Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Знойдзем!.. Хе, праблема!..

Выпілі за пераезд, заспявалі. Песня не пайшла, таму пасядзелі пэўны час моўчкі. Бабушкін нарэшце ўздыхнуў, пахітаў галавой, паклаў руку на плячо гаспадару хаты.

– Я б дабіўся, каб і тваім імем назвалі якую-небудзь вуліцу ў нашым горадзе. Вунь колькі іх, шматпавярховак, узводзяць!..

– Дабіся, друг! Век не забуду! Можна, я цябе пацалую?

– Потым. Не ўсё адразу.

– Дык у чым жа справа?

– Не думай, у мяне, дзе трэба, свае людзі маюцца. А як ты думаў! Ого людзі!.. Аднак жа твоё прозвішча – Тузікаў – да вуліцы ніяк не падыходзіць. Ну, уяві сабе: вісіць шыльда, а на ёй вялікімі літарамі напісана: “Вуліца імя Тузікава”? Хто такі? Адкуль? Ды і ці захочуць людзі жыць на той вуліцы, якая носць такую сабачую назву? Падумай, Тузікаў!..

– Хочаш, я жончына прозвішча вазьму, Бабушкін? У яе прыгожае прозвішча – Пацяруха. Як, а?

– Тады гэта будзе жончына вуліца. А баб да такіх сур’ёзных спраў дапускаць нельга, а то наламаюць дроў.

– Наламаюць! Як піць даць!.. Дык а як жа быць, шаноўны, а? Сверб нейкі ў мяне з’явіўся, хоць ты што яму!.. Не ўпусціць бы свайго шанцу.

– Будзем думаць. Для чаго ў нас галовы? Усё, думаем!..

Тузікаў сядзеў з надта сумным тварам. Бабушкін супакойваў яго, а потым заснуў. Прачнуўся ён ранкам на канапе. Узняўся, агледзеўся. Не адразу ўспомніў, дзе знаходзіцца, а калі разабраўся, што да чаго, ціхенечка прычыніў за сабой дзверы і патупаў на аўтобусны прыпынак, баючыся, што прачнецца Тузікаў і кінецца ўслед за ім…

Ён стараўся не ўспамінаць учарашняе. Але як не ўспомніш, калі стаіш на вуліцы Бабушкіна – з іншай вуліцы ў горад ніяк не заедзеш: аўтобусы ходзяць толькі па ёй…

ПЕРАКУР

На двары было сцюдзёна, шалеў вецер, ён шастаў з кутка ў кут, віхурыў тугой і пякучай снежнай крупкай, шпурляў ёю раз-пораз у шыбіны, нібы зайдросціў, блазнюк, што там, у хаце, весяляцца людзі, пьюць-ядуць, а яму, бачце вы, нуль увагі. Атрымлівайце. Наце. І калі выбраліся з-за стала мужчыны, каб перакурыць, то доўга яны на падворку не затрымаліся, хоць і былі разагрэтыя пасля выпітага: калатнеча. Тады яны збіліся ніяк у тугі ком у сенцах-катушку. Не павярнуцца. Затое цёпла. Тут і ёлка стаяла да пэўнага часу. Самая сапраўдная – з цацкамі. Каб яе не патрывожылі, тым больш не пабілі па неасцярожнасці цацкі, нехта з мужчын вынес лясную прыгажуню на двор, акуратна утыркнуў у гурбу снегу. З Новым годам!

Да Новага году было яшчэ некалькі дзён, і Шурмялёвы рашылі паспець справіць для сваёй дачкі Наташы вяселле, бо Новы год – свята сямейнае, і ладзіць вяселле, тым больш запрашаць людзей на апошні дзень снежня, палічылі, неяк няёмка, той ці іншы можа нават і адмовіцца, знойдзе прычыну, а хацелася б, каб прыйшоў багата хто з радні ды і проста з тых землякоў, з якімі яны ў сяброўстве, у блізкіх таварыскіх адносінах. Вяселле ж!.. Ды і дачка у Шурмялёвых адна. Так што трэба правесці гэтае ўрачыстае мерапрыемства па вышэйшаму класу, як сказаў сам бацька нявесты калгасны механізатар Ягор Сцяпанавіч.

Накурылі ў сенцах – хоць сякеру вешай. Шурмяліха ледзьве прадралася ў кладоўку за закуссю, памахала перад ротам далоняй, бо не прадыхнуць, траха скасавурылася на курыльшчыкаў, потым, змірыўшыся, паківала толькі галавой, незадаволеная ўбачаным, аднак заўвагі мужчынам не зрабіла: яно і праўда калі ж, перакур ёсць перакур, на холад людзей не выганіш. «Няхай ужо!..»

Шаршэнь, званецкі прымак, шчупленькі і з пісклявым голасам, як гэта і бывала амаль што на кожнай гулянцы, расказваў пра Калыму, дзе яму выпала крыху пажыць у маладыя гады. Ён, можа, і не стаў бы зноў вяртацца туды, у тую непраходную тайгу, але разам з усімі выйшаў перакурыць і важны госць – дырэктар вядомага прадпрыемства, пра якога нярэдка перадаюць па радыё, а, бывае, пакажуць і па тэлевізары, – брат Ягора Сцяпанавіча, і таму, панове, даруйце: ён яшчэ не чуў, а вы, калі і прысыціліся, то сцерпіце. Не вялікія начальнікі перад госцем з горада.

– Каб умеў пісаць, я б кніжку саздаў, – смачна зацягнуўся Шаршэнь, выпусціў воблака густога дыму.– Пра сваю біяграфію... Яй-богу, і гаварыць няма чаго. Столькі хвактаў!.. Чуйце ж вы, землячкі... ведайце, забадай яго камар: пасля таго, як нас прывезлі па камсамольскай пуцёўцы, значыць... у райкоме камсамола мне яе сам першы сакратар уручаў... хваліцца не буду, прозвішча не запомніў... Во, здаецца, Усаў ці Ушаў... адно з двух... А куды нас прывезлі? Падумаць толькі – на Калыму! На Калыму, забадай цябе камар!.. Хіба ж я, Іван Шаршэнь, які далей райцэнтра да гэтага носа не паказваў, мог паверыць, што мне прадаставяць такую магчымасць – свету на свае вочы пабачыць? А то ж! Хоць на поўныя грудзі удыхай той прастор! – Ён паглядзеў на госця з горада, падаў руку.– Я тут у прымых, атрымліваецца, што так... Іван.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x