Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чарговы перакур без пісклявага Шаршнёвага голасу не меў ужо такога эфекту, больш быў падобны на звычайную вясковую гаворку. Без Івана зрабілася сумна і Мікалаю Сцяпанавічу. Мужчыны, якія выпілі трошкі больш, чым трэба, спрабавалі закурыць нават прама за сталамі, адтуль іх гналі на двор, і мала хто з іх затрымліваўся ў сенцах. Разагрэліся. Вось цяпер разгрэліся!.. Прэч, вецер, з дарогі!.. Прывітанне, ёлачка!..

Аднак і ў сенцах усё ж тоўпіліся мужчыны – на гэты раз амаль адны некурыльшчыкі. У іх перакур меў іншае значэнне – трэба даць адпачыць целу, бо не так проста сядзець за сталом увесь вечар. Гаманілі. Хведар Хацкоў успомніў, як служыў ён у арміі на Каўказе. Хваліў Каўказ. Добра там, казаў. Міхась Цярэшка расказаў, што неяк да яго прыязджаў зяць, сустрэчу адзначылі. І быццам бы пакінулі на раніцу бутэльку гарэлкі. А прачнуліся – няма. Куды падзелася? Хто б мог схаваць? Ты, маладзіца? А маладзіца, цётка вострая на язык, за словам у кішэню не палезла, адпрэчыла:

– Дзе гэта вы бачылі сабаку з каўбасой на шыі? Схаваць яны захацелі. А дурнейшага нічога прыдумаць не маглі, што бацька, што зяць?

Пасмяяліся. У Міці Буханава – сваё:

– Пра касілку сваю ўспомніў... Новенькую купіў жа. Каля двара на ноч ставіў. Раніцай дачка пытае: «Тата, а дзе твая касілка?» Як – дзе? Стаіць. «Не, там няма». Гляджу: праўда, няма. Укралі. Нашы не маглі, вядома. Не схаваеш. Аб’ехаў усе навакольныя вёскі. Чатыры гады шукаў. Знайшоў! Мужыкі, каму трэба касілка? Бясплатна аддам. Пакуль знайшоў, усе свае сілы патраціў, раструсіў, мусіць... Ды і жыццё за гэты час іншым стала.Змянілася. Карову ж не трымаю. Ведаеце. Сам сена не ем. Можа, і не трэба было шукаць? Няхай бы хлопцы тыя касілі сабе ды людзям на задароўе. Хоць – не: за шкоду, за любую шкоду ўсё роўна трэба па руках біць...

Адкуль і ўзяўся Іван Шаршэнь. Тут як тут.

– А я ўжо выспаўся! – цёр ён вочы дрыготкімі пальцамі.– А мая кімарыць. Сапе ў дзве дзірачкі. Глянуў на гадзіннік: ого, мне ж на хверму неўзабаве!.. А ў галаве, самі разумееце, мутарна. Дык вы што, усё яшчэ тут?

– А дзе нам быць? – павярнуўся тварам да Шаршня Хведар Хацкоў.– Вяселле ж!..

Шаршэнь пагадзіўся:

– І я сваёй кажу: вяселле ж, а ты мяне забрала адтуль. Як жа, кажу, там адны мужыкі без мяне будуць? «Спі!» Чулі? Гэта мне: спі! А я, можа, не хачу. Нядрэмнасць у мяне. – Ён пакруціў галавой па баках. – Дык што, і Мікалая Сцяпанавіча, брата Ягоркавага, таксама няма тут?

– Чаму ж, тут ён, – кіўнуў на ўваходныя дзверы Міця Буханаў.– У хаце.

– У хаце? У хаце – не лічыцца. Іш, схаваўся! А чаму не там, дзе ўсе? Непарадак! Перакур – ён для ўсіх перакур! Я правільна кажу, мужыкі?

Шаршню ніхто не адказаў, тады ён пацягнуў дзверы на сябе, і знік у хаце.

– А, дык вось ты дзе, Мікалай Сцяпанавіч! – шырокая лагодная ўсмешка з’явілася на твары Шаршня.– А для мяне ўжо новы дзень пачаўся. Дзе б тут чаго каўтануць, а то галава цяжкаватая?.. Мне ж цялят карміць скора... Павінен быць як штык!..– Шаршэнь напоўніў першую чарку, што трапілася пад руку, гарэлкай, затрымаў позірк на субяседніку.– Дык што, забрыкай яго камар, вып’ем,так сказаць? За кампанію? Га?

– Не, дзякуй. Я ўжо і так, адчуваю, замнога выпіў.

– То ўчора. Так? Так. А сёння яшчэ не піў. Што было, тое сплыло. Дзе твая чарачка, Мікалай Сцяпанавіч? Ды і як жа дзядзька не вып’е за любімую пляменніцу, якая, бач ты на яе, ні каго-небудзь, а інжынера сельскай вытворчасці прыбрала да рук, прытуліла, так сказаць. Я ж яе, саплівую, вось такой помню, – Шаршэнь трымаў у адной руцэ чарку, а пальцы другой растапырыў над падлогай, нават крыху нахіліўся, каб быць больш даставерным.– Вось такой была... Якраз я тут, у вас, аказаўся. Ну, са сваёй мымрай... сам жа ведаеш... Я хіба не расказваў учора?

– Расказвалі. Багата чаго расказвалі.

– І пра камсамольскую пуцёўку?

– Ну,гэта вядома...у першую чаргу... з такім энтузіязмам расказвалі, што і мне захацелася туды, на Калыму.

– Сёння не пусцяць. Не-а. Іншая краіна. Не пусцяць. А шкада. Камсамол быў у пашане. Дык што, за пляменніцу не вып’еш?

Мікалай Сцяпанавіч падставіў чарку, Шаршэнь напомніў яе і сказаў:

– Цяпер я бачу, што ты свой чалавек. Ну, хай будзе ўсё добра.

І асушыў пітво. Тое ж самае, крыху павагаўшыся, зрабіў і Мікалай Сцяпанавіч.

– Цяпер можна і перакурыць...

– Вы закусіце, – параіў Шаршню Мікалай Сцяпанавіч.

– А папяроса – што, не закуска? Яшчэ якая! Ого закуска! – І пачаў выбірацца з-за стала. – Пайшлі, пайшлі, Сцяпанавіч. Я ж альбом прынёс. Пакажу Калыму. Свой ты чалавек, бачу, тады чаму ж не паказаць. Во ён, альбом, тут... Пры мне. Ці, можа, яшчэ па адной?.. Каб лішні раз штаны не драць аб лаву, га, Сцяпанавіч?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x