Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Госць назваўся Мікалаем Сцяпанавічам.

– Вельмі прыемна. А ў мяне ж у кішэні пуцёўка...

Тыя з мужчын, што раней ужо слухалі Шаршня, адыходзілі крыху ў бок, іншыя тэпалі ў хату, дзе гуло вяселле, а Іван працягваў:

– Пасялілі ў шчытавы домік, далі валёнкі, кажух... Зіма ж акурат!.. Ого там зіма!.. У нас гэта вунь на дварэ – Крым, чыстай вады Крым у параўнанні!.. Мяне прызначаюць, тым часам, брыгадзірам. Я спярша аднекваўся, супраціўляўся: ды што я ўмею? А начальнік, сам татарын, Мансураў, і заяўляе: навучышся, хлопец ты, бачу, вушлы, авалодаеш працэсам. Рукі, праўда, ў мяне раслі адтуль, адкуль і трэба. Хваліцца не буду. Я і тут, у калгасе, хоць на ферму даглядчыкам... ды хоць кім!..

Нехта з мужчын выглянуў у сенцы, запрасіў да стала.

– Мікалай Сцяпанавіч, значыць? – прытрымаў таго за рукаў Шаршэнь.

– Так, так.

– Будзе наступны перакур, я давяду сваю логіку пра Калыму да канца. Дай пяць!..

Мікалай Сцяпанавіч пагадзіўся з такой прапановай – падаў руку.

Чарговы перакур доўга не затрымаўся. Язык у Івана прыкметна пацяжэў.

– На чым гэта я спыніўся? Ага! Я, значыць, там старшым быў... Ложак мне паказалі ўнізе, астатнім, – каму дзе. Закон такі: калі ты старшы, у цябе прэімушчаства ва ўсім... І нават у сталовай. Кармілі, праўда, добра. Не тое, што на суседняй зоне... Ну, лес жа валілі!.. Не пустыя шчы халявай ад чобатаў хлябалі, забадай яго камар!.. А браткі падабраліся – ну, хоць куды!..

Калі Шаршэнь вымавіў слова «зона», Мікалай Сцяпанавіч зрабіў выгляд, што ён нічога такога, што разанула б ягоны слых, быццам і не пачуў, хоць і здагадаўся, вядома ж, па якой камсамольскай пуцёўцы ездзіў на тую Калыму гэты просты і непасрэдны, па ўсяму відаць, чалавек.

А Шаршэнь працягваў:

– А там мне стрэўся зямляк, капітан, ён з Канавы, Канаву вы ведаеце. Над усімі назіральнікамі галоўны. Што мяне і выратавала. У яго, ага, пытаюць,– Іван заліўся сваім звонкім і тонкім смехам.– Ты дзе нарадзіўся, таварыш капітан? А ён, паслухай толькі, Сцяпанавіч, адказвае: у Канаве. Гучыць, га? Забадай яго камар!.. Тады з лесу канавец і перавёў мяне грубкі паліць. Дзела знаёмае!.. Дровы, праўда, хлусіць не буду, большай часткай сырыя былі... ты іх і так, і гэтак, а яны кіпяць, курадымяць.. Дрэнь у тайзе дровы, цьфу!.. Вось нашыя!.. Табе, можа, цікава, як трапіў я туды, у тую праклятую зону, гары яна гарам?

– Ад сумы, кажуць, і ад турмы...– Мікалай Сцяпанавіч хацеў крыху падлагодзіць гэтаму шчупленькаму Івану.

– Не заракайся. Правільна. Дай пяць!..

– Ды жонка, першая, язва яшчэ тая, запёрла! Хочаш знаць, за што?

– Не.

– Першы раз сустракаю такога чалавека, які не хоча знаць!.. Адным словам, пайшлі з табой вып’ем, Мікалай Сцяпанавіч. Мікалай? Правільна?

– Мікалай. Правільна.

– У мяне яшчэ памяць – уго! Усім памяцям памяць! А на што мне я яе было асабліва траціць? Кніжак не чытаю. Газетаў таксама... Не ўмею. Не здатны. Але адно табе скажу, бо целявізар гляджу на законных аснаваннях. Чуў, што ў Эстоніі з маім цёзкам сёлета зрабілі?

Мікалай Сцяпанавіч зразумеў, што хоча сказаць апавядальнік, хоць і здзівіўся: а чаму – цёзка? Ага, калі помнік салдату, значыць, абавязкова Івану? Ну, хай будзе і так. Таму проста адказаў:

– Чуў.

–Яшчэ б! А Львоў што вытварае? А Польшча? А ў той Польшчы, між іншым, недзе мой бацька ляжыць... там закапаны... Каб ён жыў, я б, можа, і паказаў бы дулю Калыме!.. На!.. На!... На!.. А мне вось так і хочацца у якое-небудзь целявідзянне крыкнуць: а што, калі яшчэ якая матка пазбавіцца розуму і народзіць такога самага Гітлера... Адольфа, забадай яго камар!.. Эх, паглядзеў бы я тады, як бы ён іх па чарзе ўсіх да рук прыбраў... Што б яны без мяне, без Івана, зрабілі? Без майго бацькі? Як бы адбіліся? Хто б заступіўся? Мы ж усіх іх сабой захінулі!.. А цяпер, бачце толькі, раты разяўляюць!.. Сёння я б на іх абарону не стаў!.. Перад сваёй хатай рукі б растапырыў: не дам, маё!... А там самі разбірайцеся, калі такія разумнікі!.. Ці пусцяць мяне ў целявізар, як думаеш, Мікалай Сцяпанавіч? Я б сказаў усё гэта, а можа яшчэ і лепш, што і табе, усяму свету!.. Так бы шандарахнуў, забадай яго камар!.. Хай чуюць!.. На ўсіх канцінентах!..

Мікалай Сцяпанавіч нічога не паспеў адказаць. У сенцах з’явілася жонка Шаршня, яна натрэніравана падхапіла яго пад руку, і адарвала ад палітыкі адным словам: «Перакур!» І павяла мужа не туды, дзе працягвалася застолле, а дадому... На развітанне Шаршэнь намерваўся яшчэ нешта сказаць свайму ўважліваму слухачу, але жонка затуліла яму рот гарачай далоняй.

– Я табе пакажу Гітлера, халера такая!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x