’ягорыў... не змахнуў, бы карова языком; набытак. Худа-бедна, а выпіць за што будзе. Нашкрабём. Не можа быць, каб не накідалі. Дурняў на наш век хопіць. Гэта я не гучна гавару? Не падслухае мяне якая падла? -- Якут павярцеў галавой па баках, лахматай, абыякавай,падобнай на пук даўняга лёну, які недзе валяўся на гарышчы да лепшагу часу. – На твае вочы, Мітрафан, глянеш – і сам кінуў бы ў шапку, каб было што. Прабач, няма. Але будуць, будуць дзяржзнакі, па нырках ім!.. Футарал, хоць і не скураны, з мехавіны, але гармонік з яго не вылузнецца. Крэпкі. Гузік вось... Шкада, ты не бачыш... Прыгожы гузік. І вялікі. Як стары куфар. З выкрутасамі. З матчынага паліто зняў і па цэнтры футарала прышпандорыў. Зашпільваецца. Давай, давай руку... Памацай. Як, га? Спадабаўся гузік? А матузы, ці рамяні, каб за спіной вісела музыка і не боўталася, а то і растрэсціся можа, чаго добрага, з цяг калгасных сфурычыў... Ад збруі. Падцяжкі, ці як іх... Хочаш памацаць?

– Бабу каб – памацаў бы, – тонка фыркнуў Мітрафан, пракаўтнуў сліну і забоўтаў босай, парэпанай нагой. – Ты,Якут, павінен табе сказаць, багата гаворыш. Менш гавары. Я што, дрэва, што мяне трэба стругаць і стругаць? Дык не ж!..

Якут вытрымаў незапланаваную паўзу:

– Ды ты, кораш, не хвалюйся: я цябе, як важную птушку, буду за руку весці, і гармонік панясу, толькі перад самым канцом, каля дрэва, на цябе надзену... Каб не здагадаліся, што на пару працуем. Так больш гарантыі. Канспірацыя.

Мітрафан, крыху здрыгануўшыся, прашаптаў:

– Мне каб, як на фронце перад боем, сваю законную парцуху – для храбрасці, га? Сотку каб. Калоціць.

– Ну ты даеш! Ну ты!.. На білет хоць бы нашкрэбсці. Табе добра – бясплатна, а я галяк – без аніводнага зайца ў кішэні. Пайду прасіць... Клянчыць пайду... Хоць, адчуваю, ніхто не адшпіліць. Рызыкну. Няхай яшчэ раз плюнуць мне ў морду. А што рабіць? Іншага выйсця няма. Бо заробім, створым свой фонд... І табе будзем пакідаць на раніцу кроплю якую.

– Ты пакінеш,– прабурчэў Мітрафан, спакваля ўзняўся, намацаў слясак на браме, і па ягоным голасе, і па руках няцяжка было вызначыць, што сляпы музыкант не надта мкне ў той горад з крыху авантурнай і дзікаватай для яго місіяй.

– Дык я роўна ў шэсць буду! – дыхнуў з-за спіны на Мітрафана Якут. – Разбуджу. Глядзі ж!..

Мітрафан кінуў на ганак футарал, сеў. Якута чуваць не было, і ён адчуў сябе надзвычай лёгка, шчасліва, бы толькі што адагнаў назойлівага камара, які, паразіт, усё прагнуў напіцца ягонай крыві. А для сябе, хоць і няпроста было, рашыў: добра, з’езджу ў той горад, пагляджу, што атрымаецца. Мо і праўда ёсць магчымасць зарабіць капейчыну якую? Грошы трэба. Не сакрэт. На хлеб не хапае, не кажучы, што і выпіць карціць, іншы раз моцна: тады быццам хоць крышку зрок вяртаецца. Толькі палохала Мітрафана, што Якут, валацуга, абдурыць яго, калі што і будзе ў той шапцы, то выграбе са смеццем. «Не дам!» – цвёрда рашыў сляпы гарманіст і намацаў футарал, рушыў з ім у хату.

Раніцай Якут выканаў абяцанку.

– Гатоў, Рыхцер? – вырачыў ён вочы на шыбку, за якой стараўся разгледзець Мітрафана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x